Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 217
Перейти на страницу:

I г а р. Гэта — зразумела і мне, але чытай далей...

Валодзя. Далей? Што там далей? (Чытае.) «Колькі часу спатрэбіцца бабулі для таго, каб засмажыць шэсць катлет на гэтай патэльні?» — адно пытанне і другое: «Як можна зрабіць гэта за пятнаццаць мінут?» (Заклапочаны, пяе.) ...Ра-аз пятна-адцать он тону-ул, по-огибал среди аку-ул!.. среди аку-ул!.. Гм?!.

I г а р. Я ўжо ведаю!

В а л о д з я. Што ты ведаеш?

I г а р. Трэба шэсць памножыць на пяць, а тады... (Напружана думае.)

Валодзя. Змо-оўкні, матэма-атык! (Паўтарае задачу.) «Бабулі спатрэбілася засмажыць шэсць катлет, а ў патэльні ўмяшчаецца...» Гм?.. Гм?.. Гм!!. (Цягне песню ўжо з сумам.) ...По-огибал среди аку-ул, но ни разу...

Ігар (няўпэўнена). Я і кажу — трэба шэсць памножыць...

Валодзя. А навошта?

I г а р. Бо калі катлеты памножым на мінуты, то атрымаем...

В а л о д з я. Што?

I г а р. Атрымаем...

Валодзя (з'едліва). Заварное марожанае! Нічога ты не атрымаеш!

I г а р. Як жа тады яе рашаць?

Валодзя. А ніяк!

I г а р. Ты што?

Валодзя. А тое! У задачніку памылка!

I г а р. Памы-ылка?

В а л о д з я. Яшчэ й дзівіцца ён! Слухай сюды! Колькі ў тваёй мамы патэльняў на кухні?

I г а р. Пры чым тут кухня?

Валодзя. А ўсё-такі скажы: колькі ў тваёй мамы патэльняў?

I г а р. Пры чым тут яшчэ й мая мама?

Валодзя (ледзяным тонам). Памятай: цяпер пытаюся толькі я, зразумеў?

I г а р. Зразумеў, зразумеў...

В а л о д з я. Дык колькі ў тваёй мамы патэльняў? Ад цябе патрабуецца толькі адказ!

I г а р (гледзячы ў столь, загінае пальцы). Адна — маленькая, з жалезнай ручкай... Сярэдняя — з драўлянай... I вялікая — з пластмасавай...

Валодзя. А разам?

I г а р. Разам — тры. Ну і што з гэтага?

В а л о д з я. Тады колькі ў вашу вялікую патэльню ўмяшчаецца катлет?

I г а р. Не ведаю...

Валодзя. А ты думай! Хто за цябе думаць будзе?!

I г а р. М-м-м...

В а л о д з я. Ну, пу! З дзесяць змесціцца?

I г а р. Бо-ольш!

В а л о д з я. Ну вось бачыш! I ў маёй мамы тры патэльні.

I г а р. Ну й няхай! Але ж пры чым тут наша задачка?

В а л о д з я. Ы-ы-ых, ты ўсё яшчэ не здагадаўся?

I г а р. Не.

Валодзя. Тады слухай, калі сам не дадумаешся! Людзі старыя — запаслівыя?

Ігар. Ну...

В а л о д з я. Кажы цвёрда, не нукай!

I г а р. Запаслівыя.

Валодзя. То і ў бабулі, папэўна, не адна патэльня.

I г а р. Напэ-эўна...

Валодзя. А маючы шэсць катлет, хіба стане яна смажыць іх у малюсенькай патэльні? Хіба ў яе час лішні? (Стукае сябе па лбе.) Няма дурных!

І г а р. А што?

В а л о д з я. Возьме самую вялікую!

I г а р. Ага-а!

Валодзя. Дайшло нарэшце! Бабуля пакладзе катлеты ў вялікую патэльню на пяць мінут на адзін бок, па пяць мінут — на другі, і праз дзесяць мінут — усё гатова!

Ігар (няўпэўнена). Дапусцім... А другое пытанне?

Валодзя (чытае). «Як можна зрабіць гэта за пятнаццаць мінут?»

I г а р. Ну як?

В а л о д з я. Гм! Зусім проста. Навошта, скажы, расцягваць ёй гэту работу на пятнаццаць мінут, калі яна справілася ўжо і за дзесяць?!

I г а р. Та-ак?

В а л о д з я. Вядома! А цяпер глянем у канец задачніка, там адказ. (Нахіляюцца абодва над кніжкай.) Глядзі, а ў іх — зусім іначай?!.

I г а р. А ты казаў...

Валодзя (спахапіўшыся). Я так і думаў — памылка ў гэтым задачніку!

I г а р. Хіба ў кніжках памыляюцца?

В а л о д з я. ЬІ-ы-ых, а ты не верыш?! А як у газетах? Учора мы з табой чыталі ў ёй, што сёння навальніца будзе і грымоты з маланкамі, а дзе яны, дзе?.. Глядзі, як сонечна на дварэ!

Ігар (дзівіцца). Ага-а!.. I па радыё гаварылі, што будзе дождж — сам чуў!

В а л о д з я. Нарэшце дайшло. (Пераможна спявае.) Но-о ни ра-азу даже гла-азом не моргну-ул! И в беде-е... (Нахіляецца над сталом.) Што за новая марка ў цябе?

I г а р. Мама ліст атрымала, а марку аддала мне для альбома.

В а л о д з я. Ы-ы-ых, якая люксо-овая! Дай мне, а я раскажу табе, з чаго робяць мыла!

I г а р. З чаго?

Валодзя. З тлушчу.

I г а р. Гэ!.. Як жа мыла ў цябе атрымаецца з тлушчу, калі ім якраз тлушч і змываюць?

Валодзя (спявае). И в беде-е, и в бою — напевал он всюду песенку... Ну і што, калі змываюць? А як вугаль паліваюць вадой, каб гарэў, або той самай вадой агонь тушаць?!. А як з жоўтых буракоў белы цукар робіцца?!. Яшчэ скажу, чаму Гагарын касманаўтам стаў!

1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)