Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 194 195 196 197 198 199 200 201 202 ... 245
Перейти на страницу:

— Але ён тут! Потэр тут! Хто-небудзь, схапіце яго!

Перш чым Гары змог загаварыць, натоўп ускалыхнуўся. Грыфіндорцы ўсталі перад ім, гледзячы не на Гары, а на Слізэрынцаў. Потым падняліся Хафлпафцы, і амаль у той жа момант — студэнты Рэйвенкло, усе яны стаялі спіной да Гары, усё глядзелі на Пэнсі, а Гары, ашаломлены і ўдзячны, глядзеў на ўздымаючыяся паўсюль палачкі, выцягнутыя з мантый або рукавоў.

— Дзякуй вам, міс Паркінсан, сказала прафесар МакГонагал, роўным голасам. — Вы першай пакінеце Залу з містэрам Філчам. Астатняя частка вашага факультэта рушыць услед за вамі...

Гары чуў рыпанне лаў, і шум Слізэрынцаў пераходзячых у іншую частку залы.

— Студэнты Рэйвенкло, вы наступныя! — крыкнула прафесар МакГонагал.

Павольна спусцелі лавы чатырох факультэтаў. Стол Слізэрыну цалкам спусцеў, але некаторыя з старэйшых студэнтаў Рэйвенкло працягвалі сядзець, у той час як, адзін за другім, сыходзілі іх таварышы, Хафлпафцаў засталося яшчэ больш, а за сталом Грыфіндора засталося сядзець яшчэ палова факультэта, так што прафесару МакГонагал прыйшлося сысці з выкладчыцкай трыбуны, каб выправадзіць непаўнагадовых.

— Нават не думай, Крыві, ідзі! І ты, Пікс!

Гары паспяшаўся да сям’і Уізлі, якая ў поўным складзе сядзела за сталом Грыфіндора.

— Дзе Рон і Герміёна?

— Ты іх не знайшоў? — пачаў Містэр Уізлі, ён выглядаў устрывожаным.

Але яго перапынілі, бо Кінгслі прайшоў наперад на трыбуну, звяртаючыся да пакінутых.

— У нас ёсць толькі чвэрць гадзіны да паўночы, таму нам трэба дзейнічаць хутка. План дзеянняў быў узгоднены з настаўнікамі Хогвартса і Ордэнам Фенікса. Прафесары Флітвік, Спроўт, МакГонагал будуць збіраць групы барацьбітоў наверсе трох веж: Рэйвенкло, Астранамічнай і ў вежы Грыфіндора, дзе ў іх будзе добры агляд і выдатныя пазіцыі, адкуль можна будзе пасылаць заклёны. Тым часам, Рэмус, — ён паказаў на Люпіна, — Артур, — звярнуўся ён да Містэра Уізлі, які сядзеў за Грыфіндорскім сталом, — і я будзем са сваімі групамі дзейнічаць на тэрыторыі замка. Нам патрэбен хтосьці, хто зможа арганізаваць абарону ўваходаў і калідораў школы.

— Гучыць, як праца для нас, — падахвоціўся Фрэд, паказваючы на сябе і Джорджа, і Кінгслі ухваляльна кіўнуў.

— Так, добра, камандзіры ўстаньце тут, і мы падзелімся на групы.

— Потэр, — сказала прафесар МакГонагал, спяшаючыся да яго, калі студэнты запоўнілі трыбуну, пхаючыся на месцы і атрымліваючы інструкцыі, — Няўжо вы не павінны шукаць тое, што жадалі?

— Што? А... — сказаў Гары. — Так, вядома!

Ён амаль забыўся пра Хоркрукс, амаль забыўся, што бітва пачалася, і ён мог пачаць пошукі. Незразумелая адсутнасць Рона і Герміёны імгненна прагнала іншыя думкі з яго прытомнасці.

— Тады ідзіце, Потэр, ідзіце жа!

— Сапраўды, ага...

Ён адчуваў на сабе погляды, якія праводзілі Яго, калі выбег з Галоўнай Залы ў хол, усё яшчэ перапоўнены студэнтамі, якія ратаваліся. Ён дазволіў натоўпу захапіць сябе ўверх па мармуровай лесвіцы, але на пляцоўцы згарнуў у пусты калідор. Страх і паніка затуманьвалі яго прытомнасць. Ён спрабаваў супакоіцца, сканцэнтравацца на пошуку Хоркрукса, але яго думкі вар’яцка і дарэмна гудзелі, як восы, загнаныя ў шкляную пастку. Без дапамогі Рона і Герміёны ён не мог кіраваць імі. Ён знізіў тэмп, спыняючыся на паўдарогі ў калідоры, дзе ён сеў на пастамент былой статуі і выцягнуў Карту Марадзёраў з мяшочка на сваёй шыі. Ён нідзе не бачыў імёнаў Рона і Герміёны, хоць густы натоўп кропак, якія накіроўваліся да Выратавальнага-Пакою магла, як ён думаў, схаваць іх. Ён адклаў карту, прыціснуў далоні да твару і закрыў вочы, спрабуючы засяродзіцца.

"Вальдэморт думаў, што я пайду ў вежу Рэйвенкло."

Вось яно: бясспрэчны факт, месца, з якога трэба было пачынаць. Вальдэморт аставіў Алекту Кэроў ў агульным пакоі Рэйвенкло, і гэтаму было адзінае тлумачэнне: ён баяўся, што Гары ўжо ведае, што Хоркрукс звязаны з гэтым Факультэтам.

І адзінай рэччу, з якой асацыяваўся Рэйвенкло, была згубленая дыядэма…, але як дыядэма магла стаць Хоркруксам? Як магло здарыцца, што Вальдэморт, вучань Слізэрыну, знайшоў дыядэму, якая на працягу ўжо шматлікіх пакаленняў Рэйвенкло лічылася даўно згубленым скарбам? Хто мог распавесці яму, дзе яе шукаць, калі ніхто з тых, хто жыве зараз ніколі яе нават не бачылі?..

Сярод тых, хто зараз жаве...

Вочы Гары раптам адкрыліся пад прыціснутымі да твару пальцамі, ён саскочыў з пастамента і кінуўся зваротна, туды, адкуль прыйшоў, у пагоне за сваёй апошняй надзеяй. Пакуль ён набліжаўся да мармуровай лесвіцы, гуд галасоў сотняў людзей, якія ішлі у Выратавальны-Пакой станавіўся ўсё гучней і гучней. Старасты выкрыквалі інструкцыі, спрабуючы ўсачыць за вучнямі сваіх факультэтаў, вакол усе крычалі і пхаліся. Гары ўбачыў Захарыю Сміта, які, расштурхваючы першакурснікаў локцямі, расчышчаў сабе дарогу да пачатку чаргі. Тут і там плакалі студэнты малодшых курсаў, тыя, хто быў старэй, адчайна клікалі сябраў, братоў і сясцёр.

1 ... 194 195 196 197 198 199 200 201 202 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)