Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 196 197 198 199 200 201 202 203 204 ... 245
Перейти на страницу:

— Кажуць, мая маці не прызнавала згубу дыядэмы, а прыкінулася, што дыядэма ўсё яшчэ ў яе. Яна схавала яе згубу, маю агідную здраду нават ад астатніх заснавальнікаў Хогвартса. Потым, мая маці захварэла — смяротна захварэла. Нягледзячы на мае дзеі, яна адчайна прагнула адшукаць мяне зноў. Яна адправіла мужчыну, які доўгі час кахаў мяне, на мае пошукі, хоць я адпрэчвала яго заляцання. Яна ведала, што ён і не супакоіцца, пакуль не знойдзе мяне.

Гары чакаў. Яна глыбока ўздыхнула і кіўнула галавой.

— Ён знайшоў мяне ў лесе, дзе я хавалася. Калі я адмовілася вярнуцца з ім, ён ужыў сілу. Барон заўсёды быў запальчывым чалавекам. Раз’юшаны маёй адмовай, раўнуючы мяне да маёй волі, ён вырабіў удар.

— Барон? Вы жадаеце сказаць?..

— Крывавы Барон, так, — пацвердзіла Шэрая Лэдзі і адкінула ў бок свой плашч, каб паказаць цёмную рану на сваіх белых грудзях. — Калі ён зразумеў, што зрабіў, яго захапіла раскаянне. Ён узяў зброю, якая адабрала жыццё ў мяне, каб забіць сябе. І вось ужо стагоддзі ён носіць ланцугі ў знак пакаяння…. І заслужана, — горка дадала яна.

— А… а дыядэма

— Яна засталася там, дзе я схавала яе, учуўшы набліжэнне Барона. У дупле дрэва.

— У дупле дрэва? — паўтарыў Гары. — Якога дрэва? Дзе гэта было?

— У лясах Албаніі. Гэтае самотнае месца, як я думала, было па-за дасяжнасцю маёй маці.

— Албанія, — паўтарыў Гары.

Цудоўным чынам усё раптам стала на свае месцы, зараз ён зразумеў, чаму яна распавяла яму тое, што не сказала Дамблдору і Флітвіку. — Вы распавядалі гэтую гісторыю яшчэ камусьці, ці не праўда? Іншаму студэнту?

Яна закрыла вочы і кіўнула.

— У мяне…і ў думках не было…. Ён быў так пачцівы. Здавалася, што ён разумее… спагадае…

"Так", — падумаў Гары. — "Том Рэдл, вядома, зразумеў бы жаданне Хэлены Рэйвенкло валодаць неверагодным скарбам, на якое яна мела хоць трохі права"

— Ну, вы былі не першым чалавекам, якога зачараваў Рэдл, — прамармытаў Гары. — Ён умеў быць абаяльным, калі жадаў…

Так, Вальдэморт здолеў з дапамогай ліслівасці выведаць месцазнаходжанне дыядэмы ў Шэрай Лэдзі. Ён адправіўся ў той лес і забраў дыядэму з схованкі, магчыма адразу пасля заканчэння Хогвартса, нават раней, чым ён пачаў працаваць у Боргіна і Беркса.

І ці мог быць той падалены албанскі лес выдатнай хованкай пазней, калі Вальдэморту было неабходна спакойнае месца, каб чакаць дзесяць доўгіх гадоў?

Але дыядэма, як толькі яна стала Хоркруксам, не магла застацца ў тым сумніўным дрэве…. Не, дыядэма таемна была вернутая на сваё праўдзівае месца, І Вальдэморт, мабыць схаваў яе…

— …у тую ноч, калі ён прасіў выкладаць у Хогвартсу! — вымавіў Гары, сканчаючы сваю думку ўголас.

— Прашу прабачэння?

— Ён схаваў дыядэму ў замку ў ноч, калі прасіў Дамблдора прыняць яго настаўнікам! — выклікнуў Гары. Вымавячы гэта зголас, Гары раптам усё зразумеў. — Ён, хутчэй за ўсё, схаваў дыядэму па дарозе або на зваротным шляху з кабінета Дамблдора! Але, вядома, атрымаць працу трэба было таксама — тады б ў яго была магчымасць дабрацца і да мяча Грыфіндора… дзякуй, дзякую Вас!

Гары пакінуў прывіда ў поўным здзіўленні парыць у паветры. Прабягаючы праз вестыбюль, ён паглядзеў на гадзіннік. Без пяці хвілін поўнач, і хоць ён цяпер ведаў, што было апошнім Хоркруксам, ён не стаў бліжэй да яго выяўлення…

Пакаленні студэнтаў былі не ў стане знайсці дыядэму, значыць, хутчэй за ўсё, яна не ў вежы Рэйвенкло — але калі не там, то дзе? Якое таемнае месца было ў Тома Рэдла ў Хогвартсу, якое, ён верыў, застанецца ўтоеным назаўжды?

Пагружаны ва ўласныя думкі, адчайна шукаючы разгадку, Гары згарнуў за кут і зрабіў некалькі крокаў па калідоры, як раптам адчуў злева аглушальны звон пабітага шкла. Калі ён адскочыў у бок, велізарнае цела ўляцела праз акно і стукнулася аб процілеглую сцяну.

Нешта вялікае і касматае аддзялілася ад ізноў прыбылага і кінулася прама да Гары.

— Хагрыд! — загарлапаніў Гары, адбіваючыся ад пяшчот Фанга, пакуль велізарная барадатая фігура падымалася на ногі.

— Што за?..

— Гары, ты... тута! Ты... тута!

Хагрыд нахіліўся і склаў Гары ў кароткачасовыя, але зруйнавальныя абдымкі, пасля чаго падбег да пабітага акна:

— Добры хлопчык, Гроп! — пракрычаў ён праз дзіру ў акне. — Я гэта, праз секунду буду, малайчына!

За Хагрыдам, у цемры ночы, Гары ўбачыў падаленыя пошугі святла і пачуў жудасны прычытаюшчы крык. Ён паглядзеў на гадзіннік: была поўнач. Бітва пачалася.

— Каб мне праваліцца, Гары, — затыхаючыся, сказаў Хагрыд. — Гэта тое самае, так? Заварушка пачалася?

1 ... 196 197 198 199 200 201 202 203 204 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)