Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 217
Перейти на страницу:

4

У бліжэйшую суботу сабраліся ў Рачынскіх сваякі, суседзі ды маладыя людзі, з якімі Станіслаў некалі канчаў медыцынскі. Вяселле прыехала з загса і размясцілася за сталамі. Есці не па-чыналі — з аэрапорта меліся вось-вось прыбыць бацькі нявесты.

Чакалі доўга. Хтосьці нават кінуў:

— Мабыць, над нашымі Гібулічамі граза — праз перуны аніяк не праб'ецца самалёт!

Парагаталі ды сталі цярпліва чакаць зноў.

Медык, які працаваў лабарантам на кафедры фізіялогіі, прынёс смешную гісторыю.

У іх на сходзе прысутнічала сёння гарадское начальства. Слова ўзяла кіраўнік аднаго з гарадскіх раёнаў ды назвала прафесара Якаўлева масцітым. Н-хта з залы кінуў рэпліку:

«Упершыню чую, што паважаны наш Мікалай Іванавіч з масцітам ходзіць!»

Начальства заўпарцілася:

«Так, так, таварышы! Юбіляр ваш вельмі масціты, вы нават і самі гэтага не адчуваеце!» Сход грымнуў рогатам.

Апранутыя ў скураныя куртачкі, у світэры з чыстае «джэр-сі», канадкі і вельветавыя джынсы, барадатыя і безбародыя медыкі прыпомнілі іншыя гісторыі.

Затым госці дружна абмеркавалі новы фільм і выказалі прафесіянальныя заўвагі наконт артыста Баярскага.

З перабольшанай увагай разглядалі этыкеткі на бутэльках — каньякоў і він Рачынскія ім не пашкадавалі.

Хтосьці пахваліўся: усе гэтыя этыкеткі ён ужо ў сваёй калекцыі мае, другі абвясціў: з вёскі сёння ўдалося прывезці (калі ездзіў да бабулі па сала) стары прас і самавар.

Адна маладзіца сказала, што яна з вялікай цяжкасцю «выбіла» падпіску на Вазнясенскага; сёння атрымала першы том у карычневым пераплёце, а абоі ў яе — салатавыя. Яе суседка ад радасці аж віскнула — якраз такі колер вокладак яна шукае пад свае абоі, таму і прапанавала абмен на Салаухіна ў зялё-ным гарнітуры...

Адным словам, маладыя не сумавалі.

Рачынскіх усе лічылі вельмі скупымі, ды зараз, як бы назло ім, Здзіславіха пастаралася. Чаго толькі на сталах не было! Перад кожным госцем нават стаялі сподачкі з размазанымі на дне крупінкамі ікры. Ролю вясельнага генерала меўся выкон-ваць стары Жамойда, але дзеда покуль што не было. З гас-падара ніхто карысці не меў — ён паклаў набрынялыя рукі на абаранак кульбы і, панурыўшы галаву, як на памінках, моўчкі сядзеў. Таму сваіх суседзяў вырашыла забавіць Вэра сама.

Гаспадыня з'явілася ў людзей за плячыма, пахвалілася:

— У халадзільніку ікры шчэ поўны трохлітровы слоік, можна будзе выядаць усю-у!..

Побач з нажамі, відэльцамі і лыжкамі ззялі крышталёвыя стаканчыкі з ружовымі лісточкамі гафрыраванай паперы. Крайняя суседка з жаманным жахам пачала да паперак прыглядацца. Цікавасць яе гаспадыня зразумела па-свойму.

Вэра падляцела ды з радасным гонарам растлумачыла:

— Шчэ вясной выкінулі ў наш магазін туалетную паперу — тады і адхапіла пяцьдзесят чатыры рулоны! Не было аказіі пусціць у дзела, а тут во — файныя сурвэткі атрымаліся! Адзіны сын жэніцца —хіба будзеш шкадаваць!

Шчырае прызнанне гаспадыні выклікала ў гасцей ажыўленне. Палешчаная ўвагай, Вэра патупала туды, дзе на часопісны столік складвалі кветкі ў цэлафанавых пакеціках, пачала іх перабіраць ды ўголас дакладваць суседзям, колькі хто прынёс маладым ружаў, колькі астраў.

За трэцім столікам таміліся шыкоўна апранутыя сваякі з маладой парай. Станіслаў увесь час забаўляў нявесту. Касавокая дзяўчынка, бытта баючыся зляцець з арэляў, трымалася за руку свайго суджанага, і Станіслаў ёй на вуха штосьці гаварыў, гаварыў і гаварыў.

А бацькоў маладой усё не было. Па іх адправіўся Вэрын брат і дамскі цырульнік — Вацлаў.

5

Нарэшце Вацлаў пазваніў суседзям, якія мелі тэлефон, што самалёт позніцца, і Рачынскія вырашылі больш не чакаць, бо з'явіліся і музыканты.

Уся кампанія павесялела, людзі загрукаталі крэсламі ды падселі бліжэй да сталоў.

Сватам вяселля Рачынскія прызначалі калгаснага шафёра, брата гаспадара,— вялізнага, як і Здзіслаў, але яшчэ моцнага мужчыну з мясістым носам і зычным голасам. Стасеў дзядзька ўзняў за маладых тост. Усе выпілі. Затым пракрычалі маладым «горка!» ды гэтак жа дружна выпілі яшчэ і яшчэ.

Захмялелы сват закрычаў:

— Музыкі не чуваць!

Квартэт у складзе акардэона, бубна, скрыпкі і гітары ў суседнім пакоі пачаў наладжваць інструмент, а сват, прытупваючы, зацягнуў:

Ой, не стой пад акном, А ідзі у хату! Буду пячы пірагі, Абліжаш лапату!

Прыпеўка, вядома, выклікала ў медыкаў рогат.

Вэра падляцела да сваяка, балюча ззаду ўшчыпнула ды прашыпелаі

1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)