Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 245
Перейти на страницу:

— Джыні! — раўнула місіс Уізлі.

Скарыстаўшыся сітуацыяй усеагульнага прымірэння, Джыні паспрабавала пракрасціся на лесвіцу разам са ўсімі.

— Молі, што калі мы зробім па-іншаму? — сказаў Люпін. — Чаму б Джыні не застацца тут? Тады яна хоць бы будзе на месцы дзеянняў, і будзе ведаць, што адбываецца, не знаходзячыся ў цэнтры бітвы?

— Я…

— Гэта добрая ідэя, — цвёрда сказаў містэр Уізлі. — Джыні, ты застанешся ў гэтым пакоі, ты чуеш мяне?

Джыні не вельмі падабалася гэтая ідэя, але пад незвычайна суровым поглядам свайго бацькі яна кіўнула. Містэр і місіс Уізлі і Люпін таксама накіраваліся да лесвіцы.

— Дзе Рон? — спытаў Гары. — І Герміёна?

— Яны, магчыма, ужо ў Галоўнай Зале, — крыкнуў містэр Уізлі праз плячо.

— Я не бачыў, каб яны праходзілі міма мяне, — сказаў Гары.

— Яны казалі нешта пра туалет, — сказала Джыні. — Незадоўга пасля таго, як ты сышоў.

— Туалет?

Гары пракрочыў праз пакой да адчыненых дзвярэй, які вялі з Выратавальнага-Пакоя, і праверыў туалет. Той быў пусты.

— Ты ўпэўненая, яны сказалі туа...?

І тут яго шнар прапаліла болем, і Выратавальны-Пакой знік. Ён глядзеў скрозь высокія вароты з каванага жалеза, з крылатымі лодкамі на калонах паабапал ад іх, ён глядзеў скрозь цемру на асветлены агнямі замак. Наджыні ляжала на яго плечах. Ён выпрабоўваў тое халоднае жорсткае пачуццё дасягнення мэты, напярэдадні забойства.

XXXI. Бітва пры Хогвартсу

Зачараваная цёмная столь Галоўнай Залы была абсыпана зоркамі, пад ёю ў чатырох доўгіх факультэцкіх сталоў выбудаваліся ў лінію растрапаныя студэнты: некаторыя былі ў дарожных плашчах, іншыя — у мантыях. Тут і там свяціліся жамчужна-белыя фігуры школьных прывідаў. Усе погляды, жывых і мёртвых, былі накіраваныя на прафесара МакГонагал, якая казала з высокай трыбуны на боку Галоўнай Залы. За ёй стаялі астатнія настаўнікі, уключаючы Фірэнца, кентаўра з белай грывай, і членаў Ордэна Фенікса, якія прыбылі, каб ваяваць.

— … эвакуацыя будзе праходзіць пад назіраннем Містэра Філча і Мадам Помфры. Старасты, па маім сігналу вы збярэце ваш факультэт і па чарзе адвядзеце сваіх падапечных у эвакуацыйны пункт.

Шматлікія студэнты выглядалі ашаломленымі. Аднак, калі Гары мінуў уздоўж сцены, аглядаючы Грыфіндорскі стол у пошуках Рона і Герміёны, Эрні Макміллан устаў з-за стала Хафлпафа і закрычаў:

— А што калі мы жадаем застацца і ўступіць у бой?

Прычуліся слабыя воплескі.

— Калі вы паўналетнія, можаце застацца, — сказала прафесар МакГонагал.

— Як наконт нашых рэчаў? — падахвоцілася дзяўчынка за сталом Рэйвенкло. — Нашы чамаданы, совы?

— У нас няма часу збіраць пажыткі, — сказала прафесар МакГонагал. — Зараз важна вывесці вас адсюль цэлымі.

— Дзе прафесар Снэйп? — выгукнула дзяўчынка з-за стала Слізэрыну.

— Ён, папулярна кажучы, змыўся, — адказала прафесар МакГонагал, і выбух апладысментаў данёсся са сталоў Грыфіндора, Хафлпафа і Рэйвенкло.

Гары прасоваўся па Зале ўздоўж стала Грыфіндора, усё яшчэ выглядваючы Рона і Герміёну. Калі ён праходзіў міма, усе паварочваліся ў яго бок, і адусюль даносіўся гучны шэпт.

— Мы ўжо ўсталявалі абарону вакол замка, — працягвала прафесар МакГонагал, — але вам не рэкамендуецца заставацца тут надоўга, пакуль мы не ўзмоцнім яе. Таму, я павінна прасіць вас перасоўвацца хутка і спакойна, і ісці за вашымі старастамі.

Але яе апошнія словы патанулі ў іншым голасе, які рэхам пранёсся праз усю залу. Ён быў высокім, выразным і халодным. Нельга было вызначыць, адкуль ён даносіўся. Здавалася, ён зыходзіў з саміх сцен, якія дагэтуль драмалі стагоддзямі, як і пачвара, якім ён некалі загадваў.

— Я ведаю, што вы рыхтуецеся ваяваць... — Сярод студэнтаў, якія шчыльней прыціснуліся адно да аднаго, у жаху глядзячы па баках у пошуках крыніцы гуку, прычуліся крыкі. — Вашы старанні бескарысныя. Вы не можаце дужацца са мной. Я не жадаю забіваць вас. Я вельмі паважаю настаўнікаў Хогвартсу. Я не жадаю праліваць чыстую кроў чараўнікоў.

Цяпер у зале запанавала цішыня, тая цішыні, якая душыць на барабанныя перапонкі і якая здаецца занадта велічэзнай, сцены змаглі стрымаць яе.

— Аддайце мне Гары Потэра, — сказаў голас Вальдэморта, — і вам не прычыняць шкоды. Аддайце мне Гары Потэра, і я пакіну школу некранутай. Аддайце мне Гары Потэра, і вы будзеце ўзнагароджаныя. У вас ёсць час да апаўначы.

Цішыня паглынула іх усіх. І усё павярнулі галовы, усе погляды звярнуліся да Гары, здавалася, каб назаўжды ўтрымаць яго на месцы тысячамі нябачных прамянёў. Затым з-за стала Слізэрыну паднялася фігура, у якой Гары пазнаў Пэнсі Паркінсан, яна падняла дрыготкую руку і закрычала:

1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)