Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Мы паслалі паведамленні астаткам Арміі Дамблдора, — растлумачыў Фрэд. — Ты ж не думаў, што хтосьці прапусціць свята, Гары, і Армія Дамблдора паведаміла пра усё Ордэну Фенікса, і паехала.
— З чаго пачнем, Гары? — крыкнуў Джордж. — Што адбываецца?
— Эвакуююць малодшых дзяцей, і ўсё астатнія сустракаюцца ў Галоўнай Зале на арганізацыйны збор, — сказаў Гары. — Мы будзем ваяваць.
Раздаўся гучны роў, і хваля лінула да прыступак, Гары прыціснула да сцяны, калі прабягалі ўсё ўперамешку: члены Ордэна Фенікса, Арміі Дамблдора, і яго старая каманда па Квідытчу, — з паднятымі палачкамі накіроўваючыся ў галоўную залу школы.
— Пайшлі, Луна, — паклікаў Дын, праходзячы міма, працягнуў вольную руку, яна схапілася за яе і рушыла ўслед за ім па прыступках.
Натоўп памяншаўся. Толькі маленькая купка людзей засталася ўнізе, у Выратавальным-Пакою, і Гары падышоў да іх. Місіс Уізлі спрачалася з Джыні. Вакол іх стаялі Люпін, Фрэд, Джордж, Біл і Флёр.
— Ты непаўнагадовая! — крычала місіс Уізлі на сваю дачку, калі Гары наблізіўся. — Я не дазволю табе! Хлопчыкі — так, але ты, ты павінна адправіцца дадому!
— Ні завошта!
Валасы Джыні ускінуліся, калі яна вырвала сваю руку з хваткі маці.
— Я ў Арміі Дамблдора…
— Банда падлеткаў!
— Банда падлеткаў, якая кінула яму выклік, чаго ніхто не вырашаўся зрабіць! — умяшаўся Фрэд.
— Ёй шаснаццаць! — крычала місіс Уізлі. — Яна нядосыць дарослая! Пра што вы двое думалі, калі прыцягнулі яе сюды?!…
Фрэд і Джордж трохі прысаромленае паглядзелі адно на аднаго.
— Мама права, Джыні. — мякка сказаў Біл. — Ты не можаш туды ісці. Усё непаўналетнія павінны пакінуць школу, гэта адзінае правільнае рашэнне.
— Я не магу вярнуцца дадому! — крычала Джыні, слёзы гневу зіхацелі ў яе вачах. — Уся мая сям’я тут, я не магу застацца там і чакаць адна, нічога не ведаючы, і…
Яе вочы ўпершыню сустрэліся з вачамі Гары. Яна паглядзела на яго ўмольна, але ён пагушкаў галавой, і яна з гаркатой адвярнулася.
— Добра, — сказала яна, утаропіўшыся на праход, які вёў ў Галаву Вепрука. — Тады я скажу "пакуль" і…
Прычуўся нейкі шум і цяжкі ўдар. Хтосьці яшчэ выбраўся з тунэлю, трохі хістаючыся, і зваліўся. Ён падняўся і дабраўся да самага блізкага крэсла, азірнуўся вакол скрозь крывабокія акуляры ў рагавой аправе і сказаў:
— Я не занадта спазніўся? Ужо пачалося? Я толькі што пазнаў, так што я…я…
Мармытанне Персі неўзабаве заціхла. Відавочна, ён не чакаў сапхнуцца тут з большасцю членаў сваёй сям’і. Рушыла ўслед доўгая паўза, якую парушыла Флёр. Каб неяк разрадзіць становішча, яна звярнулася да Люпіна і спытала:
— Так…як там маленькі Тэдзі?
Люпін здзіўлена залыпаў. Маўчанне ў фігуры Уізлі, здавалася, ператваралася ў груду лёду.
— Я…о так… ён у парадку! — гучна сказаў Люпін. — Так, Тонкс з ім…яна ў сваёй маці…
Персі і астатнія Уізлі, застыгшы, па-ранейшаму нерухома глядзелі адно на аднаго.
— Вось, у мяне ёсць фатаграфія! — прагукаў Люпін, дастаючы фатаграфію з свайго пінжака і паказваючы яе Флёр і Гары, які ўбачыў малюсенькага дзіця з пучком яркіх бірузовых валасоў, які размахіваў тоўстымі кулачкамі перад камерай.
— Я быў дурнем! — прагыркаў Персі, так гучна, што Люпін ледзь не выпусціў фатаграфію. Я быў ідыётам, я быў напышлівым прыдуркам, я быў…
— Міністэрства-любам, балваном які адмовіўся ад сям’і з-за ўлады, — сказаў Фрэд.
Персі праглынуў.
— Так, быў.
— Ну, ты не мог бы сказаць сумленней, чым зараз, — сказаў Фрэд, працягваючы руку Персі.
Місіс Уізлі расплакалася. Яна пабегла наперад, адапхнула Фрэда ў бок, і ледзь было не дадушыла Персі у дужых абдымках, у той час як ён пляскаў яе па спіне, гледзячы на бацьку.
— Мне вельмі шкада, тат, — сказаў Персі.
Містэр Уізлі хутка-хутка залыпаў, а потым таксама паспяшаўся абняць сына.
— Што прымусіла цябе ачуцца, Перс? — запытаўся Джордж.
— Гэта пачалося ўжо даўно, — сказаў Персі, праціраючы свае вочы пад акулярамі кутком дарожнай мантыі. — Але я павінен быў выбрацца, а гэта не так проста ў Міністэрстве, яны ўвесь час саджаюць у турму здраднікаў. Я здолеў усталяваць кантакт з Аберфортам, і ён паведаміў мне дзесяць хвілін таму, што Хогвартс збіраецца даць бой, так што вось ён — я.
— Што ж, мы просім нашых стараст узяць на сябе цяжар лідэрства ў такія часы, як зараз, — сказаў Джордж, адлюстроўваючы напышлівую манеру прамовы Персі. — А цяпер пайшлі наверх ваяваць, а то ўсіх галоўных Пажыральнікаў Смерці разбяруць.
— Так ты цяпер мая залвіца? — сказаў Персі, паціскаючы руку Флёр, пакуль яны спяшаліся да лесвіцы разам з Білам, Фрэдам і Джорджам.