Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 37
Перейти на страницу:

— двух пэонаў другіх:

Той быў павінен толькі нам, Майстром, / будаўніком ад роду… Цішка Гартны
Прыйдзі, у хату упушчу, І ноч / мы правядзем адны… Язэп Пушча

— пэона другога і пэона першага:

Там сьцены мохам парасьлі, Вясёлкай / адлівалі шыбы. Максім Багдановіч
Бяспынна, глуха процьма часу Глытае / хараство і моц. Уладзімер Жылка

— пэона другога і пэона чацьвёртага (або пэона другога і дактылю):

Тады Давіда зваў Саул, І з арфаю / Давід зьяўляўся… М. Арол
Зьвіняць у небе песьні птушак. На беразе / па-над Дзьвіной… Янка Журба

Як бачым, сьцьвярджэньню Белага адпавядае толькі трэцяя камбінацыя. Цікава, што першы выпадак, дзе разлом супадае з дыярэзаю, падаецца найменш спрэчным, але менавіта ён найрадзей здараецца. Пасьля кожнага разлому, як можна заўважыць, курсівам пазначаныя дыясталы — зрэшты, яны такія слабыя (запраўды «паўнаціскі»), што ня здольныя захаваць цэльнасьці радка. Да таго ж, пераразьмеркаваньне даўжыні паўрадкоў намяркоўвае дыясталы ў месцах, якія часта супярэчаць ямбам. Зрэалізаваць гэтыя дыясталы можна толькі ператварыўшы разлом у запраўдную цэзуру і падкрэсьліўшы напружанаю рэцытацыяй асобнасьць узьніклых паўрадкоў.

І ўсё ж, ёсьць рытмавыя сытуацыі, калі разлом практычна згладжваецца рытмаваю інэрцыяй, і пад тое мацней выбухвае дыястала:

Малюся я тваёй красе, Як, можа, аніхто яшчэ. Язэп Пушча

Унікальныя рытмавыя сытуацыі стварае «разгойданы» «ямб» XIX стагодзьдзя:

На Тройцу, звычай як у сьвята, (1) Пад’еў і ўздумаў сабе спаць, (2) Аж чую, / з а г а м а н і ў тата: (3) «Ідзі пчол панскіх пільнаваць!» (4) Фелікс Тапчэўскі

Тут у 3-м радку словаформа загаманіў дае рытмавую інвэрсію, якая, аднак, рэалізуецца не як пераліў, а як адначасныя сыстала і дыястала. Шчыльная сыстала («спандэй») на апошнім складзе словаформы «правакуе», нібы «выштурхоўвае на паверхню» моцную дыясталу на першым складзе гэтага ж слова — і разлом, хоць ён і пазначаны ў нас, фактычна не ўзьнікае.

У кантэксьце сказанага паўстае чыста тэарэтычнае пытаньне: ці нельга разлом зьясьняць як варыяцыю, а дакладней — прагрэсійную інвэрсію пульсанты другой ступені? Думаю, што нельга. Рух пульсанты таксама мае свае абмежаваньні. Пры адказе перш-наперш трэба зважаць на акустыку, якая паказвае: разлом радка зазвычай дае нам не адну, а дзьве рытмавыя адзінкі з асобнымі канстантамі, што, пэўна ж, ёсьць мадыфікацыяй. А калі фанэтыка слоў і рытмавая інэрцыя здольныя захаваць цэласьць радка — тады перад намі варыяцыя. Але ў такім разе паўстае практычнае пытаньне: як разьвязваецца рытмавае заданьне вершу? Застаецца толькі адзін спосаб — праз сылябізм. І якраз сылябізм у найгоршым сэнсе гэтага слова, што дае нам псэўдаканстантавы рытм.

Разлом выклікае пераразьмеркаваньне моцных пэонавых пазыцыяў і мяняе, як сказаў бы Г. Шэнгелі, вядзеньне голасу. Нутраною праяваю разлому ёсьць зьява, якую можна абазначыць як перасмык. Калі б мы будавалі нармацыйную паэтыку, дык, пэўна ж, разлом забаранілі б. А так — верш вытрымае! Ён і не такія анамаліі можа вытрымваць. Чаго вартыя лягаэды, ці г. зв. «чыста танічныя» вершы! Прынамсі, ізасылябізм пры разломе захоўваецца. І здараюцца разломы параўнальна нячаста. Да таго ж яны маюць аднастайную праяву. Хіба толькі «напеўнасьць» страчваецца. Але затое зьяўляецца «гутарковасьць». Сама праблема, да якой катэгорыі анамаліяў адносіць разломы ці пералівы, у значнай меры схалястычная. Як бы мы ні тлумачылі рытм — гэта не падстава, каб спалохана вяртацца да ямбаў. Горш за ўсё тэарэтычны кампраміс, калі вершы з разломамі адносім да «ямбаў», з інвэрсіямі — сьпісваем на «сылябіку», а гладкую рэшту ласкава дазваляем называць пэонамі.

На жаль, нават рэдкія прыхільнікі пэонаў займаюць досыць непасьлядоўную пазыцыю. Яны вымагаюць ад пэонаў таго, чаго не патрабуецца ад іншых памераў: 1) абавязковых націскаў на ўсіх валох; 2) супаданьня валоў зь лягічнымі націскамі; 3) непажаданасьці ўсплёскаў і іншых акцэнтаў на роўнях. Насамрэч слушнае толькі першае патрабаваньне. Трэцяе не выконваецца ў жадным памеры, а другое наагул адносіцца да праблемаў інтанацыі і сэмантыкі вершу. Якім бы памерам паэт ні пісаў, ён абавязаны карэляваць сэнс як з нормаю, так і з анамаліямі рытму. Яшчэ М. Надзеждзін зазначаў: «Што да гэтак званае гармоніі вершу… дык уся яе таямніца палягае ў спрыце ставіць пад асноўны націск тое слова, якое адыгрывае галоўную ролю ў лягічным згадзе мэтрычнага радка… Гэтую падставовую рэч зьлегкаважваюць няўдольныя рабачаі».

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)