Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Вось жа, выбар на карысьць пэону прымушае нас прызнаць як факт «камбінацыю пэонаў» у радкох з разломамі, а выбар на карысьць ямбу — прызнаць невытлумачальныя лякуны на месцы меркаваных іктаў, што, ізноў жа, можна пераказаць як ямб зь пірыхам. У чым большае зло? Насуперак устаялай традыцыі меншым злом трэба прызнаць пэоны. Так, ямбы і харэі зручныя для статыстыкі, бо іх вельмі лёгка лічыць. Але ўсплёскі слабых іктаў маюць сэнс толькі як адзінкі, падначаленыя моцным іктам. А выдуманыя «ямбы» і «харэі» ў абход пэонаў — гэта мёртвыя, чыста разумавальныя існасьці. (Трупам заўсёды проста маніпуляваць!) Усякі рытм з цотнаю амплітудаю чыста матэматычна можна зьвесьці да ямбаў і харэяў, але прырода рытму акустычная і ад пераразьлікаў не памяняецца.
Радкі з разломамі запраўды рэзка выбіваюцца з агульнае мернасьці вершу. Найчасьцей яны здараюцца ў «ямбах»:
І вельмі рэдка бываюць у «харэях»:
Чаму ж не дапусьціць у 2-м радку Машары ды 4-м Жылкі нейкага адхіленьня, мадыфікацыі рытму, раз тыя, пры аднолькавасьці ўсіх вонкавых фармальных паказьнікаў, гучаць інакш супраць астатніх, і адрозьненьне гэтае досыць рэзкае?
Тым часам інвэрсіяваныя радкі даюць нам не мадыфікацыю, а толькі варыяцыю пэону, якія б месцы ўсплёскаў, і нават валоў, ні кранала інвэрсія. (Дарэчы, статыстыка тут магла б зьявіць вельмі цікавыя вынікі, бо інвэрсіяваных радкоў у беларускай літаратуры нашаніўскае пары было значна больш, чым з разломамі. Але спакваля меншала першых і большала другіх.)
— на анакрузе:
— адразу ў некалькіх сэгмэнтах:
Асобнае гаворкі вымагае рэгрэсійная інвэрсія пульсанты першае ступені, якая прыпадае на моцнае месца пэону. Куды яе адносіць — да варыяцыяў ці мадыфікацыяў? Раз захоўваецца цэльнасьць радка — значыць, перад намі варыяцыя. З грунту, гэта істотнае і часьцей за ўсё непажаданае адхіленьне. У кантэксьце мастацкага цэлага інвэрсія пэонавага ікту можа разглядацца і як дэструкцыйная, і як кампэнсатарная анамалія — усё залежыць, наколькі ўдала яе паэт прытарнаваў. Аднак варта помніць: зачастае ўжываньне гэтае анамаліі вядзе да поўнае дэструкцыі рытмавага інварыянту.
Разломы клясыфікуюцца ў залежнасьці ад падзелу слоў. Яны могуць даваць спалучэньне: