Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Куды гэтай ляльцы да пышнацелай Ліды!
Хіба яна баба? Як з такой жыць? Як з такой выйсці на вуліцу, паказацца суседзям?
Прыбітыя бацькі з сумам глядзелі на абыякава кінуты ў прыхожай чамаданчык, сіненькі рукзачок ды якіясьці два рогі, абматаныя бінтам. Чамаданчык пазналі — сын трымаў у ім урачэбныя прылады. На вешалцы віселі балоніевыя куртачкі — пяцідзесяцірублёвыя, у магазінах іх навалам!..
2
Звычайна мы шмат бяром ад сваіх дзяцей і пад іх уплывам нават мяняем характары. У паводзінах Станіслава даўно адчувалася здаровая і цвёрдая лінія. Але старых Рачынскіх лёс бытта пакараў за нешта, яны так і не змаглі падняцца да сынавай праўды. Таксама і цяпер падыходзілі да яго паводзін з прымітыўным разлікам.
Бацька з падлогі падняў адзін рог, рассунуў бінты, паспрабаваў косць ногцем, нават яе панюхаў.
Вэ-эра, а я ўжо ведаю, што гэта! — спахапіўся.— Нядаўна па тэлевізары паказвалі, як адпілоўваюць у аленяў ды робяць лякарствы! Яно на вагу золата цэніцца — бы жэньшэнь!
Жонка без пераканання падтакнула:
— Мой сын паві-інен прывезці штокольвек!.. У гэты мо-мант і падышоў заспаны Станіслаў. Павітаўшыся, сын растлумачыў:
Думаеце, панты маралаў? Рогі ад паўночных аленяў! На Таймыры месцамі іх — як дроў. Такім дабром мосцяць там грэблі на балотах. Хлопцам сувеніры прывёз. А вашыя падарункі ляцяць з Тамарынымі бацькамі. Такое няхай лепш дораць самі, заадно і пазнаёмяцца.
Убачыўшы, што маці ўсё расчараваная, пацешыў:
Ну, ма-ам, не будзь тако-ой!..
Хіба ж, сынок, мы з бацькам за сябе перажываем?! Унь які худы, як увесь счарнеў!
— Ад'емся, мамка. А чорны? На Поўначы ведаеш якія ультрафіялетавыя праменні? I кіньце вы бедаваць! Ведайце — мне там вельмі добра! Нават і не спадзяваўся, што аж так будзе! Поўнач не прамяняю ні на якія пальмы!.. О, прыедзь і сама паглядзі, як жыву!
Маці была сентыментальнай ды, як і належыць закаране-лай гандлярцы, усюды бачыла адных ашуканцаў.
Ста-асечак, сыно-ок, добра табе, то і нам з бацькам добра!— кабета ўжо расчулілася да слёз.— А ехаць у такі свет?.. Цяпер поўна жулікаў развялося, банды-ытаў — абкрадуць шчэ ці прыдушаць!
Пра што ты гаворыш, ма-ама?! Гэтулькі ездзіў, дзе ні жыў, а ні аднаго жуліка ці бандыта не спаткаў!
— Бо ты ж маеш толькі дваццаць восем, ты шчэ ў нас зусім дурненькі, хоць і вучаны! Каб быў крыху разумнейшы, за нявесту не якуюсьці самаедку ўзяў бы, а выбраў бы тут, са сваіх!
Умяшаўся і бацька:
Хіба жыццё табе ўратавала і ты зарок даў?
Не, тату. Якраз разам з ёю многіх ратавалі мы. А гэта, кажуць, таксама збліжае — бы салдат на фронце. Ды і — я яе кахаю. Кахаю, і ўсё!.. Зрэшты, Тамара — залаты чалавек, самі пераканаецеся!
Ну, ну. Пабачым, як доўга будзеш яе хваліць!..
Бацька жонку перабіў:
Стась, калі вяртаешся?
Праз тыдзень.
— Для чаго ж мы так стара-аліся і жы-ылы з сябе цягну-улі, каму ўсё гэта застане-ецца?!— з роспаччу кіўнула Вэра за акно, дзе яшчэ выгіналіся галіны ад былых яблык, белягцеў бе-тонам дагледжаны падворак, а ў гаражы горбілася новенькая «Ніва».— Калі так хочаш, жаніся сабе ўжо з ёю, але ж жыві ту-ут!
Я, мама, там вельмі патрэбны,— уздыхнуў сын, не ве-даючы, як абаіх і суцешыць.— Не забывай, твой сын — доктар. Нават клятву даваў!.. Паўгода таму мяне зрабілі яшчэ і галоўным урачом бальніцы!..
Чаму так хутка назад? — вёў сваё бацька.
Ведаеце, колькі сюды дабіраліся? Чатыры дні на аленях: прыпякала машкара і каюры гналі нарты на ўвесь дых, а то б валакліся праз тайгу шчэ даўжэй! Потым цэлы дзень тарахцелі на верталётах. Пяць сутак смажыліся ў поездзе з Новасібірска, бо нялётная была. Назад патрацім часу не менш, а трэба мець у запас хоць некалькі дзён — тайга гнусам ужо перакіпела, але на Поўначы зараз надвор'е псуецца. Цяпер складзіце ўсё разам і атрымаецца — цэлы месяц! Нас там недзе чакаюць не дачакаюцца. Той з пераломам, таго мядзведзь драў, той з унутраным крывацёкам... А кесарава каму рабіць?!
Але ж пры чым тут мы-ы?!.— расплакалася маці.— Люу-удзі, паглядзіце, ад сваго рота адымалі, ніколі ўволю не паспалі, каб толькі ён жыў як чалавек, а цяпер родны дом для яго — бы той вакзал!.. А хто агароды скапае, парнікі на зіму падрыхтуе? Мы ж ужо знямо-оглыя... Усе хлопцы ў цяпле і выгодах уладка-валіся, дапамагаюць бацькам, а гэты дурань зноў у тую тайгу, у камарыльню прэцца!.. Чаму ты такі няўдачлівы, сынок, чаму табе больш за ўсіх трэ-эба? Мы, здаецца, цябе так не вучы-ылі!..
Супакойся, мама, са мной усё ў парадку! — Сын вырашыў адцягнуць яе ўвагу на іншае: — Пераводы мае даходзілі рэгулярна? Кожны месяц пасылаў вам па сотні...