Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 192 193 194 195 196 197 198 199 200 ... 217
Перейти на страницу:

Шчэ мо і папракаць імі станеш? То дзякуй, сын!.. Мы ні дня, ні ночы спакою з-за яго не мелі, унь які ладны выгнаўся, а ён прыслаў пару рублёў і ўжо вытыкаць збіраецца! — расчулі-лася Вэра зноў да слёз.— Лепш падумаў бы — старасць надыходзіць, а якія нас з бацькам чакаюць пенсіі? Бытта мы і не гаравалі ўсё жыццё, бытта на паноў працавалі! За што нам цярпець такую несправядлівасць? Трэ каб і ты цяпер тут заступіўся за нас — у гарвыканкоме, сабесе, міліцыі, домаўпра-ўленні ды паказаў ім, што і ў нас маюцца плечы, а не пёрся некуды, для чаго ж мы цябе гадавалі і вучылі? Чаму ты больш чужым спрыяеш і для іх стараешся? Будучы ў інстытуце, з хаты валачыў студэнтам, што мог, а стаў доктарам — таксама не да нас хілішся!

Сын ведаў: калі маці ўпадзе ў меладраматызм, не супакоіш і не апраўдаешся аніяк. Таму, хоць было і крыўдна, больш яе не квяліў.

Што ж, Станіслаў не мог сказаць, каб маці для яго сапраў-ды не старалася. Толькі з вышыні пражытых ім гадоў яе клопат цяпер выглядаў вельмі наіўны.

«Уздумаў палётаць? Ты не сын багацеяў — марш дамоў!»

«Ні з кім не сябруй, бо трапіш пад дрэнны ўплыў і паса-дзяць у турму!»

«Не прыводзь нікога ў дом — нас абчысцяць!»

«Не гультайнічай! Бяры лепш матыку і дапамагай бацьку зарабляць грошы».

«Чаму аж так доўга вучаць у інстытуце, калі ты ўжо яго скончыш?!.»

Станіслаў-студэнт прынёс аднойчы кніжку пра Дзюма. Пагартаўшы томік, маці трапіла вачыма на абзац, дзе Дзюма-бацька хваліўся, што пакінуў на свеце аж 500 няшлюбных дзяцей. Яна жахнулася — прачытае сын і адразу сапсуецца! Кніжку накрыла каструляй, а потым паперла кідаць у Нёман. Выпадкова сын яе перахапіў ужо каля самай рэчкі...

Успомніўшы цяпер даўні выпадак, яе дужы Станіслаў з паблажлівай спагадай бывалага чалавека сардэчна абняў маці ды прытуліў.

— Так выглядаюць мае справы, мамка, і не будзем спра-чацца, добра?.. А Тамара — хірург з маёй бальніцы, ёй таксама нельга затрымлівацца тут. Паглядзіце на яе вы, пагляджу на вас я, пакажу Тамары наш горад, Нёман, Каложу ды назад! Ага, мам, а па тэлебачанні палякі Кіnо nосnе яшчэ перадаюць? (У Гродне і Брэсце можна глядзець праграму тэлебачання ПНР). Хачу Тамары паказаць такое, што яна шчэ ніколі не бачыла!

Адчуваючы да нявесткі лютую варожасць, Вэра хацела з'я-хіднічаць — маўляў, тэлевізара не шкада, няхай тыя жахі гля-дзіць, але на што яе мне паказваць? Няма там на каго, сынок, узірацца!

У апошшою секунду стрымалася — яго пашкадавала.

А вяселле?! — устрапянулася.

— Зусім нам непатрэбна гэта! — узмаліўся сын.— Лепш скажы: ты — здаровая? А тата?

— Адкуль у нас тое здароўе?! — буркнуў стары.

Ладна. Днём грунтоўна абаіх вас абследуем з Тамарай, прылады захапіў! — кіўнуў хлапец на чамаданчык.— Ма-ам, успомні, якіх Рачынскіх ты ведаеш яшчэ? За палярным колам начальнік нашага раёна — мой аднафамілец. Сімпатычны такі дзядзька! Патомак ссыльных паўстанцаў. Цар прыгнаў іх з Гродзенскай губерні. Часамі не з нашых сваякоў?

Вэра паходзіла з сям'і праваслаўнай. Каб выйсці замуж, мусіла перамяніць веру — адтуль у яе і візантыйскае імя, перай-начанае на польскі лад. У жанчыны і цяпер прабівалася нядобразычлівасць да ўсяго гэтага.

Спытай у свайго бацькі, бо ў маім родзе бунтароў не было!— адрэзала.— Мы ўсе добра ведалі — кожная ўлада ад бога і трэ ёй падпарадкавацца!

Але пра што мы тут балбы-ычам?!.— загаласіла яна неўзабаве.— Цяпер трэ ўсім нам думаць пра вяселле! Здзіслаў, выводзь машыну і адпраўляйся ў Гібулічы да свайго брата за парсюком!.. Ой, а каго запрасіць на вечар?!. Зараз, зараз, дайце адно падумаць!.. Абавязкова Юзіка Жамойду — нядаўна пра яго зноў пісалі ў газеце, яшчэ раз паказвалі па тэлевізары!.. Тваіх з інстытута запросім!.. I Лі-іду!.. На вёсцы, Здзіслаў, яшчэ закажы музыкантаў!.. I самагонкі няхай брат пару вёдзер выжане свежай!.. Сын пачаў зноў яе адгаворваць.

3

Маці ўгаворам не паддалася, разгарнула энергічную дзейнасць.

Яшчэ ў той самы дзень Вэра схадзіла ў фарны касцёл ды памалілася перад патронам маладых — Станіславам Косткай (каталіцкі святы, у XI ст. быў у Кракаве кардыналам).

У знаёмага ювеліра купіла сярэбранае сэрцайка, у тым жа фарным, на іконе маткі боскай Кангрэгацкай, павесіла «воту».

Дала грошы на імшу за маладых.

Добра ведаючы, што ўсё гэта можа не спадабацца Станіславу, папрасіла ксяндза трымаць яе старанні ў сакрэце. Спахапілася — трэба заглянуць і ў сабор! Але покуль дайшла да яго, стала шкада грошай.

«А, бог адзіны!» — пацешыла сябе Вэра і толькі перад ікон-кай Заблудаўскага велікамучаніка паставіла свечачку за трыц-цаць капеек.

1 ... 192 193 194 195 196 197 198 199 200 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)