Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 191 192 193 194 195 196 197 198 199 ... 245
Перейти на страницу:

— Я магу дзейнічаць адсюль, — сказаў Флітвік, і хоць ён ледзь мог дацягнуцца да акна, ён накіраваў палачку праз адтуліну ў шкле і пачаткаў мармытаць вельмі заблытаныя заклёны. Гары пачуў дзіўны шыпячы гук, як быццам Флітвік вызваляў сілу ветра на тэрыторыю школы.

— Прафесар, — сказаў Гары, набліжаючыся да маленькага чараўніка. — Прафесар, я шкадую, што перарываю вас, але гэта важна. Ці ёсць у вас якія-небудзь думкі з нагоды таго, дзе знаходзіцца дыядэма Рэйвенкло?

— …Пратэга Хорыбіліс… дыядэма Рэйвенкло? — тоненькім галаском перапытаў Флітвік. — Трохі мудрасці ніколі не перашкодзіць, Потэр, але я не думаю, што яна зможа дапамагчы ў гэтай сітуацыі!

— Я толькі меў на ўвазе…вы ведаеце, дзе яна? Вы яе калі-небудзь бачылі?

— "Бачылі"… Ніхто з тых, хто жывуць зараз не бачыў яе! З тых часоў, як была згубленая, хлопчык.

Гары адчуў сумесь расчаравання і панікі. Што, тады, было Хоркруксам?

— Мы сустрэнемся з вамі і вашымі Рэйвенклоўцамі у Галоўнай Зале, Філіўс! — сказала прафесар МакГонагал, ківам галавы заклікаючы Гары і Луну ісці за ёй.

Яны ўжо былі ў дзвярэй, калі Слагхорн правуркатаў:

— Дазвольце і мне сказаць, — прасіпеў ён, бледны і потны, яго маржовыя вусы падрыгвалі. — Што за мітусня! Я наогул не ўпэўнены, што гэта разумна, Мінерва. Яму ў што б то ні было неабходна патрапіць сюды, і, ведаеш, усе, хто паспрабуе стаць у яго на шляху, падвергнуцца жудаснай небяспецы...

— Я буду таксама чакаць вас і вашых слізэрынцаў праз дваццаць хвілін, — сказала прафесар МакГонагал. — Калі вы захочаце сысці разам з вашымі студэнтамі, мы не будзем вас спыняць. Але калі хтосьці з вас паспрабуе нашкодзіць супраціву або падняць руку супраць нас унутры замка, тады, Гарацый, мы будзем ваяваць. Не на жыццё, а на смерць.

— Мінерва! — ашаломлена сказаў ён.

— Настаў час для Слізэрыну зрабіць свой выбар, — перабіла прафесар МакГонагал. — Ідзіце і абудзіце вашых студэнтаў, Гарацый.

Гары не застаўся назіраць за лапатаннем Слагхорна. Ён і Луна пайшлі ўслед за прафесарам МакГонагал, якая ўстала пасярэдзіне калідора і падняла палачку.

— Пьертотум…о, дзеля ўсяго святога, Філч, не зараз…

Стары наглядчык толькі што з’явіўся і, накульгваючы, бег да іх, крычучы:

— Студэнты не ў ложках! Студэнты ў калідорах!

— Яны там і павінны быць, бездапаможны ідыёт! — закрычала МакГонагал. — Цяпер ідзі і зрабі што-небудзь карыснае! Знайдзі Піўза!

— П-піўза? — заікаючыся, спытаў Філч, быццам ён ніколі не чуў гэтага імя раней.

— Так, Піўза, дурань, Піўза! Ці не ты жаліўся на яго чвэрць стагоддзя? Ідзі і прывядзі яго, зараз жа.

Філч, судзячы па ўсім, падумаў, што ў прафесар МакГонагал не ўсё ў парадку з галавой, але, горбячыся, закульгаў прочкі, мармычучы нешта сабе пад нос.

— А цяпер…Пьертотум Лакамотар! — выклікнула прафесар МакГонагал. Па ўсім калідоры статуі і рыцарскія даспехі саскочылі са сваіх пастаментаў, і па грукату, які аддаваўся рэхам з паверхаў вышэй і ніжэй, Гары зразумеў, што тое ж самае адбылося ва ўсім замку.

— Хогвартс пад пагрозай! — пракрычала прафесар МакГонагал. — Ахоўвайце межы, абароніце нас, выканаеце свой абавязак перад школай!

Грукаючы і крычучы, арда рухаючыхся статуй, некаторыя менш, некаторыя больш натуральнай велічыні, пабегла міма Гары. Тут былі таксама жывёлы, лязгаюшчыя даспехі, якія размахівалі мячамі і шарамі з шыпамі на ланцугах.

— Цяпер, Потэр, — сказала МакГонагал. — Вам і міс Лаўгуд лепш вярнуцца да вашых сяброў і прывесці іх у Галоўную Залу — я падніму астатніх грыфіндорцаў.

Яны расталіся на наступным драбінчастым пралёце, Гары і Луна згарнулі назад да таемнага ўваходу ў Выратавальны-Пакой. Па шляху ім сустрэліся натоўпы студэнтаў, большасць з якіх было апранута ў дарожныя мантыі па-над піжам. Настаўнікі і старасты вялі іх уніз у Галоўную Залу.

— Гэта быў Потэр!

— Гары Потэр!

— Гэта быў ён, я клянуся, я толькі што яго бачыў!

Але Гары не азіраўся, і, у выніку, яны дасягнулі ўваходу ў Выратавальны-Пакой. Гары пакланіўся перад зачараванай сцяной, якая адчынілася, каб прапусціць іх, і ён і Луна панесліся ўніз па стромкай лесвіцы.

— Як…?

Калі пакой быў ў поле зроку, здзіўлены Гары праслізнуў некалькі прыступак уніз. Тут было досыць народа, значна больш, чым калі ён бачыў яе ў апошні раз. Кінгслі і Люпін былі там, гэтак жа, як і Олівер Вуд, Кэці Бэл, Анджэліна Джонсан і Алісія Спінетт, Біл і Флёр, і містэр і місіс Уізлі.

— Гары, што адбываецца? — сказаў Люпін, сустракаючы яго ўнізе лесвіцы.

— Вальдэморт на шляху сюды, вакол школы ўсталёўваюць абарону… Снэйп збег…Што вы тут робіце? Як вы пазналі?

1 ... 191 192 193 194 195 196 197 198 199 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)