Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 187
Перейти на страницу:

Задумаўшыся, паціху калышучыся на таропкім кані, Усяслаў пачаў разважаць сам з сабою пра тое, што ўжо не раз непакоіла розум i бянтэжыла душу. А турбавацца было ад чаго: усе вакольныя землі, а то, бадай, i ўвесь свет — у жаху ад нашэсця качэўнікаў-саранчы з-за гор i стэпаў.

Як пішуць у старых летапісах i расказваюць старыя людзі, гэта ўжо другая жудасная людская лавіна адтуль. Першая была сем ці восем стагоддзяў таму, калі часціна таго ўсходняга люду пакацілася сюды i, падмінаючы пад сябе, нішчачы альбо-гонячы перад сабой процьму іншых плямёнаў, ашаламіла, змяшала ўсё на свеце. Урэшце яны сталі вядомыя як гуны, a іхні правадыр, Атыла, праславіўся як дэспат-тыран. Як казаў яму, Усяславу, дзед, мудры бацькаў бацька, які хадзіў не толькі ў Кіеў, але i ў Іерусалім, шмат чаго пабачыў i ведаў, казаў, што, можа, якраз тады, калі людзі цэлымі родамі сыходзілі са сваіх селішчаў i шукалі зацішак ды кормныя мясціны, сюды з-пад Дуная прыйшлі нашы продкі, абжылі i палюбілі тутэйшыя не толькі без гора, але i амаль без узгоркаў лясныя i рачныя краявіды. Што да той даўняй лавіны ўсходняга люду, дык яна ўрэшце захліпнулася i паволі памяць пра яе сцерлася.

У гэтым стагоддзі заявіліся адтуль іншыя качэўнікі — манголы[31]. Спачатку пра ix был i цьмяныя звесткі. Да слова, той-сёй казаў, што неяк адчыніліся вароты пекла i з яго сюды, на гэты свет, хлынула плынь здзічэлага ад страху i пакут люду, які ўцякае далей ад месца сваёй кары i па сваім шляху нішчыць усё да звання. Калі звестак пра ix стала больш, калі да Кіева, Навагародка i іншых гарадоў дайшло, што гэтыя манголы паваявалі шмат краёў, дык не вельмі спалохаліся ix — нават i пасля таго, калі тыя падманам выйгралі бой на Калцы i калі іхняя знаць адбалявала перамогу на дошках, пад якімі расціскалася ў блін ці не дванаццаць князёў са славянскіх зямель. Лічылі: білі іншых, паб'ём i ix. Але калі пазней тыя наваліліся хмараю, спустошылі мноства гарадоў i весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, панясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль i запыніліся каля Іціля[32], дык, бадай, ва ўсіх застыла кроў у жылах: заявіўся на свет вораг, якога нікому не па сіле адолець.

Князь Ізяслаў, ён, Усяслаў, пры першым зручным выпадку распытвалі беглых людзей, праезджых купцоў, паслоў пра манголаў, дык усё больш уражваліся: гэтыя манголы невыпадкова амацаваліся, узвысіліся над суседзямі i пасягнулі на ўвесь божы свет. У ix было тое, чаго не было ў многіх іншых. Яны, качэўнікі, не будавалі палацаў, крэпасцей i гарадоў, жылі паасобна ў шатрах i юртах у стэпе, многія не ведалі адзін аднаго, але пад пільным i жорсткім назіркам тых, хто меў шмат пашы i табуноў коней, ханаў, былі па законах пятлі ў адным кулаку. Усе воі, іхнія сем'і з дзецьмі — маглі праз гадзіну-другую спакаваць сваё дабро, сесці конна, сабрацца ў арду i паслухмяна рушыць хоць на край свету праз горы i пустыні, праз рэкі i снягі.

Як нідзе, у ix дабіўся неабмежаванай улады вярхоўны хан, каган. Вялікая моц была i ў іншых ханаў, розных вайсковых начальнікаў, багатых людзей. Кожны ніжэйшы па пасадзе пакорна гнуўся перад вышэйшым. Варта воіну недагледзець баявога каня альбо паходны мяшок — пятля на шыю. За аднаго палахліўца ці няўдачніка ў дзесятку знішчаюць увесь дзесятак. Калі ж дзесятак не ратуе свайго, які трапіў у палон, зводзяць увесь дзесятак. Калі без дазволу пакідае бой сотня, дык забіваюць з яе кожнага дзесятага. Такая страшная смерць вісіць не толькі над простым воінам, але i над знатным ханам альбо палкаводцам: схібіў — загібель табе. Вось таму ўсе манголы імчацца ў бой, лютыя ў ім не толькі ад смеласці ці крыважэрнасці, але i ад страху, пагрозы ад сваіх.

Праўда, кажуць сведкі, каган можа i ўзнагародзіць. За смеласць, развагу i ўдачу простага воіна ставяць дзесяцкім, дзесяцкага — сотнікам i даюць сярэбраны посуд, табун коней, рабоў i жонак пераможаных знатных людзей, сотнік можа ўзвысіцца да тысячніка, a тысячнік — да цемніка, i кожны з ix бярэ ўсяго, што нарабавалі ў чужым скораным горадзе альбо паселішчы, у дзесяць разоў больш, чым ніжэйшы па ўладзе.

Усе апавядальнікі са здзіўленнем расказваюць пра мангольскіх коней. На першы зірк, зусім непаглядныя, але бойкія, вынослівыя i, галоўнае, незлічоныя ў процьме табуноў, яны i нясуць на сабе безліч люду, скарбу i кормяць ды пояць усіх сваім мясам, малаком i жывой крывёю. А да ўсяго гэтыя кон i ўмеюць самі здабываць сабе корм нават з-пад тоўшчы снегу ўдарам капыта.

Нямала многія гаварылі пра мангольскі моцны напітак, нейкі кумыс, што весяліць усіх у іхнім суровым жыцці. Кажуць, іхні каган, Чынгісхан, перад смерцю разам з мудрацамі склаў закон для манголаў, заклікаў зусім не піць, але паколькі, на яго думку, непітушчых цяжка знайсці, дык дазволіў выпіць раз на тыдзень, напіцца — раз у месяц. Кумыс — свяшчэнны напой, хто наўмысна ці нядбайна пралье хоць кроплю, той можа чакаць смерці. I свой, просты ці знатны, i чужы таксама. Дык як не крывяцца, скажам, князі з рускіх зямель ад такога пітва, але не адмаўляюцца, п'юць, i вельмі беражліва. Многія хваляць мангольскую авечую i вярблюджую шэрсць, са здзіўленнем расказваюць пра іхніх шаманаў, пра маркотныя песні, пра вынослівых манголак, якія ў паходах нават нараджаюць, гадуюць дзяцей i вядуць гаспадарку.

вернуться

31

Спачатку качэўнікі Манголіі называлі сябе татарамі. Калі ж мангол Тэмучын у 1206 годзе стаў каганам Чынгісханам, дык па яго загадзе пачалі называць манголамі ўсіх падуладных.

вернуться

32

Iцiль — Волга.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)