Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ
- Автор: Дубавец Сергей Иванович
- Год: 1998
- Язык: белорусский
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ». Краткое содержание книги:
Едучы празь Менск, АМ нейкiм чынам перадаў запiску Уладзiславе Францаўне Луцэвiч, прасiў пра перадачу. Калi УФ затэлефанавала Купалу ў Маскву, той адказаў: "Аддаць усё маё". Але калi УФ прынесла перадачу, адказалi, што цягнiк ужо пайшоў.
Ён мог памерцi ў сваiм улюбёным Менску, але, дзякуючы моцнаму здароўю, працягнуў яшчэ да Навасiбiрску".
Свидетельство о смерти
Гр. ВЛАСОВ Александр Никитич умер одиннадцатого марта тысяча девятьсот сорок первого года. Причина смерти поролич сердца, о чем в книге записей актов гражданского состояния произведена соответствующая запись...
"Вас тут няма"... Людзi сабралi ёй грошы на дарогу - да Баранавiчаў, да сястры. У 1946-м яна вярнулася ў Гомель.
* * *
Я запiсаў яе ўспамiны на магнiтафон i ў нататнiк, зрабiў копii тых папераў, што засталiся ад яе архiву пасьля вiзытаў менскiх дасьледнiкаў. А неўзабаве яна памерла. Яна казала мне, што ёй 104 гады.
* * *
... Прыкладам стаiцызму была Ларыса Генiюш. Колькi нi намагаюся - не магу ўспомнiць яе голас. Голас Зоськi Верас - помню, сваёй бабулi - помню. А Ларысы Генiюш - не. Найбольш выразна памятаю голас Аляксандры Ўласавай - нават у такiм паважным узросьце - высокi, чуваць, што пастаўлены яшчэ ў дзявоцтве.
"БРУДНЫЯ" ТЭМЫ
Калi закранаеш у "Нашай Нiве" "брудныя" тэмы чужанiцы, хама, акупацыi, на руках непазьбежна застаюцца сьляды. Ужо ўсе рукi вымазаныя гэтым. I якую новую тэму ні возьмеш, пакiдаеш на ёй адбiткi. Надыходзiць час, калi ўсё навокал цябе перамазана i ўсё, што ты нi прыносiш сюды, - таксама. I калi ты стомлена прысядаеш на крэсла, то бачыш, што ўсё вакол цябе замурзанае, але... Усё так i ёсьць. Гэта наш сьвет, адлюстраваны ў "НН". Гэта сьвет, якi ты спасьцiгаеш. Сьвет нябачны, якi ты маляваў сабе ва ўяўленьнi чыстымi фарбамi, дзякуючы брудным плямам набывае свае абрысы. Гэта твой сьвет - бачны i ўжо амаль зразумелы.
ПАЦЯРПЕЛЫ Ў СУД НЕ ЗЬЯВIЎСЯ
Усё пачынаецца зь першага госьця. Ты слаба пярэчыш, а ён ужо радасна крычыць табе ў вочы: "Братуха! Цi гэта ты! Мы ня бачылiся сто гадоў! Давай, накрывай хутчэй на стол... я буду спаць вунь там... дзе твой халат?.. я прыму душ..." Ён то шчасьлiва рагоча, то раптам уважлiва прыгледзіцца да цябе: "Халера, ды ты не зьмянiўся зусiм! А гэта твая жонка?.. А помнiш Людку? А Кацьку? А помнiш, як... А памятаеш... Ну, ты малайчына. Я страшэнна рады за цябе. Дай, я цябе пацалую..."
Ты сьцiпла ўсьмiхаесься, адступаючы на кухню. Ты не пасьпяваеш сабрацца з думкамi, а ён ужо прыняў душ, ён павесiў свае трусы ("дык памытыя ж!") над тваiм сталом, ён нажраўся, напiўся i дрыхне цяпер у тваiм ложку. А ты, седзячы пад ягонымi трусамi, слухаеш давяральны й цiхi голас другога госьця: "Ведаеце, мне будзе не зусiм камфортна ў адным пакоi з гэтым чалавекам. Вы ж паглядзiце, што за манеры! Таму будзе лепш, калi я займу ваш пакой, праўда? Гэта ж не павiнна вас абцяжарыць, мы ж з вамi... вы памятаеце. I нетактоўна было б нагадваць, як шмат вы мне абавязаны. Наша даўняя дружба ўсяляе надзею..." Ён папросiць да бульбы пару масьлiнаў, толькi пару, i крыху кечупу, зусiм трошкi, на кончык нажа. Ён натолiць свой лёгкi голад, вып'е кубачак кавы й адправiцца ў твой пакой, пакiнуўшы сваю замазаную кечупам талерачку на стале, акурат пад трусамi першага госьця.
А тады ўвалiцца цэлая кампанiя. "Дзядзька, не хвалюйся, мы тут на кухнi, на падлозе. Старая любоў не ржавее! Уся ўласьць саветам! Жыве Беларусь! Ня хочаш жа ты сказаць, што мы стварылi табе нязручнасьцi. Ды ты, брат, зажраўся зусiм, закабанеў. Ладна-ладна, жартуем!" I сапраўды - братэрства, гасьцiннасьць, калектывiзм... Толькi б хутчэй яны ўсе пад'елi, наспалiся ды валiлi к чортавай матары... Не, iм ты гэтага ня кажаш. Гэта ты так унутрана нэрвуесься...
А цяпер уявi сабе, што яны нiкуды ня "зваляць". Нi заўтра, нi празь месяц, нiколi. Ужо вельмi хутка ты сам вывесiш свае трусы побач з трусамi першага госьця, з другiм будзеш тайна й грэблiва абмяркоўваць усiх астатнiх, а з трэцiмi - гудзець ноч напралёт. Яны будуць так рабiць, бо гэта ўсё ў iхнай чалавечай прыродзе, а ты будзеш падыгрываць iм зь гiдлiвасьцю, бо ў тваёй прыродзе нiчога такога няма...
* * *
Тэма акупацыi дзiўным чынам сплятаецца з тэмаю хама, прычым - ня столькi таго нахрапiстага хамуйлы, колькi хама як чужога, як чалавека зь iншага асяродзьдзя, зь iншымi правiламi паводзiнаў. Калi ты дазваляеш яму дыктаваць свае правiлы, не паказваючы на тое, што тут, куды ён прыйшоў, правiлы iншыя, то ты сам i робiш зь яго хама. Хам - ня зьява й не прырода, не паталёгiя. Хам - гэта сытуацыя. Ускосна яе стварае сваёй падатлiвасьцю той, адносна каго нехта хам.
Як падатлiвы чалавек непазьбежна ператвараецца ў марыянэтку, так i нацыя, якая не сьцьвярджае ўвесь час сваю незалежнасьць i годнасьць, - падпадае пад акупацыю: адну, другую, трэцюю... Прыкметы захопу, нападу, анэксii як бы забываюцца, i ўжо здаецца, што нiякай акупацыi няма. Галоўнае не ўспамiнаць, i будзе здавацца, што гвалт скончаны цi, калi заўгодна, пераможаны, а яшчэ лепш - што яго не было.