Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189
Перейти на страницу:

Ціхановіч: Крытык Свабоды Сяргей Дубавец прызнаўся ў сваім блогу, што ён таксама, калі пачуў беларускую мову, плакаў, што Сьвятлана Алексіевіч усіх расчуліла. Я скажу, што многія крытыкі пісалі — гэта была бліскучая кульмінацыя.

Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан быў усе гэтыя дні адмысловым нобэлеўскім аташэ ляўрэаткі, яе памочнікам і дарадцам. Вось што ён сказаў у інтэрвію Свабодзе.

Эрыксан: Перш за ўсё гэта такі важны момант для беларусаў, як успрымаць гэта. Для мяне гэтая ўзнагарода — гэта ўсё ж доказ таго, што Беларусь зьяўляецца часткай Эўропы і астатняга сьвету. Тое, што адбывалася, адбываецца ў Беларусі — гэта цікава, гэта важна ня толькі для саміх беларусаў, гэта такі крок, я бы сказаў, збліжэньня Беларусі з астатнім сьветам, таму што ў чымсьці, гэта Сьвятлана сама гаварыла, падзеі ў Беларусі разьвіваліся трохі асобна, мабыць, адарвана ад працэсаў, якія адбываюцца ў астатнім сьвеце. У нас глябалізацыя, і таму, я лічу, вельмі важна мець стаўленьне да таго, што адбываецца ў суседніх краінах, і ня толькі ў суседніх. Нават тое, што адбываецца ў краінах на вялікай адлегласьці, мае для нас значэньне. Мы вывучаем самога сябе праз тое, як мы ўспрымаем, што адбываецца навокал. Я думаю, што ў Швэцыі я магу гаварыць толькі пра Швэцыю. Былі людзі, якія, хачу падкрэсьліць, добра ведалі пра Беларусь, мабыць, у Швэцыі больш, чым у сярэдняй эўрапейскай краіне, але натуральна, вось гэта падзея яшчэ пашырыць вядомасьць ня толькі Сьвятланы Алексіевіч, але людзі таксама будуць больш ведаць пра Беларусь. Я лічу, што гэта сапраўды шанец для краіны стаць эўрапейскай.

Ціхановіч: Ці ганарыцеся вы прэміяй, якую атрымала Сьвятлана Алексіевіч? Такое пытаньне наш карэспандэнт задаў мінакам на вуліцах Менску.

«— Канечне, ганаруся. Гэта першая для Беларусі Нобэлеўская прэмія. Таму гэта вельмі прыемна. Мне канечне ня блізкія напэўна яе апазыцыйныя настроі. Я лічу, што беларуска ўсё павінна пісаць — і пра Беларусь у цэлым, і нейкія пазытыўныя настроі.

— Я, на жаль, не глядзела.

— РС: Што не глядзелі?

— Нобэлеўскія прэміі. Яна сьпявачка?

— Я за яе радая. Але, на жаль, прабачце, ня ведаю, хто гэта. Таму што ў жыцьці іншыя праблемы.

— Не. Не ганаруся. З прычыны таго, што я ведаю, усю інфармацыю пра яе расказваюць, не, не ганаруся. Не падтрымліваю. Не магу гэта ўсё вам раскрыць, так што не.

— РС: З-за яе палітычных поглядаў?

— Палітычных.

— Ганаруся. Ну чаму, таму што хоць яна кажа, што яна паходжаньня трохі ўкраінскага, але ж беларускае таксама ёсьць.

— Так, вядома ж, ганаруся. Я проста не грамадзянін Беларусі, але я ганаруся за вас. І яе стаўленьне да Ўладзіміра Ўладзіміравіча Пуціна мне таксама вельмі падабаецца.

— Я вельмі ганаруся ёй. Ва ўсім сьвеце яе ведаюць, цэняць, і мне вельмі шкада, што ў маёй роднай краіне пра яе ніхто нават ня ведае. І што на самым высокім узроўні наш прэзыдэнт нават не павіншаваў яе, гэта абы-што».

Ціхановіч: Калегі, як вы мяркуеце, ці спраўдзіцца спадзеў Стэфана Эрыксана, што прэмія Алексіевіч аб’яднае беларусаў?

Максімюк: Я скажу так: хацелася б, каб ён спраўдзіўся, каб яна аб’яднала, хоць, што тычыцца такога палітычнага падзелу беларусаў, у мяне ёсьць сумневы, што яна можа да гэтага прычыніцца. Калі наступіць нейкае паразуменьне ці збліжэньне, то, хутчэй за ўсё, я б сказаў, у сфэры культуры, бо Сьвятлана Алексіевіч даказвае сваёй творчасьцю, сваёй асобай і тым, пра што яна гаварыла ў Стакгольме на гэтым тыдні, што магчыма быць выхаваным у расейскай культуры, магчыма ў Беларусі пісаць па-расейску, і ўсё ж быць беларускай пісьменьніцай і сказаць у сваёй творчасьці пра свой народ, а ня толькі пра расейцаў ці пра савецкі народ агульна.

Ціхановіч: Сяргей, а як вы пракамэнтуеце той погляд, што некаторыя беларусы лічаць Алексіевіч апазыцыйнай пісьменьніцай? Памятаеце, які страх быў і разгубленасьць беларускага тэлебачаньня, якое адмовілася трансьляваць Нобэлеўскую лекцыю? Але па сутнасьці ў лекцыі не было нічога, чаго нельга было б паказаць па беларускім тэлебачаньні. Там не было ні Пуціна, ні Лукашэнкі. Вы сказалі, ну і добра — лекцыя павінна быць апалітычнай. Якія важныя акцэнты дадала тая разьвітальная прамова?

1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)