Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189
Перейти на страницу:

І гэта вельмі мяне ўзрадавала. Я нават знаходжу ў гэтым таксама ўмяшаньне чароўнай сілы. Бо няма чаго тут рабіць турыстам. Ну, ня слухаць жа шчырасьці ад былых настаўнікаў Асавецкай школы. Напрыклад, вось такія. Ад былой дырэктаркі, Галіны Крысько. Таксама выкладчыцы роднай мовы.

— Як Вы ўспрынялі навіну пра Нобэля?

— Адмоўна. Як яна з Народным фронтам зьвязалася, яна ня езьдзіць да нас. З Быкавым, я знаю, яна зьвязалася. Быкава я паважаю, як пісьменьніка. Але яго паводзіны! Адмоўныя! Як можна пайсьці пісьменьніку ў Народны фронт?! Як можна супраць народу свайго выступаць?

Вох, атрымаў бы Быкаў па «паводзінах» ад Галіны Рыгораўны двойку. Але ж былі залатыя часы ў асавецкай школе!

— Мы зрабілі першы ў раёне музэй Леніна! У нас быў зроблены шалаш. І Ленін быў зроблены. Сядзеў на пяньку і пісаў. Як у вялікім музэі. І маўзалей быў зроблены!

— А з чаго ж вы зрабілі Леніна?

— Выразалі. На пяньку сядзеў. У адзеньні. Усё, як трэба.

Шкада, што асавецкі філіял мадам Цюсо разбураны. Зрэшты, і Нобэлеўскую прэмію далі «не па адрасе». Якою б пісьменьніцай магла б быць сама Галіна Крысько! Калі б ня гэты маўзалей.

— «У вайны не жаночае аблічча» цяжка чытаецца. У яе няма ідэі нейкай. Праз кожныя пяць аркушаў новы расказчык. Дык я таксама так пісала! Сяду, аформлю і будзе тая самая кніга!

Васіль Марціновіч, колішні настаўнік працы, той самы «тата Карла», які з палена выразаў Леніна, бачыць сакрэт Нобэля Алексіевіч у душэўным сяброўстве Сьвятланы Аляксандраўны зь Зянонам Пазьняком.

— Няхай на здароўе атрымлівае. Яна ж працавала для гэтага. Калі б яна ня зьехала ў Францыю, то не далі б ёй. Ёсьць жа і разумнейшыя. Але так яна нас клявала, клявала. Расію і Беларусію. Яна ж з гэтым Пазьняком увесь час. Яны бэнээфаўцы. Ну во, чамусьці далі. Ну, для нас, для Беларусіі, няблага.

А жонка пана Марціновіча, Ганна, сакрэт посьпеху Алексіевіч знаходзіць не ў хаўрусе з Пазьняком, а з Лукашэнкам. Толькі ня ў кнігах пісьменьніцы.

— Яна сама вінаватая. Яна магла б яшчэ большым аўтарытэтам карыстацца. Калі б яна жыла ў Беларусіі. Пісала б аб беларусах. Яна абрала сабе такі шлях. Канечне, радасна. Што Нобэлеўскую прэмію далі ёй. Але ў яе нямнога кніг. Ёсьць пісьменьнікі, у якіх творы мацнейшыя. Нобэлеўскую прэмію яна атрымала з-за таго, што многа ў яе выказваньняў было пра Лукашэнку. Але, як бы там ні было, я задаволеная. Хай будзе ў нас, у Беларусіі, Нобэлеўская прэмія.

А былая настаўніца гісторыі Галіна Кісель бачыць прычыну Нобэлю Алексіевіч у жыда-масонскай змове...

— Я з гэтай сям’ёй вельмі сябравала. Бацька вельмі харошы. Але высьветлілася аднойчы, што яны ўсё-ткі яўрэі! А я яўрэяў не ўважаю. Што яны робяць у сьвеце? Царскія ўлады не падпускалі яўрэяў блізка да Масквы і Піцеру. Вось чаму іх так многа на ускраінах. Асабліва ў Беларусіі. Чаму зараз усе расійскія алігархі яўрэі? Як і ў Штатах!

Дык як жа «адкрылася таямніца яўрэйства» Сьвятланы Алексіевіч? Аказваецца, прыехаў з Мазыра школьны інспэктар. І пачуў, як Алексіевіч старэйшая выкладала асавецкім дзеткам замест нямецкай мовы ідыш! А я ж, наіўны, думаў, што антысэміцкае трызьненьне засталося ў далёкім мінулым.

— Быў Зяленін, інспэктар. Ён сам з Навасібірску. Ён не стрымаўся пасьля яе ўроку. Ішоў і крычаў: «Як вы сьмееце на яўрэйскай мове выкладаць!»

Алексіевіч называе героя сваёй апошняй кнігі «чырвоным чалавекам». Гэтаму асавецкаму чалавеку мне цяжка падабраць колер.

— Са Сьветай я паддружвала. У нас розьніца невялікая ва ўзросьце. Але мне асабіста яе кнігі не падабаюцца. Не маё. Ня наша! Цяпер Нобэлеўскую прэмію выдаюць Штаты. Сваім сябрам. За што Гарбачову далі? За тое, што Саюз разваліў. За што Абаму далі? За тое і Алексіевіч далі. Каб брахала на нас. Як можна не любіць Радзіму? Яна ганьбіць нас сваёй прэміяй.

Таемная яўрэйка, якая, пасябраваўшы зь Зянонам Пазьняком, зьвязалася з Васілём Быкавым, каб уступіць у Народны Фронт, каб пасьля атрымаць Нобэлеўскую прэмію ад Барака Абамы за тое, што «плявузгае» на Лукашэнку. Пасьля ўсяго пачутага на радзіме гераіні, мне вельмі хацелася адсюль як мага хутчэй зьбегчы. Бо сам ужо стаў непакоіцца за сваё псыхічнае здароўе. Каб спытацца карацейшага шляху я зайшоў у машынна-трактарны парк мясцовага СВК. Дзе курылі трактарысты і мэханікі. Неінтэлігентныя, грубыя мужыкі з мазолістымі мазутнымі рукамі. Тут і адбыўся дыялёг, які лягчэй уявіць на менскай кухні.

— Вы ня ведаеце Сьвятлану Алексіевіч?

1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)