Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 189
Перейти на страницу:
Утро красит нежным светом Стены древнего Кремля, Просыпается с рассветом Вся советская земля... Кипучая, Могучая Никем не победимая Страна моя, Москва моя, Ты самая любимая...

Мінуўшчына не выпускала яе з сваіх драпежных абдымкаў. Яе навучылі верыць, у ёй усё яшчэ жыла тая дзяўчынка, у якой Сталін калісьці забраў усё, а яна ўсё роўна верыла. У што?

Я хачу расказаць пра маю краіну — Беларусь. У Менску ў аэрапорце, калі я ляцела ў Варшаву, да мяне падышлі дзьве маладыя дзяўчыны, яны плакалі: «Дзякуй вам! Разумееце, мы цяпер ёсьць! Цяпер усе ведаюць, дзе Беларусь!» Гэтую падзяку я перадаю ўсім вам. Пасьля жнівеньскага путчу 1991 году, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, ужо вырасла некалькі пакаленьняў. У кожнага зь іх была свая рэвалюцыя, яны выходзілі на Плошчу, яны хацелі жыць у вольнай краіне, іх зьбівалі, адпраўлялі ў турмы, выганялі з інстытутаў, звальнялі з працы. Наша рэвалюцыя не перамагла, але героі рэвалюцыі ў нас ёсьць.

Свабода — гэта ня хуткае сьвята, як мы марылі. Гэта — шлях. Доўгі шлях. Цяпер мы гэта ведаем.

Мы ўсе жывем у агульным сьвеце. Ён называецца — Зямля. У гэтым нашым сьвеце зрабілася няўтульна. Уключаеш тэлевізар, і там, захлынаючыся ад захапленьня, дыктар расказвае пра новыя вайсковыя самалёты, караблі... На расейскай, ангельскай і іншых мовах. Зноў наступіла эпоха барбарства. Эпоха сілы. Дэмакратыя адступае. Узгадваюцца 90-я гады... Тады ўсім нам здавалася — і вам, і нам — што мы ўступілі ў бясьпечны сьвет. Я памятаю дыялёгі Гарбачова з Далай-ламам пра будучыню, пра канец гісторыі... Сёньня ўсё гэта здаецца прыгожай казкай. Цяпер мы сьведкі новай схваткі дабра і зла. Сьведкі і ўдзельнікі.

Што можа мастацтва? Мэта мастацтва — назапашваць чалавека ў чалавеку. Але калі я была на вайне ў Афганістане і цяпер, калі размаўляла ва Ўкраіне з уцекачамі з Данбасу, я чула, як хутка зьлятае з чалавека культура і выпаўзае пачвара. Выкрываецца зьвер... Але я пішу... працягваю пісаць... Пішу, як вучылі мяне мае настаўнікі, беларускія пісьменьнікі Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, якіх у гэты дзень я хацела б прыгадаць з удзячнасьцю. Як вучыла мяне мая ўкраінская бабуля, якая ў дзяцінстве чытала мне «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі напамяць. Пішу, нашто? Мяне называюць пісьменьнікам катастрофаў, гэта няпраўда, я ўвесь час шукаю словы любові. Нянавісьць нас не ўратуе. Нас уратуе толькі любоў. Я спадзяюся...

На разьвітаньне я хацела б, каб у гэтай цудоўнай залі прагучала беларускае слова, мова майго народу:

У адной беларускай вёсачцы старая жанчына праводзіла мяне са словамі: “Хутка мы разыдземся з табой у розныя бакі. Дзякуй табе, што ты слухала мяне і панясеш маю больку людзям. Прашу цябе, калі пойдзеш, агляніся на маю хатку. Агляніся не адзін, а два разы. Другі раз чалавек аглядваецца не па чужынцы, а ўжо з сэрцам...

Я хачу падзякаваць вам за ваша сэрца, за тое, што вы пачулі наш боль.

Беларускі Нобэль як разьвітаньне з фантомамі

11 сьнежня 2015

Сяргей Дубавец, Менск

Пачуўшы беларускую прыпавесьць у заключнай прамове Сьвятланы Алексіевіч у Стакгольме, я заплакаў.

Так бывае, калі надзея спраўджваецца. А якраз такую надзею я меў пасьля Нобэлеўскай лекцыі. Гэта быў спадзеў на збліжэньне пазыцый — адзінае, што дазволіць нам… ня выжыць… «Выжываць — гэта любой цаною, а жыць — гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна» (Янка Брыль).

У пераднобэлеўскім інтэрвію Алексіевіч казала, што галоўнае для Беларусі — каб грамадзтва прыйшло ў рух. Але грамадзтва прыйдзе ў рух, калі захоча большага, чым мае. Насельніцтва Беларусі мае вялікі патэнцыял такога хаценьня — стаць народам — нармальным, сучасным, эўрапейскім і пры тым адметным сваёй культурай. Не сумняваюся, што Сьвятлана Алексіевіч хоча таго самага.

Яна шукала і не знайшла месца савецкаму чалавеку ў сучасных раскладах. Дзе яго месца? У СССР зь яго вялікай ідэяй і ўсім тым сьветлым, што помніцца? Але на месцы СССР — цяпер РФ, дзе няма ня тое што сьвятла, але й блікаў сьвятла таго, колішняга.

Алексіевіч адчувае, што стаіць перад патрэбаю ідэнтыфікацыі. Выйсьці з савецкага чалавека і застацца «проста чалавекам» не атрымліваецца. Яна — беларуская пісьменьніца, якая прадстаўляе ў сьвеце Беларусь і беларусаў. Чаму гэта важна? Таму што грамадзтва павінна прыйсьці ў рух. Тое, як ёсьць і куды ўсё ідзе «само», не задавальняе, бо гэта катастрофа.

1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)