Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 178 179 180 181 182 183 184 185 186 ... 189
Перейти на страницу:

У прывітальным слове зьнік фантом «великой русской культуры» — як прыкмета сьветлага савецкага чалавека. Зьнік, бо ён не існуе безь Вялікай Расеі (як вялікая нямецкая культура не існуе безь Вялікай Нямеччыны). Беларуская прыпавесьць Алексіевіч, на якой я заплакаў, нічым не бліжэйшая да «русской культуры» Дастаеўскага і Чэхава, чым да культуры Рэйманта ці Акутагавы ці Авіжуса, як і Дастаеўскі з Чэхавым нічым не бліжэйшыя да Бялова з Распуціным, чым да Кафкі ці Сартра або Фолкнэра з Маркесам. Нарэшце, мне, чытачу Алексіевіч, прасьцей убачыць яе карані ў творах Адамовіча, Гарэцкага і Баркулабаўскай кроніцы, чым у кнігах Распуціна і Бялова, а нават і Чэхава з Дастаеўскім. Але будучыя інтэрпрэтатары беларускага Нобэля зробяць гэта лепш за мяне. І за Алексіевіч.

Алексіевіч набліжаецца да Беларусі. Гэта чыста этычны крок, але ён безальтэрнатыўны. Альтэрнатыва — ісьці ў той бок, якога няма.

«Падступнасьць» сытуацыі ў тым, што здабыты Алексіевіч беларускі Нобэль ужо жыве сваім жыцьцём. У яго добрая будучыня. Як у дзясяткаў літаратурных Нобэляў розных краін і культур, імёны і творы ўладальнікаў якіх даўно забыліся. Калясальная магчымасьць сытуацыі ў тым, што крок Алексіевіч да Беларусі можа стаць рэактыўным штуршком для нашай культуры, а магчыма, і для грамадзтва, якое павінна прыйсьці ў рух.

Новае слова набэлісткі прагучала драматычна, але было зьвернутае ў будучыню і ня мела таго прыпаху нафталіну, які пачуўся мне ў папярэдняй лекцыі. Прапала і падстава параўноўваць Алексіевіч з Лукашэнкам — менавіта фантомным савецкім чалавекам, які 20 гадоў трымае людзей у ілюзіі, што яны ўсё яшчэ жывуць у СССР.

Нехта пасьля словаў на нобэлеўскім банкеце заўважыў: «Дзякуй богу, што я жыву не ў эпоху Лукашэнкі, а ў эпоху Алексіевіч». Гэтыя словы — ўдзячнасьць да пісьменьніцы, што можа аб’яднаць маральную большасьць грамадзтва, якое «другі раз аглядваецца не па чужынцы, а ўжо з сэрцам…»

Дзьмітры Плакс: Сьвятлана Алексіевіч расставіла акцэнты па-свойму

11 сьнежня 2015

Ян Максімюк, Прага

Пісьменьнік і перакладчык Дзьмітры Плакс, рэжысэр і драматург радыётэатру Швэдзкага нацыянальнага радыё, пра тое, як Сьвятлана Алексіевіч парушыла этыкет і рэглямэнт Нобэлеўскай цырымоніі.

РС: Дзьмітры, што вы думаеце пра ўчорашнюю прамову Сьвятланы Алексіевіч падчас Нобэлеўскага банкету ў Стакгольме?

Плакс: Сьвятлана Алексіевіч, як заўжды, вельмі адказна ставіцца да таго, што яна кажа. І яна, як заўжды, вельмі дакладна расстаўляе акцэнты. Мне здаецца, што галоўнае, як у яе Нобэлеўскай лекцыі, так і ў банкетнай прамове — гэта акцэнты.

Тут шмат чаго, на што можна зьвярнуць увагу. Пачну з таго, што яна адпрэчыла агульнапрыняты дрэс-код і прыйшла на Нобэлеўскі банкет не ў вечаровым строі, а так, як ёй было больш зручна. Я ня ведаю, ці такое калі-небудзь раней было.

Тое, што яна не зьвярнулася да караля, пачынаючы сваю прамову — гэта таксама нешта, што наўрад ці здаралася раней.

Ну і яшчэ яна парушыла рэглямэнт, прамаўляючы даўжэй, чым прапісана.

Што тычыцца зьместу, я думаю, вы самі разумееце, як там усё было прадумана.

РС: Прамовы іншых Нобэлеўскіх ляўрэатаў былі, калі можна так сказаць, лягчэйшага калібру. Яны распавядалі пра нейкія сямейныя справы, пра дзяцінства і вучобу ў школе... А банкетная прамова Сьвятланы Алексіевіч была сур’ёзнай — і па сваёй форме, і па зьмесьце. Яна гаварыла гэтую прамову так, як бы чытала Нобэлеўскую лекцыю. Ці гэта, па-вашаму, таксама было прадумана і заплянавана?

Плакс: Безумоўна. Мне падаецца, што яна нічога ня робіць выпадкова, асабліва пры такіх нагодах, як цяпер. І гэта таксама, як я разумею, парушэньне рэглямэнту. Бо якраз банкетныя прамовы мусяць быць кароткімі, лёгкімі, тыпу «дзякуй каралю», «дзякуй Швэцыі», «дзякуй усім гасьцям банкету», «мне тут так прыемна», і ў дадатак нейкі анэкдот з уласнага жыцьця. Я думаю, яна плянавала нешта іншае ад самага пачатку. Яна выбрала, на мой погляд, вельмі канцэптуальны падыход. У Нобэлеўскай лекцыі яна казала пра сябе, а ў банкетнай прамове — пра ўсё астатняе, што для яе важнае.

РС: Па-вашаму, Сьвятлана Алексіевіч прывезла гэтую банкетную прамову зь Менску ці пісала яе ўжо недзе там на месцы, у Стакгольме?

Плакс: Я ў гэтым не арыентуюся вельмі моцна. Я ведаю, што тэкст Нобэлеўскай лекцыі трэба было напісаць у Менску, бо канчатковы тэрмін быў 21 лістапада ці нешта такое. Наконт банкетнай прамовы я дакладна ня ведаю, але, ведаючы Сьвятлану, я магу сабе ўявіць, што яна, можа быць, напісала яе яшчэ ў Менску, але я амаль упэўнены, што яна перапісвала яе і дарабляла да апошняга моманту. Бо яна так працуе — шліфуе свае тэксты да самага апошняга моманту.

1 ... 178 179 180 181 182 183 184 185 186 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)