Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 189
Перейти на страницу:

У кнізе «У вайны не жаночае аблічча» Алексіевіч апытвае пяцьсот зь незьлічоных жанчын, якія служылі ў Чырвонай арміі. Яны расказваюць, як немцы з акопаў паказвалі адрэзаныя ногі палонных, пра маці, якая ўтапіла сваё дзіця, каб ня выдаць сваю вёску, і пра тое, як жанчыны рабілі бігудзі з сасновых шышак. А потым дома на іх глядзелі як на салдацкіх курваў і ад іх адчужаліся іх сем’і. Мужчыны былі героямі, а жанчынам не давалі мэдалёў.

Алексіевіч адкрывае аблічча зла працэсам праўды, дзе полымя спальвае хлусьню, і мовай, якая паміж радкоў перадае маўчаньне болю. Яна чакае пакуль галасы не паселяцца ў ёй, набываючы рэзкасьць. Гэта робіць яе найбольш чульлівай сярод сучасных гісторыкаў і вынаходнікам жанру.

Сваёй сухой празаічнасьцю, сваімі намаганьнямі трымаць вочы расплюшчанымі, а не запоўненымі сьлязьмі, яна турбуе нас, сваіх чытачоў, асабліва сёлета, у год патоку ўцекачоў, калі яе гісторыі ўпартасьці і мужнасьці бездапаможных больш актуальныя, чым калі-кольвечы. Узгадаваўшыся ў культуры смутку, больш сканцэнтраванай каля лясоў Беларусі, — краіны, дзе быў забіты кожны чацьверты — яна мае любоў да маленькіх людзей, а не да вялікіх ідэяў.

Вусны аповед гэта крыніца літаратуры. З дапамогай памяці людзі захоўваюць абрысы існаваньня. Даць гісторыі аблічча і зрабіць людзей бачнымі аднаго за другім — гэта велікадушнае дзеяньне, якое дакумэнталістыка пакідае ў спадчыну будучыні, а таксама непараўнальнае мастацкае дасягненьне.

Выкарыстоўваючы як сваю таемную зброю апытаньні і слуханьне, Алексіевіч пранікае ў пачуцьці таго дадатковага, на што не зьвяртала ўвагі гісторыя. Яна знаходзіць каханьне і сьмерць, прагу ўлады і нечаканую салідарнасьць. Яна называе сябе гісторыкам душы. Прадмет яе вывучэньня — чалавечыя таямніцы.

Алексіевіч аб’ядноўвае дакладнасьць гісторыка з эмпатыяй паэта ў плачы, у якім адгукаецца рэхам увесь магчымы досьвед. Яна дэтэктар хлусьні і невычэрпная крыніца ведаў пра паслухмянасьць як праклён і прапаганду як спакусу — карацей, пра стан чалавека. Бо калі яна нас напружвае, «ёсьць толькі адно выйсьце — пачаць любіць людзей, разумець іх з дапамогай любові».

(па-расейску) Шаноўная Сьвятлана Алексіевіч, Швэдзкая акадэмія віншуе Вас і просіць прыняць зараз сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры з рук Яго Вялікасьці Караля.

© The Nobel Foundation, 2015

У Стакгольме адбыўся Нобэлеўскі банкет

10 сьнежня 2015

Цырымонія прысуджэньня Нобэлеўскіх прэміяў за 2015 год закончылася банкетам у Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы.

На ўрачыстым банкеце ў Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы Сьвятлана Алексіевіч, як і іншыя Нобэлеўскія ляўрэаты, сядзела разам з членамі каралеўскай сям’і і ўплывовымі палітыкамі.

Зьлева ад Алексіевіч — Свантэ Лінквіст, рыксмаршал (кіраўнік прыдворнага ведамства) Швэцыі, а па правую руку ад пісьменьніцы — Міхаэль Сольман, былы выканаўчы дырэктар Нобэлеўскага фонду.

Месца першага беларускага нобэлеўскага ляўрэата — за чатыры крэслы ад прынцэсы Сафіі і за сем крэслаў ад караля Швэцыі Карла XVI Густава  (ён сядзіць па другі бок стала). А насупраць Сьвятланы Алексіевіч — міністар ў справах навукі Канады Крысьцін Дункан, прэм’ер-міністар Швэцыі Стэфан Лёвэн і сьпікер швэдзкага парлямэнту Урбан Алін.

Банкетная прамова Сьвятланы Алексіевіч

10 сьнежня 2015

Сьвятлана Алексіевіч выступіла з прамовай на банкеце ў Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы, якім закончыліся ўрачыстасьці Нобэлеўскага тыдня. Пераклад Сяргея Шупы.

Я дзякую Швэдзкай акадэміі за высокую ўзнагароду, якую ня маю права сабе прысвоіць, я разумею яе як паклон многім пакаленьням савецкіх людзей, якія яшчэ нядаўна жылі разам у велізарнай краіне СССР — марксісцкай лябараторыі сьветлай будучыні. Як паклон іх пакутам і іх болю. Яны сыходзілі ў нябыт у сталінскіх лягерах, на шахтах Магадану і Варкуты, атрымлівалі кулю ў патыліцу ў катавальнях НКВД, гінулі на франтах Другой сусьветнай вайны і іншых войнаў, якія вяла імпэрыя. Вялікая ідэя бязьлітасна пажырала сваіх дзяцей. Ідэям не бывае балюча. Шкада людзей.

У перабудову мы марылі пра свабоду, а апынуліся ў зусім іншым пункце гісторыі. На постсавецкай прасторы замест свабоды расквітнеў аўтататалітарызм розных масьцяў — расейскі, беларускі, казахскі... Павольна і няўпэўнена выбіраемся мы з пад абломкаў «чырвонай» імпэрыі. Адна з гераіняў маёй кнігі «Час second-hand», у якой уся сям’я была высланая ў Сібір і там загінула, са сьлязамі на вачах сьпявала, калі мы сядзелі ў яе на кухні:

1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)