Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 189
Перейти на страницу:

Рынкебю — гэта беднае прадмесьце, дзе жыве шмат уцекачоў, — паўтарае Гуніла Люндгрэн. «Але Рынкебю — гэта міжнацыянальная частка Стакгольму. Тут жывуць людзі розных нацыянальнасьцяў, якія размаўляюць на розных мовах. Мы мусім ганарыцца тым, што ў Рынкебю гучаць усе гэтыя мовы. А Нобэлеўская прэмія — міжнародная, — кажа пісьменьніца. — Мы можам быць наперадзе ўсіх з такім праектам, і я кажу гэта дзецям. Мы ніколі не размаўляем пра праблемы, хаця шмат хто зь іх сапраўды ўцякаў ад вайны. Мы гаворым пра сучаснае, пра тое, як нам ствараць сусьвет, поўны ведаў».

Вы хочаце быць Нобэлеўскімі ляўрэаткамі? — пытаюся я ў Сэхэр і Бабы з дапамогай перакладу Лідзіі. «Так!» — захоплена адказваюць дзяўчаты.

— А чаму?

— Гэта весела!

«Што, я мела крычаць «Жыве Беларусь» і скакаць на кані?»

9 сьнежня 2015

Аляксандра Дынько, Стакгольм

Сьвятлана Алексіевіч папрасіла карэспандэнта Свабоды ў Стакгольме перадаць яе крытыкам:

«Патлумачце сваім „героям“, што пісьменьнік мае гаварыць на сваёй мове, а не рабіць мітынг з Нобэлеўскай лекцыі. Што я – мусіла крычаць „Жыве Беларусь!“? Скакаць на кані? Скажыце пра гэта ад мяне. Я ўсё сказала, але як пісьменьнік. У банкетнай прамове будзе пра Беларусь».

Гэтую просьбу Сьвятлана Аляксандраўна выказала, знаходзячыся ў раёне Стакгольму, дзе жывуць мігранты, куды яна прыйшла на сустрэчу зь дзецьмі.

Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак пасьля Нобэлеўскай лекцыі Алексіевіч крытыкавалі яе за расейскамоўны выступ і малую ўвагу да Беларусі.

10 сьнежня 2015 года ў Стакгольме кароль Швэцыі Карл XVI Густаў уручыў Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскую прэмію.

Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію

10 сьнежня 2015

Аляксандра Дынько, Стакгольм

Беларуская пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію з рук швэдзкага караля Карла ХVI Густава.

Узнагароджаньне адбылося ў Стакгольмскай канцэртнай залі. Спачатку выступіў старшыня Нобэлеўскага камітэту Касі Кулман Файв, а потым кароль Швэцыі Карл ХVI Густаў уручыў кожнаму ляўрэату адмысловы мэдаль з выявай Альфрэда Нобэля і дыплём. А 21-й, паводле беларускага часу, — банкет у Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы. «У банкетнай прамове будзе пра Беларусь», — сказала ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч журналістам напярэдадні, 9 сьнежня, адказваючы на папрокі крытыкаў яе Нобэлеўскай лекцыі.

Выступ старшыні Нобэлеўскага камітэту па літаратуры Пэра Вэстбэрга

10 сьнежня 2015

Швэдзкі пісьменьнік Пэр Вэстбэрг, старшыня Нобэлеўскага камітэту па літаратуры, выступіў з прэзэнтацыяй Сьвятланы Алексіевіч на цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі. Пераклад Аляксея Знаткевіча.

Шаноўнае спадарства, Вашы Каралеўскія Вялікасьці, паважаныя нобэлеўскія ляўрэаты!

Альфрэд Нобэль хацеў, каб гэтую прэмію атрымлівала асоба, якая стварыла найбольш выбітны твор ідэалістычнай скіраванасьці. Сьвятлана Алексіевіч выканала гэтае патрабаваньне.

«Галасы Ўтопіі» — яе сюіта зь пяці кнігаў, якія апісваюць катастрофы ХХ стагодзьдзя — гэта літаратурны і маральны шэдэўр Алексіевіч. Складаньне мапы мэнтальнай гісторыі савецкага грамадзяніна, якую яна зьвязвае з магіламі, праліцьцём крыві і бясконцым дыялёгам паміж кáтамі і ахвярамі, якія намагаюцца схаваць як мага больш. Яна кажа, што гэтыя творы — пра здушаны крык Расеі, пра мінулае, якое не павінна вярнуцца, пра непрымальны цяперашні час і пра будучыню, якая не дае надзеі.

Як стэнаграфіст у высокім судзе, яна пералічвае несправядлівасьці, якія напаткалі непадрыхтаваных і безабаронных. Тут словы тысячаў сьведкаў першы і адзіны раз. Безь яе яны ніколі б не пабачылі сьвятла.

Яна шукае момант, які патрасае асобу да самай сутнасьці. Як у галасах Чарнобылю, калі мэдсястра папярэджвае жанчыну, што яе каханы ператварыўся ў рэактар, што ён ужо не чалавек, але жанчына ігнаруе папярэджаньне, і радыяцыя ад цела мужчыны забівае дзіця, якое яна носіць у сабе. Кніга робіцца папярэджаньнем пра тое, як мінулае выпраменьваньне дзесяцігодзьдзямі дыктуе нашыя жыцьці, нашую мараль.

1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)