Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 189
Перейти на страницу:

Закрываю свой дзёньнік...

Што з намі адбылося, калі імпэрыя ўпала? Раней сьвет дзяліўся: кáты і ахвяры — гэта ГУЛАГ, браты і сёстры — гэта вайна, электарат — гэта тэхналёгіі, сучасны сьвет. Раней наш сьвет яшчэ дзяліўся на тых, хто сядзеў і хто саджаў, сёньня дзяленьне на славянафілаў і заходнікаў, на нацыянал-здраднікаў і патрыётаў. А яшчэ на тых, хто можа купіць і хто ня можа купіць. Апошняе, я б сказала, самае жорсткае выпрабаваньне пасьля сацыялізму, бо нядаўна ўсе былі роўныя. «Чырвоны» чалавек так і ня здолеў увайсьці ў тое царства свабоды, пра якое марыў на кухні. Расею падзялілі безь яго, ён застаўся ні з чым. Зьняважаны і абкрадзены. Агрэсіўны і небясьпечны.

Што я чула, калі езьдзіла па Расеі...

— Мадэрнізацыя ў нас магчымая шляхам шарашак і расстрэлаў.

— Расейскі чалавек быццам бы і ня хоча быць багатым, нават баіцца. Чаго ж ён хоча? А ён заўсёды хоча аднаго: каб нехта іншы не зрабіўся багатым. Багацейшым, чым ён.

— Сумленнага чалавека ў нас ня знойдзеш, а сьвятыя ёсьць.

— Нелупцаваных пакаленьняў нам не дачакацца; расейскі чалавек не разумее свабоды, яму патрэбны казак і бізун.

— Два галоўныя расейскія словы: вайна і турма. Скраў, пагуляў, сеў... выйшаў і зноў сеў...

— Расейскае жыцьцё павінна быць злое, нікчэмнае, тады душа падымаецца, яна ўсьведамляе, што не належыць гэтаму сьвету... Чым брудней і крывавей, тым больш для яе прасторы...

— Для новай рэвалюцыі няма ні сілы, ні нейкага вар’яцтва. Куражу няма. Расейскаму чалавеку патрэбная такая ідэя, каб мароз па скуры...

— Так наша жыцьцё і боўтаецца — паміж бардаком і баракам. Камунізм не памёр, нябожчык жывы.

Бяру на сябе сьмеласьць сказаць, што мы змарнавалі свой шанец, які ў нас быў у 90-ыя гады. На пытаньне: якой павінна быць краіна — моцнай або годнай, дзе людзям добра жыць, выбралі першы — моцнай. Цяпер зноў час сілы. Расейцы ваююць з украінцамі. З братамі. У мяне бацька — беларус, маці — украінка. І так у многіх. Расейскія самалёты бамбуюць Сырыю...

Час надзеі зьмяніўся часам страху. Час павярнуў назад... Час сэканд-хэнд...

Цяпер я ня ўпэўненая, што дапісала гісторыю «чырвонага» чалавека...

У мяне тры дамы — мая беларуская зямля, радзіма майго бацькі, дзе я пражыла ўсё жыцьцё, Украіна, радзіма маёй мамы, дзе я нарадзілася, і вялікая расейская культура, безь якой я сябе не ўяўляю. Яны мне ўсе дарагія. Але цяжка ў наш час казаць пра любоў.

© The Nobel Foundation, 2015

Разьвітальнае слова з прыпахам нафталіну

7 сьнежня 2015

Сяргей Дубавец, Менск

Найлепшае, што магла паказаць і паказала Сьвятлана Алексіевіч у сваёй Нобэлеўскай лекцыі, гэта сябе такую, якая яна ёсьць, а не такую, якую нехта хацеў пабачыць.

Яна сапраўды савецкі чалавек, як і яе героі. Яна толькі перастала ці перастае быць «чырвоным чалавекам». Зь лекцыі мы так і не зразумелі, ці мае для яе сэнс незалежная краіна Беларусь, якую яна прадстаўляе.

Яна не разьвіталася з Расеяй, каб цалкам прыйсьці да Беларусі. Яна і не плянуе гэтага рабіць, бо «русская культура» яе стварыла, а Беларусь — толькі «мая зямля».

У гэтым сэнсе Нобэлеўская лекцыя прагучала, як разьвітаньне Алексіевіч з сабою ўчорашняй. Па духу гэта была ўчорашняя лекцыя з прыпахам нафталіну. Аўтарка сапраўды падобная да Лукашэнкі зь яго непераадольнымі комплексамі «вялікай русской культуры» і Беларусі, як «куска зямлі».

Лекцыя паказала, што гэты Нобэль у разуменьні ляўрэаткі — пэрсанальна для Алексіевіч, а не для Беларусі — незалежнай эўрапейскай краіны з уласнай культурай. Але высокі статус з пазнакай нашай краіны даецца назаўжды. Магчыма, пасьля гэтай разьвітальнай лекцыі мы пачуем некалі і прывітальную, заўтрашнюю, зьвернутую да новай Беларусі, яе культуры і мовы.

«Яна сьмелая. Вельмі сьмелая» — Алексіевіч наведала школу ў эмігранцкім прыгарадзе Стакгольму

9 сьнежня 2015

Аляксандра Дынько, Стакгольм

Беларускую пісьменьніцу навучэнцы школы Рынкебю чакалі зранку ў бібліятэцы. Падрыхтавалі традыцыйны канцэрт, распавялі, што думаюць пра яе творы, намалявалі да іх ілюстрацыі і партрэт Сьвятланы, які ўрачыста ўручылі ёй пасьля.

1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)