Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Гэта не тое, што я бачыў! — вымавіў Пажыральнік Смерці ўжо з меншай упэўненасцю
— Кашталянская гадзіна была парушана, ты чуў шум! — звярнуўся да бармэна адзін з яго спадарожнікаў. — Хтосьці выйшаў на вуліцу супраць правіл...
— Калі я жадаю выпусціць свайго ката пагуляць, я зраблю гэта, і мне пляваць на вашу кашталянскую гадзіну!
— Так гэта ты прывёў у дзеянне Чары, якія крычаць?
— І што, калі гэта я? Пассылаеце мяне ў Азкабан? Заб’еце мяне за тое, што я высунуў свой нос за сваі ж ўваходныя дзверы? Так, калі ласка, калі жадаеце. Але, я спадзяюся, вы не настолькі дурныя, каб націснуць на вашы Чорныя Пазнакі і заклікаць Яго? Паверце, Яму не спадабаецца, што вы адрываеце яго з-за мяне і майго старога ката, ці не так?
— Не хвалюйся за нас, — сказаў адзін з Пажыральнікаў. — Хвалюйся за сябе, парушальнік кашталянскай гадзіны!
— А дзе ж вы, хлопцы, будзеце гандляваць зеллямі і ядамі, калі мой паб зачыніцца? Што ж тады будзе з вашым бізнэсам?
— Ты пагражаеш?..
— Я трымаю свой рот на замку, вось чаму вы прыходзіце сюды, праўда?
— Я упэўнены, што я бачыў Патронуса ў выглядзе аленя — закрычаў першы Пажыральнік Смерці.
— Алень? — загыркаў бармэн. — Гэта казёл, ідыёт!
— Добра, мы памыліліся, — працадзіў другі Пажыральнік Смерці скрозь зубы. — Але калі ты ізноў парушыш кашталянскую гадзіну, мы не будзем так лаяльныя!
Пажыральнікі накіраваліся зваротна ў бок Галоўнай вуліцы. Герміёна праенчыла ад палягчэннія, выбралася з-пад Плашча і апусцілася на кулявае крэсла. Гары шчыльна зачыніў фіранкі, затым сцягнуў Плашч з сябе і Рона. Яны пачулі, як бармэн адкрыў дзверы бара, затым стаў паднімацца па ўсходах.
Увага Гары прыцягнула штучка на каміннай пліце — невялікае прастакутнае люстэрка, змешчанае прама пад партрэтам дзяўчыны.
Бармэн увайшоў у пакой.
— Вы па-чартоўску дурныя, — сказаў ён хрыпла, аглядаючы кожнага з іх. — І пра што вы думалі, з’яўляючыся тут?
— Дзякуй! — сказаў Гары. — Мы не ведаем, як аддзячыць вас. Вы выратавалі нашы жыцці.
Бармэн хмыкнуў. Гары наблізіўся да яго, гледзячы ў твар, спрабуючы зазірнуць за доўгія тонкія сівыя валасы і бараду. Ён насіў акуляры. Іх брудныя шклы хавалі праніклівы погляд асляпляльна-блакітных вачэй.
— Гэта ваша вока было ў люстэрку?
У пакоі запанавала маўчанне. Гары і бармэн глядзелі адно на аднаго.
— Вы паслалі Добі.
Бармэн кіўнуў і азірнуўся ў пошуках эльфа:
— Я думаў, ён будзе з вамі. Дзе вы яго пакінулі?
— Ён мёртвы, — сказаў Гары. — Белатрыса Лестранж забіла яго.
Твар бармэна застаўся абыякавым. Праз некалькі секунд ён вымавіў:
— Вельмі шкада гэта чуць. Мне падабаўся гэты эльф.
Ён адвярнуўся, запальваючы лямпы дакрананнямі палачкі, не гледзячы на сваіх госцяў.
— Вы — Аберфорт, — сказаў Гары.
Ён не пацвердзіў, але і не абвергнуў яго слова, толькі злёгку нахіліўся, каб распаліць агонь у каміне.
— Адкуль гэта ў вас? — спытаў Гары, падыходзячы да люстэрка Сірыюсу — блізнюку таго, што ён разбіў амаль два года таму.
— Купіў у Мундугулуса каля года таму, — адказаў Аберфорт. — Альбус распавёў мне, што яно з сябе ўяўляе. І я спрабаваў сачыць за табой.
Рон адкрыў рот ад здзіўлення.
— Срэбная лань! — сказаў ён з хваляваннем. — Гэта таксама былі вы?
— Пра што ты кажаш? — перапытаў Аберфорт.
— Хтосьці паслаў да нас Патронуса ў выглядзе лані!
— З такімі мазгамі табе б ў Пажыральнікі Смерці падацца, сынок. Няўжо я толькі што не давёў, што мой Патронус — казёл?
— О, так... — адказаў Рон. — Так... Вельмі есці жадаецца, — дадаў ён, калі ў яго ў жываце раздаўся гучны гук.
— У мяне ёсць ежа, — сказаў Аберфорт і выйшаў з пакоя, з’явіўшыся праз хвіліну з велізарнай булкай хлеба, сырам і алавяным гарлачом з віном, якія ён паставіў на невялікі столік перад камінам.
Сябры з прагнасцю накінуліся на ежу, і некаторы час адзіным гукам у пакоі было чмяканне.
— Ну а цяпер, — сказаў Аберфорт, калі яны пад’елі ўволю, і Гары і Рон стомлена адкінуліся на спінкі крэслаў. — Мы павінны прыдумаць, як вам выбрацца адсюль. Гэта нельга зрабіць ноччу, вы чулі, што здараецца, калі хтосьці выходзіць на вуліцу ў цёмны час сутак. Чары, якія крычаць спрацуюць, і яны збягуцца да вас як чарвямлявы на яйкі доксі. Я не думаю, што змагу выдаць казла за аленя другі раз. Мы дачакаемся світанку, калі кашталянская гадзіна скончыцца, затым вы зможаце ізноў надзець Плашч і пайсці пешшу. Выбірайцеся з Хогсміда, уверх, у горы, там вы зможаце апарыяваць. Магчыма, вы ўбачыце Хагрыда, ён хаваецца ў пячоры з Гропам з таго моманту, як яго паспрабавалі арыштаваць.
— Мы не збіраецца сыходзіць, — запярэчыў Гары. — Нам трэба патрапіць у Хогвартс.