Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 245
Перейти на страницу:

Гары схапіў зморшчыну Плашча-Нябачніка, але ён і не спрабаваў выслізнуць. Прыцягвальны заклён на яго не дзейнічаў.

— Што, Потэр, ты сёння без сваёй накідкі? — выгукнуў Пажыральнік, які прамаўляў заклён, затым, звярнуўшыся да сваіх спадарожнікаў, працягнуў: — Падзеліцеся! Ён тут.

Шасцёра Пажыральнікаў Смерці збеглі ў іх бок: Гары, Рон і Герміёна адыходзілі ў самы блізкі завулак як мага хутчэй, Пажыральнікі прабеглі ў некалькіх цалях ад іх. Трое пад Плашчом чакалі ў цемры, напружана ўслухоўваючыся ў гукі крокаў, чароды святла ад палачак Пажыральнікаў хадзілі ўздоўж вуліцы.

— Сыходзім! — прашаптала Герміёна. — Апарыруем!

— Выдатная ідэя, — сказаў Рон, але перш, чым Гары паспеў адкрыць рот, Пажыральнік Смерці закрычаў:

— Мы ведаем, што ты тут, Потэр, і табе не схавацца! Мы знойдзем цябе!

— Яны былі гатовыя да нашага з’яўлення, — прашаптаў Гары — яны наклалі гэты заклён, каб ведаць, калі мы будзем тут. Я лічу, яны зрабілі нешта яшчэ, каб затрымаць нас тут, прывабіць у пастк...

— А што, калі мы заклічам Дэментараў? — выгукнуў іншы Пажыральнік. — Давайце вызвалім Дэментараў, яны знойдуць іх вельмі хутка!

— Цёмны Лорд жадае, каб Потэр памёр толькі ад яго рукі...

— Дэментары не заб’юць яго! Цёмнаму Лорду патрэбна жыццё Потэра, а не яго душа. Яму будзе лягчэй забіць хлапчука, калі таго ўжо пацалуюць!

Пачалася шумная спрэчка. Гары ахапіў жах: каб процістаяць Дэментарам, ім прыйдзецца выклікаць Патронусаў, якія адразу ж выдадуць іх.

— Мы паспрабуем апарыяваць, Гары! — прашаптала Герміёна.

Адразу пасля яе слоў ён адчуў неверагодны холад, які распаўзаўся па вуліцы. Усё святло вакол раптам сціснуўся, накіравалася кудысьці ўверх, да зорак, і там знікла. У апраметнай цемры ён адчуў дакрананне Герміёны, і яны звярнуліся на месцы. Паветра, вакол іх, здавалася, зацвярдзела. Яны не маглі апарыяваць, Пажыральнікі Смерці добра блакавалі іх заклёны. Холад пранікаў пад скуру Гары ўсё глыбей і глыбей. Ён, Рон і Герміёна працягвалі адыходзіць далей па завулку, трымаючыся бліжэй да сцен і імкнучыся рухацца як мага цішэй. Раптам з-за кута бясшумна выплылі Дэментары, з дзясятак або больш, прыкметныя толькі таму, што былі цямней неба; у чорных плашчах, з пакрытымі струп’ямі, гнілымі рукамі. Ці чуюць яны страх зблізку ад сябе? Гары быў упэўнены, што чуюць. Здавалася, што цяпер яны сталі набліжацца хутчэй, атачаючы іх, цяжка і хрыпла дыхаючы, — о, як Гары ненавідзеў гэты гук!

Ён падняў палачку. Ён не зможа, не жадае падвергнуцца Пацалую Дэментара, усё роўна, што будзе далей. Рон і Герміёна таксама — гэта пранеслася ў яго ў думках, калі ён прашаптаў "Экспекта Патронум!"

Срэбны алень вырваўся з палачкі і атакаваў Дэментараў. Тыя кінуліся ўрассыпную, а дзесьці ўдалечыні раздаўся радасны крык:

— Гэта ён, вось там! Вось там! Я бачыў яго Патронуса, гэта быў алень!

Дэментары адступілі, зоркі ізноў з’явіліся на небе, а крокі Пажыральнікаў Смерці станавіліся ўсё гучней. Але перш чым Гары, абхоплены панікай, паспеў прыняць хоць нейкае рашэнне, дзесьці непадалёк раздалася рыпанне — з левага боку вузкай вуліцы адчыніліся дзверы і грубіянскі голас сказаў:

— Потэр, сюды, хутка!

Ён падпарадкаваўся без прамаруджанняў. Усе трое ўціснуліся ў адчынены дзвярны праём.

— Наверх, не здымай Плашч і паводзь сябе ціха! — прамармытаў высокі мужчына, які затым выйшаў на вуліцу і зачыніў за імі дзверы.

У Гары не было ні найменшага падання пра тое, хто б гэта мог быць, але цяпер, у дрыготкім святле адзінай свечкі, ён убачыў брудны, пыльны бар паба "Галава вепрука". Яны прабеглі за прылавак, у другі дзвярны праём, які накіроўваўся да хісткай драўлянай лесвіцы, па якой яны ўбеглі наверх, настолькі хутка, наколькі маглі. Лесвіца вяла ў гасціную з старым дыванам і маленькім камінам, над якім вісела велізарная карціна — партрэт светлавалосай дзяўчыны, якая раўнадушна аглядвала пакой.

З вуліцы пачуліся крыкі. Не здымаючы Плашч, яны на дыбачках падышлі да запэцканага акна і паглядзелі ўніз. Іх выратавальнік, у якім Гары цяпер прызнаў бармэна "Галовы вепрука", быў адзіным чалавекам без каптура.

— І што? — крычаў ён у адзін з твараў, зачынены каптуром. — Што яшчэ? Вы пасылаеце Дэментараў на маю вуліцу, я накіроўваю на іх Патронуса. Побач са мной іх няма, я ўжо сказаў. Нікога няма!

— Гэта быў не твой Патронус! — адказаў Пажыральнік Смерці. — Гэта быў алень, гэта Патронус Потэра!

— Алень?! — зароў бармэн і дастаў палачку. — Алень! Ты ідыёт! Экспекта Патронум!

Нешта велізарнае і рагатае вырвалася з яго палачкі і, апусціўшы галаву, пранеслася па Галоўнай Вуліцы і знікла з выгляду.

1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)