Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 241
Перейти на страницу:

Неўзабаве паблізу застукалі боты і ў зямлянку ўваліўся камлюкаваты, немалады немец з нездаровым аплыўшым тварам. Ад яго патыхала дустам і вострым пахам нейкіх лякарстваў. Нягучна буркаючы, ён садраў з Клімчанкі перапэцканы і пашкумутаны ў бойцы паўшубак. Лейтэнант вяла падпарадкоўваўся яго настойлівым рухам, яму ўжо было ўсё роўна, хто і што зробіць з ім. Ён хацеў толькі спакою і невідушчым позіркам глядзеў, як па дошках вакол зэдліка тупалі растаптаныя, шырока расстаўленыя боты. Рукі немца, бесцырымонна паварочваючы яго галаву, паляз-галі ля вуха нажніцамі, і на падлогу ўпалі светлыя зблытаныя пасмы валасоў. Патыліца, відаць, была моцна разбіта і балела, але ён трываў усё, толькі аднаго разу здрыгануўся, калі ў ране запякло лякарства. Неўзабаве, аднак, немец спрытна абматаў галаву рудаватым папяровым бінтам, туга спавіў павязкаю і сабраў у сумку сваё начынне. Увесь гэты час той, у мундзірчыку, пускаючы пад столь дым, сядзеў на рагу стала і з ухмылкай назіраў за ім.

— Ну, так лепш? — проста і нават са спагадай запытаў гэты чалавек, калі санітар грукнуў дзвярыма і яны засталіся ўдвох. — Гэта вылечаць. У немцаў медыцына, як у нас кажуць, на вышыні. У нас, гэта значыць, — у рускіх. Не здзіўляйся. Я рускі. Як і ты. Масквіч. На Таганцы жыў.

Клімчанка ўжо адышоў ад першага здзіўлення і адзначыў сабе, што тут, відаць, да ўсяго трэба быць гатовым. Знарочыстая добразычлівасць і клопаты гэтага чалавека наводзілі лейтэнанта на думку, што чакае яго нялёгкае.

— Цікава, лейтэнант, а ты адкуль будзеш родам? — пытаўся гэты чалавек.

— Там напісана. Мусіць, граматны, — сказаў Клімчанка, зірнуўшы на стол з рассыпанымі на ім дакументамі.

Чалавек у мундзірчыку, усміхнуўшыся неадабральна, перасмыкнуў русым брывом.

— Ну, вядома, там усё напісана. У нас, то есць у вас, на гэты конт поўны парадак. Як кажуць: ажур. I дзе радзіўся, і дзе жаніўся, і дзе хрысціўся. I ці быў за мяжой, і ці меў хістанні. Я гэта ведаю, — зусім неяк проста і нават быццам дружалюбна сказаў ён і ўстаў з-за стала. — Сам быў такі.

Ён з ухмылкай спыніўся перад Клімчанкам і выпусціў над яго галавой струмень дыму.

«Што за тон? Дзеля чаго?» — думаў Клімчанка. Перамагаючы ў сабе абыякавасць да свайго лёсу, якая ўсчалася ў ім там, у траншэі, ён мерыўся цяпер вызначыць, што б уся гэта камедыя магла значыць. Распрануты, у адной гімнасцёрцы, з кубікамі на пятліцах, — пагоны толькі нядаўна ўвялі, і ён яшчэ не паспеў іх прыладзіць, — без дзягі, з абвязанай галавой, ён, нібы арыштант перад следчым, сядзеў на сярэдзіне зямлянкі і насцярожана слухаў. А той з задаволеным, амаль радасным выразам на хітраватым твары, нешта мяркуючы, аглядаў яго.

— Ардзянок даўно атрымаў? — кіўнуў ён на зорку над левай кішэняй.

— Увосень, — сказаў Клімчанка.

— За абарону, наступленне?

— За акружэнне.

— Ну што ж. Гэта нічога. Нават лепш. Заслужоны, баявы афіцэр, — маючы на ўвазе нешта сваё, сказаў чалавек і бадзёра прапанаваў: — Можа, аднак, пазнаёмімся? Я — Чарноў. На жаль, не Бялоў, але што зробіш, — засмяяўся ён, і ўнутры ў Клімчанкі нешта аж абарвалася, такая гэта была зусім таварыская ўсмешка, што аж хацелася паверыць, што ён свой, не немец. «А можа, ён тут па заданню нашых працуе? Мо разведчык? А раптам ён выручыць?» Ва ўсе вочы гледзячы на Чарнова, Клімчанка стараўся нешта зразумець у ім.

Чарноў жа, паблажліва ўсміхаючыся, працягваў:

— Можаш называць Барысам. Мы ж бадай што равеснікі. Ты з якога года? — Не чакаючы адказу, ён зірнуў у пасведчанне на стале. — З дваццаць першага. Ну, а я — з дзевяцьсот семнаццатага. Так сказаць, равеснік Акцябра. Невялікая розніца.

Ён кінуў за печку цыгарэту і ўпершыню сеў, — відаць, на сваё пастаяннае месца за сталом, растапырыўшы пальцы, агледзеў пазногці і маленькім ножыкам пачаў падразаць іх. Клімчанка, напружана моршчачы пад тугой перавязкай лоб і чагосьці чакаючы, ваўкавата сачыў за лёгенькай ухмылачкай, якая прыемна блукала на бялявым, у меру сытым, свежа паголеным, дагледжаным твары. Здавалася, такі чалавек нікому і ніколі ў жыцці не зрабіў благога.

— Мяркую, што мы згаворымся. Ты, можа, думаў, што ў палоне адразу расстрэл? Глупства. Ты ж не камісар. Немцы, яны паважаюць дастойных праціўнікаў. Асабліва страявых камандзіраў. Трудзяг вайны. Спецыялістаў. Немцы да іх ставяцца, я б сказаў, па-рыцарску. Я думаю, ты ўжо сам пераканаўся ў гэтым. Праўда ж?

Клімчанка маўчаў.

— Ну, што зашчаміўся, — адарваўшы позірк ад пазногцяў, упершыню папракнуў Чарноў. — I што так глядзіш на мяне? Ачухацца яшчэ не можаш?

1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)