Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 221
Перейти на страницу:

— Паслалі, таварыш камбат. Траіх. Праз гадзіну-паўтары павінны вярнуцца.

— Так. А з сёмай не чуваць нічога?

— Не, не чуваць.

— Пашліце байца да лейтэнанта Самохіна. Хай перадасць: я чакаю вынікаў разведкі.

— Ёсць!

Муратаў крута павярнуўся і некуды пабег, Валошыну гэта не спадабалася: куды ён бегае? Ці ў яго няма ардынарца або хоць сувязнога, каб паслаць некага выклікаць. Аднак той факт, што сам ён прыйшоў сюды адзін, устрымаў яго ад папроку ротнаму. Маркін, быццам чагось чакаючы, стаяў насупраць.

— Вы адпраўляйцеся на КП, — сказаў яму Валошын. — Калі што — я буду тут.

Начштаба зрабіў крок убок, але перш чым пайсці, растлумачыў, нібыта баючыся, каб камбат што-небудзь зразумеў не так:

— Тых я добра праінструктаваў. У роце назначылі слухачоў назіральнікаў. Так што ўсё павінна быць у парадку.

— Добра.

Маркін няспешна, неяк быццам апанураны чымсь, патупаў ад акопчыка на пагорак і хутка знік у цемры. Не паварочваючыся ў той бок, камбат нейкі час яшчэ чуў ягоныя крокі ў мерзлым доле, адзін раз нават моцна дзёўбнула штось, — мабыць, Маркін спатыкнуўся, затым усё сціхла. Маркін ніколі асабліва не злаваў яго, ніколі не аспрэчваў яго распараджэнняў, спраўна выконваў усе патрабаванні з палка, але заставацца дзе-небудзь удвух з ім Валошыну часам было амаль непрыемна. Чымсь начальнік штаба выклікаў да сябе нейкую неўсвядомленую насцярожанасць, недаўменнасць, было такое ўражанне, нібы чакаў што ад камбата, але што — той не мог зразумець. Праўда, Валошын мала думаў над тым, але прыцьмелая непрыемнасць, што ішла ад лейтэнанта, стала амаль звыклай у яго пачуццях да Маркіна, хоць Валошын яшчэ нічым не выказаў яё.

Затуліўшыся ад ветру, камбат ціха стаяў ля бруствера, агорнуты ноччу, сцюжай і цішынёй. У дваццаці кроках наперадзе скупа бялеў у хмыззі лёд — шэрыя, аплаўленыя, з умерзлай травой плахі паміж куп’я, за якім на голым крутаватым схіле, прытаіўшыся, рабілі сваю справу немцы. I, дзіўная справа, тут, дзе было куды бліжэй да іх, чым ад яго КП, камбату адчувалася куды як спакайней, тут знікала адзінота, заступала адчуванне туташнасці з уласцівай яму ўтульнай надзейнасцю, якую магчыма адчуць толькі дома. Так, ягоны батальён здаўна і звыкла быў яму домам, ягонай крэпасцю і аховай — іншага для сябе прытулку на вайне ён не ведаў.

Калі вярнуўся Муратаў, ён ціха стаяў ля ягонага акопчыка, і лейтэнант, мусіць, падумаўшы, што камбат нешта слухае, сціпла спыніўся побач. Валошын сапраўды ўслухоўваўся, чакаючы якога сігналу з-пад змрочных гарбоў за балотам, але адтуль не далятала ні гуку, адно толькі на балоце шастаў голым кустоўем вецер. Разведчыкі нібы прапалі — ці то яшчэ дабіраліся да нямецкай пазіцыі, ці, можа, ляжалі дзе каля яе.

Валошын няспешна пайшоў па-над ланцугом у напрамку да роты Кізевіча, Муратаў са зважлівай маўклівасцю скіраваў следам.

— Як вы размеркавалі папаўненне? — напаўголаса запытаў камбат.

— Усіх у адын узвод.

— Усіх? А камандзір узвода?

— Сам буду камандыр узвода. Буду под рукой дэржаць.

Сам — гэта ўжо стыль Муратава. Не любіць чакаць, перакладваць на іншых. Зрэшты, цяпер, мабыць, не было на каго і перакласці: з узводных сярэдніх камандзіраў ніводнага, сяржантаў на роту два чалавекі, можа, так будзе і лепш, калі сам.

Недзе павінен быў пачацца ланцуг дзевятай, разрыву ў яе з восьмай амаль не было. Ля акопчыка сядзелі і стаялі, павылазіўшы на паверхню, байцы, некаторыя капалі, відаць, каб не мерзнуць дарма. Камбата з камандзірам роты пазнавалі здаля, па размове — мусіць, тут былі стараслужачыя.

— Ну і які настрой у новенькіх?

— А, какой настрой! Прысталі, спаць хацят. Акапывацца не хацят.

— Акапацца трэба.

— Я сказал: одын ячэйка на два чалавек.

— Во як?

Вядома, гэта было няправільна. Двум чалавекам у адной ячэйцы можна хіба што хавацца ад артабстрэлу, але не самім весці агонь. Трэба б акапацца як мае быць — кожнаму па ячэйцы ў рост, калі б толькі быў час. А так, вядома, ноч пракалупаюцца ў зямлі, а заўтра ў баі будуць як сонныя мухі,— што тады з іх возьмеш?

Муратаў засяроджана маўчаў, нібы пакрыўджаны, хоць крыўдзіцца, здаецца, не было за што. Валошын гэта адчуў, пачакаў крыху і запытаў:

— А ў вас як настрой?

— А што настрой! Плахой настрой, — проста сказаў лейтэнант.

— Гэта чаму?

— Часы сталі.

— Якія часы?

— Мой часы. Взял і стал. Паслушал — стаіт. Завёл — стаіт.

— Ну і што? — падумаўшы, запытаў камбат.

— Так, нічего, — скупа адказаў ротны.

— Значыць, барахло часы. Кіраўскія?

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)