Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 221
Перейти на страницу:

— Стой! Хто ідзе?

— Свае.

— Пропуск?

— Баёк.

— Стой!

— У чым справа?

— Пропуск?

Што за ліха, падумаў камбат, здаецца, зайшоў не туды, ці не на ўчастак суседняга батальёна, дзе, ведама, на сёння быў іншы пропуск. Ён спыніўся, з непрыемнасцю адчуваючы ў цемры настаўлены на яго аўтамат чалавека ў плашч-палатцы, які неўзабаве крыкнуў у цемру:

— Таварыш сяржант Мацяйчук!

— Што такое?

Камбат ледзьве не вылаяўся з прыкрасці, гэта была батарэя Іванова. Ён пазнаў голас ягонага ардынарца, які ўжо выбіраўся аднекуль у цемры, мабыць, з зямлянкі.

— Хто такі?

— Гэта я, Мацяйчук.

— А, таварыш капітан? Праходзьце, — пазнаў яго Мацяйчук, які ў адной гімнасцёрцы падышоў да камбата, данёсшы да яго пах дыму і яшчэ нечага прыемна-харчовага.

Вартавы з маўклівай незадаволенасцю ўзяў аўтамат на плячо.

— Капітан тут?

— Тут. Праходзьце.

Ён праціснуўся праз вузкі праход у зямлянку, у якой было цёпла да гарачыні і ля ўвахода на зямлі імклівым полымем сіпела пад кафейнікам паяльная лямпа. Насупраць на засланых лапнікам нарах з нейкаю кніжкай у руках ляжаў камандзір батарэі Іваноў. У зямлянцы пахла бензінавым чадам і кавай. Маленькая акумулятарная лямпачка з-пад столі няблага асвятляла гэта ўтульнае жытло.

— Прывет, бог вайны!

— Салют, салют, царыца палёў!

Камбаты абмяняліся жартоўнымі прывітаннямі, і Іваноў сказаў:

— Якраз у пару, будзем каву піць.

— Ты ўсё яшчэ каву п’еш? Зайздрошчу, зайздрошчу, — Валошын, угнуўшы голаў, прымасціўся ля ног камандзіра батарэі — А я свой узвод ДШК згубіў. Хадзіў, хадзіў…

— Ды ён тут, перад намі. Праз якіх сто метраў,— сказаў ад лямпы Мацяйчук. — Магу паказаць.

— Ладна, трошкі пагрэюся ў вас, — сказаў Валошын, паціраючы азяблыя рукі,— Дык як настрой, бог вайны?

— Адпаведна абставінам. Адпаведна абставінам, дружа.

3 капітанам Івановым яны былі знаёмыя яшчэ да вайны, калі камандзірамі ўзводаў служылі ў адным гарнізоне і разам удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пасля сустрэліся ў акружэнні і адносна шчасліва перажылі яго, хоць камбат Іваноў і выйшаў тады з чатырма байцамі без ніводнай гарматы. 3 першага дня наступлення гаўбічная батарэя Іванова, выдзеленая з артпалка падтрымліваць батальён Валошына, і, як толькі выпадала магчымасць, Валошын не прамінаў выпадку сустрэцца са старым сябрам, абмеркаваць абстаноўку, увязаць сякія-такія элементы ўзаемадзеяння, а то і проста пагаварыць як з роўным, чаго ён не мог дазволіць сабе ў батальёне, дзе для ўсіх быў начальнікам, або ў палку, дзе, наадварот, для яго былі ўсе начальствам.

— Што чытаеш? — зазірнуў Валошын на вокладку кніжкі,— А, Ясенін!

— Ясенін, ага. Уяві сабе, хлопцы ў немца ўзялі. У забітага. Навошта яму быў Ясенін — зразумець не магу.

— Можа, па-руску чытаў?

— Можа… Гэта, братка ты мой, паэт. Паэзія, музыка, пачуццё! Шкада, да вайны я яго і не прачытаў як след.

— Да вайны яго не чыталі. Пра яго затое чыталі: кулацкі паэт і так далей.

— Гэта ў нечых вачах — кулацкі. А на мой погляд самы што ні на ёсць чалавечы. Во, паслухай: «Ты жива еще, моя старушка? Жив и я. Привет тебе, привет! Пусть струится над твоей избушкой…»

— «Тот вечерний несказанный свет», — скончыў Валошын. — Гэта я ведаю.

— Або во яшчэ. Гэта ўжо пра нас: «Струилися запахи сладко, и в мыслях был пьяный туман… Теперь бы с красивой солдаткой завесть хорошо бы роман…» Ну як, таварыш капітан?

— У самы акурат, — сказаў Валошын. — Толькі рамана і не хапае. Чуў, у шэсць трыццаць атака?

Іваноў з прытоеным уздыхам адклаў кніжку, і добрае ажыўленне ўраз знікла з яго бялявага твару.

— Чуў, як жа. Толькі што званіла маё начальства. Папярэджвала.

Ён спусціў з нараў ногі і пачаў нацягваць на трафейныя ваўняныя шкарпэткі хромавыя боты. Ардынарац прыглушыў фыркат лямпы і паставіў на зямлю кафейнік.

— А як са снарадамі? — запытаў Валошын.

— Амаль ніяк. Распарадзіліся пазычыць у суседзяў. Паслаў хлопцаў, павінны прывезці штук сорак. Значыць, усяго будзе па дваццаць на гаўбіцу.

— Так, для маральнай падтрымкі,— нявесела зазначыў Валошын.

— Для маральнай, ага. Зноў жа, я не магу расстраляць усе за адзін раз. Мне ж трэба і на выпадак чаго. Для самаабароны.

— Само сабой…

Тым часам Мацяйчук наліў з кафейніка дзве эмаліраваныя кварты, адставіў у кут трыногу, Іваноў замест стала пасунуў на нарах квадратную дошку планшэта ў чахле, на якую паставіў каву. Пасля ардынарац выцягнуў з рэчмяшка некалькі рудых абкрышаных сухароў.

1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)