Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 263
Перейти на страницу:

Грамадзянства – то добра, але што са мной тады зробяць? Лепш буду раз у дзень есці, а не аддам нікому сваю такую-сякую свабоду.

Сяння ў нас поўна сонца. Жадаю Вам здаровячка, добрага настрою, радасці з жыцця! Вітаю Вас з Велікоднымі святамі! Прывітанні ўсім хатнім – Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 22 красавіка 1969 г.

Даражэнькія!

Атрымала ліста ад Вас. Цешуся, што вы ўсе жывыя-здаровыя. Я пра Бядулю нічога не ведаю бліжэй, але вельмі люблю і цаню ў нашай літаратуры вытокі сапраўднай беларускасці ў небеларусаў… Тое, што ён так непраўдзіва ўсё напісаў, далікатна кажучы, – свінства! Страшнага і паганага тут нічога няма, але махлярства ёсць махлярства! Чаму ён так зрабіў, з якой мэтай? Вам трэба спісацца цясней з даследчыкамі спадчыны і жыцця Максіма Багдановіча і даць ім факты. Спадзяюся, што логіка фактаў пераканае іх. Кажу Вам яшчэ раз: нічога паганага там няма! Калі б нават с.п. Ваша Мама і зрабіла падобныя заўвагі, дык яны былі, на жаль, праўдзівымі. Які б вартасны, дарагі, таленавіты чалавек ні быў, гэта не зменшвае небяспекі. Калі туберкулёз у адкрытай форме, ён забойча шкодны для прабываючых у адной кватэры. Бактэрыя Коха, асабліва ў той даўні час, нясла загубу, ды і сяння гэта вялікая небяспека! Ведаючы, як жыдкі хварабліва дрыжаць за сваё здароўе, зусім не веру Бядулі, што ён прабываў з М.Б. у адным пакоі! Ён проста свае думкі хоча ўлажыць у вусны Вашай Маці, толькі яшчэ раз кажу: гэта яе не ўніжае! Добра ведаючы псіхалогію яўрэяў, я зусім, зусім не веру Бядулі. Калі б у нас нехта адпаведны паявіўся, я яго напэўна з гэтым пазнаёмлю.

Пару гадоў таму мне прыслаў сваю кніжку аб Багдановічы Грынчык Мікола. Маецца быць у нас Прашковіч, і ён мне парадзіць у гэтай справе. У нас быў знаёмы ляснічы, які запрасіў да сябе ў леснічоўку хворага (ініцыялы закрэслены. – М.С.). Калі ён заязджаў пасля да нас, у яго ўжо былі сімптомы. Заразіўся ён ад паветра ў пакоі хворага, дзе было поўна бактэрыяў. Ён выжыў (цяпер у Польшчы) ведаеце як? Завёў пасеку і лячыўся мёдам. Вельмі прагнуў жыць, бо кахаў сваю жонку, якую “ўкраў”, і дзяцей. Жыў ён з хворым месяц. Дык калі с.п. Ваша Мама і зрабіла такую заўвагу, гэта сведчыла аб яе вялікай інтэлігенцыі і адукацыі, бо кахаць і паважаць некага – гэта не знача заразіцца. На маю думку, хітры жыдок укладае свае думкі ў словы Вашай Мамы, бо яны то заўсёды добра арыентаваліся ў хваробах. У нашым мястэчку (Воўпа) кагал спецыяльна плаціў лекару, каб толькі ён быў напагатове. Драбніцы гэта, і Вы не праймайцеся! Злуе мяне тут толькі махлярства, вось гэта – свінства!

Паўлінка вельмі любіць і добра ведае Бядулю, што каб папытацца ў яе? Між іншым, я не ведаю, што будзе. Пасля таго, як я Вам пісала, яна дала мне тэлеграму, што выязджае 20 красавіка. Вось я ёй шчыра і напісала, што мы нікога не можам узяць да сябе назаўсёды! Смешна! Яна, напэўна, лютая на мяне, але я не пісала ёй аб тым, што мужу зусім збіраюцца не даць пенсіі, як нам тут сказалі… Што нервы нашыя патрэбныя, каб вытрываць усё, што тут робіцца каля нас! Не пісала ёй і таго, што яна – процілегла інакшы чалавек, чымсці мы, і гармоніі ў нас не будзе! Я нічога гэтага ёй не паясняла. А тут муж – ледзь-ледзь. Хаджу за ім як за дзіцем, яму патрэбны спакой, адпачынак і свая, толькі свая хатняя атмасфера. Ён перачулены на гэтым пункце! Баюся эксцэсаў з боку Паўліны Вікенцеўны, але што ўжо будзе! Бачыце, даражэнькія, калі ў мяне госць, то я яго ўжо дагледжу! Гэта традыцыя! Але не магу я сяння гэтага рабіць, шкодзячы сваяму мужу. Ён такі капрызны, хвараблівы, але ён у мяне – галоўная асоба, а сяння – адзіная, каб аб ім клапаціцца.

У нас холад і снег ужо пару дзён. Праўда, ён ляжыць нядоўга, але ж дакучае. Сяння Дзень памінання мёртвых, я вярнулася з царквы. У нас сапраўды нецікавыя перспектывы, але ж Бог – бацька! Зноў і зноў цераблю сваё сумленне: муж ці П[аўліна] М[ядзёлка]? Муж, муж і толькі ён! Калі б П.М. была без сродкаў да жыцця, дык другая справа, а тут мы хутка застанемся без тых сродкаў… Я паважаю яе і цаню, але гляджу на жыццё рэальна. Муж заснуў, крыху перастыў, моцна кашляе, але стаў болей зраўнаважаны пасля таго майго ліста П.М. Я не думала, што ён так балюча перажываў тую справу…

Як маецца п. Шнаркевічава? Я проста баялася адчыняць Вашага ліста… Дай ёй Божа яшчэ пажыць, убачыць сёлета сонца і кветкі! Калі б Вы адведалі яе, дык перадайце ёй ад нас самыя шчырыя пажаданні здароўя і ўсяго найлепшага. А да Вас у мяне просьба: не прымаць да сэрца Бядуліны і Бядулініхіны выдумкі. Надта ж ужо па-хрысціянску Бядуля сябе выстаўляе. Вось цікава, як паставяцца да гэтага сёстры Бядулі? Напішэце ім! Усім паэтам свомая фантазія, любую рэальнасць апаэтызуюць па-свойму… Галоўная рэч – даць людзям сапраўдныя факты, а гэта вы ўжо зрабілі! Ногі мае крыху адышлі, начамі сплю. Ніхто мне не піша, ніхто ў нас апошні час не бывае. Чакаем цяпла.

1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)