Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 263
Перейти на страницу:

Ну што, лягчэй Вам? Цалуем з мужам усю Вашу сямейку, як самых дарагіх і харошых людзей!

З павагаю да Вас – Ларыса Геніюш.

P.S. Усякую нечысць буду перці калом з хаты! Даруйце толькі, што нячаста буду пісаць Вам, я буду адпачываць ад зла, буду думаць.

Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 16 лютага 1969 г.

Сябра Алексей!

Пазаўчора паслала Вам наспех напісанага ліста, але не магу забыцца на горыч Вашых слоў. Хочацца прасіць мне Вас, каб спакойна змірыліся з гэтым. Ніякае неспадзеўкі тут няма! Зусім магчыма, што заўтра загадаюць Вам мяне ганьбіць, кідаць каменні на мой, пургою схлёстаны, паўночнай сцюжай абмарожаны, не раз гарачымі слязьмі ўкраінак змыты, беларускі твар, і я дазваляю Вам гэта, Аляксей Пяткевіч! Гэтым я здымаю з Вас усю адказнасць перад людзьмі і Вашым сумленнем, бо ведаю ўсю сілу рэпрэсіі, і ўсю нашую бездапаможнасць, і бяспраўнае існаванне ў сённяшні час.

Дзякую Вам за шчырыя словы, я не забуду аб іх, бо былі яны з сэрца. Вышэйсказанае я асабіста Вам дазваляю. Гэта не час, калі стаяць над народам трыбуны народныя, якія жывуць народам і для народу. Сяння – стаяць чыноўнікі, якім абыякавы наш лёс і мова, якой яны самі ахвотна і беспаваротна выракліся, гатовыя на першы загад вынішчаць усё беларускае ў Беларусі. У адрозненне ад літоўцаў, якія ўмеюць і другім дагаджаць, і свайго народу не крыўдзіць, нашыя гатовыя нішчыць сваё і без загаду! Што і робяць.

Нядаўна я чытала высказванні расейцаў аб іх мове. Гэта так узварушліва, так люба, цёпла, па-сыноўску, што здаецца, такія людзі ніколі не змогуць шанаваць халуёў, якія выракліся свае Маці, каб толькі атрымоўваць 500 руб. ці 1200! Вось я і не дзіўлюся, што яны выкінулі мой “Куфар”, па-іхняму “чамадан”, бо проста запахла гэта для іх калгасам, а яны ж цяпер самі з катэджаў і танцуюць твіст ды падкідаюць нагамі беларускую мову нават на подступах у Гродна!

Усё гэта разумею і ведаю, што такія нішчаць сваё і без загадаў! Я для іх – недабітак, які трэба даканаць павольнымі мучэннямі. Я – беларуска і веру ў Бога, які жах, які страх гэта, якая дзёрзкасць з майго боку! Мова беларуская, як і рэлігія, – дазваляецца, але не рэкамендуецца. Яшчэ на кароўніку – такой бяды, яшчэ – як бутафорыя для чужынцаў, але хацець мовы народу для народу – гэта ужо дыверсія амаль! Рэлігія – мая асабістая справа, а вось за справу роднае мовы ў народзе – змагаюся, як усё чэсныя людзі на цэлым свеце, як кожны рускі, кожны в’етнамец, кожны чэх, літовец, грузін, кітаец! І буду змагацца за яе, пакуль мае вочы будуць бачыць сонца, а душа – адчуваць боль за пакутную долю народу!

Morituri (маючыя памерці) – называлі рымскія патрыцыі людзей, мучэннем і смерцю якіх любаваліся. Недзе і ад мяне, якую не перастаюць мучыць, яны таксама хацелі б пачуць перад смерцю: “Ave Сaeser imperator, morituri de salutant!”. Як ад кожнага, хто сяння піша! Ад мяне?! Устыд некалі будзе беларусам за ўсе мукі мае і маёй сям’і, за ўсе здзекі над паэтам, да якіх яны прыкладалі рукі! Не аднясе Нёман у шырокае мора болю майго, бо не той сяння час! Ён застанецца ў народзе і доўга, доўга будзе пакутаваць па ўсіх сцежках майго змагання за наш народ!

Гэта апошні мой ліст да Вас – каб лягчэй было жыць Вам, каб цень асобы маёй, прайшоўшай усімі пакутамі турмаў, не падаў на дарогі, якімі пойдзеце! Не гневайцеся на мяне, я заўсёды ў жыцці адна, гэта мой лёс, на які не крыўдую. Ніхто з людзей не навучаў і не навучае мяне, як жыць для маёй Радзімы, і не хачу, каб хоць адзін з Вас адказваў за сяброўства са мною! Ніхто мне не пашкодзіць і не паможа, на кожнага ўскладзена столькі, колькі яму ўнясці. Адна я не слухаю сяброў, якія жадаюць мне спакою, дастаткаў, грошай, пахвалаў і т.п. Адна, бо адна мая Бацькаўшчына, нішчаная вякамі, пакрыўджаная ў сваіх граніцах, пазбаўленая правоў і мовы, – адна...

Адзін быў і мой ахвяраваны на здзекі ў дзяцінстве сын, якога выратавалі нават палякі, адзін і мой муж, якому таксама сэрцам не адарвацца ад роднага... Мае вершы – гэта простая мова да майго народу і толькі да яго, бо калі ён, запалоханы, часам і крыўдзіць мяне, то сапраўды не знае, што робіць... Мне забралі бацькоў (умярцвілі), братоў, разбурылі хату, у якой я вырасла, выцялі дрэвы, пасаджаныя маімі рукамі, зааралі сцежкі, якімі хадзілі надзеі, юнасць, чалавечнасць ды бродзіў бунт за ўсе крыўды народу... Што ж, не ўсё падуладна разбурэнню і плугу, крыўдаў зробленых людзям не прыгараць... Для таго, знача, загінулі “кулацкія” браты мае ў баёх з фашызмам, каб тыя, якія за смерць іх засталіся жыць, абвівалі зноў калючым дротам ногі мае і душу маю за беларускасць…

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)