Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 263
Перейти на страницу:

Што не пісалі ў “ЛіМе” аб паяскох – няма дзіва. “ЛіМ” цяпер завецца ў Менску “Сінайскі лісток”. Далі там Бярозкіна і іншых. Там цяпер толькі Эдзі Агняцвет, Лось, Кучар і т.п. Кажуць – жах. Спяшаюся. Муж ідзе і кіне ліста.

Цалую Вас. Вітанні ад мужа.

Шчырая пашана ўсім хатнім.

Л.Г.

Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 12 лютага 1969 г.

Паважаны сябра!

На дварэ сяння – лютаўскі марозік, хораша! Ад нас паціху ўцякае грып, недзе назад у Ганконг. Крыху баліць галава – начыталася аб фашызме. Доўга бродзіла па хаце ноч, вымаючы з-за свае чорнае пазухі ўсё новыя і новыя свядоцтвы здзеку над нашым народам. Усё гэта адбівалася прывычным болем на маім адзіноцтве да раніцы.

Дзікія, каротказоркія планы немцаў дэнацыяналізаваць нас пасля вайны, вынішчыўшы ў першую чаргу інтэлігенцыю, безумоўна, паэтаў (асабліва тых, якія не хочуць дэнацыялізавацца ды ўстрымваюць ад гэтае нізасці іншых). Які жах – знішчыць, наступаючы, гарады і ўсе іншыя вартасці і “пачынаць” нашую культуру ад “тысячалетняга райху”, нагла зацершы сапраўдную тысячалетнасць нашых гарадоў, паселішчаў, замкаў, пісьменнасці, гісторыі, чалавечнасці нашага народу ўрэшце!

Знача – вынішчыць нашу інтэлігенцыю, а крывёй народу аздараўляць сваю падслепаватую расу, змешваючы “ласкава” з беларускай чысцінёй сваю “арыйскасць”. Яны, напэўна, адразу ўзяліся б нішчыць нашу мову і заводзіць свой Оrdnung, зусім не звяртаючы ўвагі на тое, што мы – жывы, стары, пакрыўджаны, харошы народ, які прагне жыць, дрыжыць за землю сваіх дзядоў, кахаючы яе як жывую!

Страшна гэта ўсё, як тое калясо, да якога мерылі халуі Чынгіс-хана нашых абаронцаў, забіваючы кожнага вышэйшага за калясо… Проста гэта, так па-азіяцку! І лёс Паўлюка Багрыма за царызмам, і Купалаў, і ўсяго народу… І азвярэлы і смешны ў сваёй тупасці т.зв. “гонар” палякаў, якія мову некалькімільённага народу, мову Скарыны дзіка, тупа, па-шляхецку тапталі, заганяючы яе ў хлявы, у поле, пад стрэхі…

Начамі да паэтаў прыходзяць тысячалетнія крыўды зямлі і робяць сэрца паэта крыкам страшэннай болі, адказнасці за наш лёс!

Зусім забылася – учора быў ліст ад Вас. Дзякую! Цешуся, што Ваш дарагі, найлепшы сябра ўжо ўдома. Як там тая кіслотнасць, ці ўсё ў парадку? Дарма Вы, даражэнькі, так праймаецеся гэтым друкаваннем! Мне ніколі не баліць тое, што датычыць мяне, часамі злуе толькі, але не баліць. Мне цяжка толькі, калі робіцца крыўда нашаму народу, і ў мяне, акрамя слоў, няма іншай рады, каб ратаваць яго, дапамагчы!

Мне шмат цяжэй было ад артыкула Васіля Еўціхеевіча (у лютаўскім нумары “Полымя”) – аб нецікавым лёсе нашай зямлі, якую чужымі, негаспадарлівымі, абыякавымі рукамі ўжо паспелі давясці да такіх эрозіяў!

Аба мне не сумуйце, не клапацецеся. Інквізіцыя нада мною цягнецца даўно, і я паспела прывыкнуць да ўсякага, самага вышуканага, мнагаграннага здзеку… Сама крыху вінавата. Вось не паслухала парады аднаго з т. зв. начальнікаў, які радзіў мне заняцца, за яго “геніяльным” прыкладам, частушкамі для свінарак накшталт: “А гармонік грае, грае, дыр-дыр-дыр-дыр” і г.д. Ён недзе праспаў час росту сяла, і не хочацца яму сцяміць, што даяркі слухаюць сяння і Аладава, і Семяняку, і, як я магла пераканацца, разумеюць нават балет Пракоф’ева “Рамэо і Джульета”! Людзям, нават самым простым, патрэбнае толькі сапраўднае мастацтва! Вось і аказалася мая галава над узроўнем таго клятага каляса… І я лепш дазволю сцяць яе, чымсці хоць на сантыметр знізіць яе да ўзроўню, які не адпавядае Чалавеку!

Людзі з такімі цеснымі інтарэсамі, без зразумення, без адчування гістарычнага працягу народа, без зразумення душы народнай, могуць сапраўды прамяняць нашу Радзіму на пустыню – без красы, без гісторыі, без рэха, без памяці… Гэта нішчанне вялікіх духовых народных вартасцяў, скарбаў – прымітывамі!

Прашу Вас вельмі не праймаццца такой драбніцай, як я. Я ведаю Вашыя пачуцці да Бацькаўшчыны, і гэта ёсць тое вялікае, за што цаню Вас і паважаю! Дзякую Вам за тое, што Вы такі харошы, людскі. Пісаць аб гэтай драбніцы Янку Брылю сапраўды няварта. Дайце магчымасць “пераможцам” гэтага “слаўнага подзвігу” нацешыцца рэзультатамі іх намаганняў, поўнасцю адпавядаючых іх маральнаму і культурнаму ўзроўню! Дарэчы, ужо шукаюць плямаў і на сонцы душы самога Янкі Брыля. У Зэльве ўжо ёсць такія людаеды, але я да іх дабяруся, бо я добра ведаю, чаго яны вартыя! Чакаю аказіі.

Калі б была Вам дарога каля нашай хаты, дык заедзьце да нас на агеньчык, хоць на слаўцо! Толькі не сумуйце над гэтай драбніцай. Калі б бачылі В[асіля] Б[ыкава] і Д[ануту] Б[ічэль], – сардэчна ім кланяйцеся.

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)