Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 260
Перейти на страницу:

— Во пэтроль? Бэнзын? — зноў папытаўся чорны.

— Бензін? Дык на запраўцы. Гэта як выедзеце на вуліцу, пасьля налева, і ля царквы направа паваротка будзе, — ахвотна патлумачыў Гаворка. Здаецца, яго зразумелі, бо не пыталіся болей.

Як малады ўладкаваў у скураны куфар свой апарат, чорны падаў Гаворку руку, па-прыяцельску моцна сьцяўшы ягоную. Дужы, сабака, — паморшчыў зашчаціпены твар Гаворка. «Аўфідэрзэе, аўфідэрзэе, до сьвіданя», — прагергеталі немцы, ківаючы галовамі. А той першы, што назваўся салдатам, раптам выцяг з задняй кішэні свой кашалёк і, пакорпаўшыся ў ім, працягнуў яму паперку.

— Што гэта?

— Цванцык дойчмарк, — важна мовіў немец. — Прэзэнт!

Гаворка нерашуча ўзяў. Мабыць, сапраўды то было аж дваццаць нямецкіх марак. Але завошта? Ці трэба было даваць? Ды і браць таксама?..

Ён аж захваляваўся і нейкі час стаяў так, з паперкаю ў руках, пазіраючы, як немцы залазяць у аўтобус. Нехта адтуль яшчэ памахаў яму, ды Гаворка не адказаў — пачуваўся амаль ашаломленым. Гэткім ён і падышоў да Пухлякова, як аўтобусік выкаціў на вуліцу.

— Ну што — зьняўся, артыст? — няласкава сустрэў яго прыяцель. I за колькі прадаўся?

— Ды во, — разгублена сказаў Гаворка, паказваючы паперку, якую ўсё трымаў у руках. Сьпярша думаў схаваць яе, але зразумеў, што ня ўдасца — гэты ўсё бачыў.

— Дваццаць марак… Ладна, — падабрэў з паголенага твару Пухлякоў. — Пайшлі.

— Але ж — туалет…

— Ды плюнь ты на туалет, — абарваў яго прыяцель. — Замкнуў і ладна…

Яны пайшлі з пляцоўкі да вуліцы. Гаворку ўсё даймала хваляваньне — мусіць жа, дваццаць марак — ня дваццаць «зайцоў». То немалыя грошы. Немалых грошай Гаворка ня меў піколі, дзённы збор «за карыстаньне» рэдка калі перавышаў сотшо тысячаў — на пару бутэлек гарэлкі. Ды і тыя трэба было здаць у райкамгас, ну там трохі скраўшы для свае патрэбы. А тут дваццаць марак! Колькі гэта будзе «зайцоў», Гаворка ня ведаў. Кошты валюты кожны тыдзень расьлі, але зборшчык за карыстаньне мала цікавіўся валютай, якой яму яшчэ не плацілі. Можа, цяпер пачнуць…

— А дзе мяняць будзеш? — спытаў Пухлякоў. — Ня ў банк жа ісьці.

— Ня ведаго…

— Можна б да Ашота. Але там народу…

Вядома, Ашот мог усё, гэта быў прызнаны ў пасёлку дзялок. Але сапраўды ў Ашота цяпер, як, зрэшты, і заўжды, тоўпіліся півасосы. На іхніх вачах рабіць такую справу, мабыць, было б нягожа, пагадзіўся ў думках Гаворка.

— А зойдзем у буфет, — прапанаваў Пухлякоў.

Яны вярнуліся да аўтавакзалу, ад якога недалёка адышліся, і завіталі ў буфет. Тут дзьве жанчыны чакалі каля прылаўку, пакуль Валя-малая з дужа напарфумленым і надта суровым тварам нешта важыла ім у рудым кульку; доўгая стрэлка вагаў усе не хацела спыняцца на патрэбнай лічбе. Ветэраны чакалі. Мяняць валюту належала таемна, каб ніхто ня бачыў, інакш давялося б цягнуцца ў міліцыю ці — у лепшым выпадку — у банк, прад’яўляць пашпарт, запісваць адрас і прозьвішча. Мабыць, таго не падабаў Пухлякоў, Гаворку ж было ўсё роўна. Ён дагэтуль ня мог стрымаць нечаканага ўзрушэньня.

Як кабеты выйшлі з буфета, Пухлякоў лёгка піхнуў прыяцеля — ну, давай! Той падаў трохі пакамечаную ў кішэні паперку буфетчыцы. Тая, перш чым яе ўзяць, акінула строгім поглядам аднаго, затым другога кліента, зірнула ў акно на падворак.

— Што?

— Ды каб памяняць, — нясьмела патлумачыў Гаворка. Валя-малая тады ўзяла паперку і зьнікла ў завешанай няновым прасьцірадлам падсобцы. Гаворка зірнуў на прыяцеля, які стаяў крыху зводдаль, але пільна сачыў за ім. Буфетчыца, аднак, задоўжылася ў падсобцы, яны абодва чакалі, і Гаворка ўжо пачаў непакоіцца: ці не выклікае яна міліцыю? Тым болей, што ў буфет ускочыў знаёмы шафёр з сельгастэхнікі, штось гукнуў, ня згледзеўшы гаспадыні, і Пухлякоў яму адказаў:

— Няма, няма цыгарэт. Самі чакаем.

Хлопец мацюкнуўся і выскачыў на падворак, і тады з падсобкі паявілася Валя-малая. Яе строгі, дагледжаны тварык стаўся і яшчэ болей строгім. Нічога ня кажучы, яна ціха пасунула па прылаўку ладны пакунак з рудой паперы, які дрыготкімі рукамі прыняў Гаворка.

— Па якім курсе? — строга папытаў Пухлякоў.

— Як у банку. Адзін к ста пяцідзесяці, — насьцярожылася буфетчыца.

— Чаму гэта к ста пяцідзесяці? Мы ж ня ў банку. Давай к ста шасьцідзесяці, — сказаў Пухлякоў.

Валя-малая трохі разважыла, не мяняючы выразу свайго твару, і зноў моўчкі схавалася ў падсобцы. На гэты раз, аднак, хутка вярнулася і паклала на прылавак яшчэ некалькі паперак «зайцоў».

1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)