Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 260
Перейти на страницу:

— Што гараваць, таварыш сакратар? Паямо трохі…

— Еш, я не хачу, — буркнуў Анішчык.

Ён сапраўды нічога не хацеў. Здаецца, не хацеў і жыць.

— Во хлеб. Двойра апошні аддала. Яна добрая…

— Праўда? — думаючы пра іншае, перапытаў Анішчык.

— Добрая, ага. Заплакала, як пайшоў… Кепска, дроў няма.

— Што — дроў?

Анішчык упершыню за гэты дзень успомніў пра маці, якая на мінулым тыдні таксама скардзілася, што няма дроў, і яму зрабілася дужа паныла. А ён нават не забег перад ад’ездам. Каб жа ведаў…

Але што чалавек можа ведаць?

Яны доўга яшчэ сядзелі ў канцы калідора — адзін у шэрым, без пятліц шынялі, другі ў чорным, паедзеным мольлю лапсярдаку, і іх пагорбленыя постаці ў восеньскім сутоньні рабіліся ўсё болей падобныя адна да адной…

Як і заўсёды ўвечары, Аўдоцьця выйшла ў хлявок па дровы і, вяртаючыся, убачыла ў варотах каня з фурманкай. Пярэдняе кола фурманкі зачапілася на павароце за слупок агароджы, і фурманка спынілася. Аўдоцьці здалося дзіўным, што у ёй нікога не было. Аднёсшы дровы, яна вярнулася на двор — конь нецярпліва затупаў нагамі, і жанчына пра ўсё здагадалася.

— Ну во — ад’езьдзіўся, — прабурчэла яна і, завёўшы фурманку ў двор, узялася распрагаць каня.

Дваццаць марак

Зранку на пасадачнай пляцоўцы за аўтавакзалам было ціха і пуста. Негарачае травеньскае сонца выкацілася з-за недалёкіх дахаў пяціпавярховак, але даўно ня мецены, пашчэрблены ад старасьці асфальт ляжаў яшчэ ў касабокім цені ад прыземістага сілікатнага будынка вакзала ды дзьвюх сукаватых таполяў на ягоным рагу. Заглыблены ў зямлю «бліндаж» вакзальнай прыбіральні на тым баку пляцоўкі яшчэ быў зачынены з начы — першы аўтобусны рэйс значыўся ў раскладзе а восьмай гадзіне раніцы. То быў аўтобус з абласнога цэнтру, тут ён спыняўся на дваццаць хвілінаў перад тым, як рушыць далей, і тое прычыняла першы на дні клопат Лявону Гаворку. За чвэрць гадзіны да восьмай Гаворка спускаўся па бетонных прыступках да зялёных дзьвярэй з вялікімі чорнымі літарамі, М і Ж, здымаў з прабоя стары, паіржавелы замок. Унутр Гаворка не заходзіў, то быў не яго абавязак — бункер па сумяшчальніцтве прыбірала тоўстая Валя, прыбіральшчыца аўтавакзалу. Гаворка ж ад новага года зьбіраў плату «за карыстаньне», як гэта рабілі цяпер у гарадах. Тое, што тутэйшы аўтавакзал абслугоўваў ня горад, а пасёлак гарадскога тыпу, справы не мяняла. Грошы патрэбны былі ўсім — гарадам і пасёлкам, вялікім і малым, і нават прыстаўленаму для таго «зборшчыку за карыстаньне», ветэрану ВАВ Лявону Гаворку.

Гадзіньніка Гаворка ня меў — хтось скраў на Вялікадня, як ён, трохі перабраўшы, задрамаў ля тутэйшай піўной з дзіўнаватай назвай «Эксклюзіў», прыватызаванай прыезджым гандляром Ашотам. Цяпер час ён вызначаў па тым, як запальвалася лямпачка у падсобцы буфета — буфетчыца Валя-малая заўсягды прыходзіла перад рэйсам абласнога і адчыняла сваю ўстанову. Неўзабаве і Ганорка меўся заняць сваю пазіцыю перад прыступкамі ў туалет. Пакуль што ў закратаваным акенцы падсобкі было змрочна, значыць, Гаворка меў час. Каб марна не тырчэць пры бліндажы, ён адышоўся воддаль і сеў на лаўку пад прахалоднай з начы сьцяной аўтавакзалу. Як заўжды ўранку, хацелася курыць, але закурыць не было чаго — учора дакурыў апошнюю «прыму» і выкінуў пачак. Няблага было б таксама паправіць галоўку, у якой штосьці хістка віхляла з боку ў бок, хоць учора і выпіў, здаецца, няшмат — шмат выпіць Гаворка ўжо асьцерагаўся. Грамаў сто пяцьдзесят з Дземідзёнкам, якому быў вінаваты за пачастунак на тым тыдні. Пасьля, праўда, яшчэ дадалі пару бутэлек піва. Але пачуваўся ўчора няблага, нават пастаяў у чарзе па білет для старой Мачуліхі з Падбярэзьзя. Тая ўжо так састарэла, што не магла доўга стаяць.

Валі-малой усё не было ў падсобцы — заспала ці што? Але калі і прыйдзе, ці дасьць бяз грошай пачак «Прымы», — купіць цыгарэтаў Гаворка ня меў за што. Учора ўвесь ягоны «збор за карыстаньне» выграб старэйшы Вакулёнак, нахабны дэсантнік, афганец і рэкецір, як яго клікалі ў мястэчку гарадскога тыпу. Надвячоркам Гаворка сядзеў з мужыкамі на гэтай во лаўцы, як падышоў Вакулёнак з сваёй кампаніяй ды прычапіўся: аддавай доўг! Быццам у нядзелю пазычыў у яго ў «Эксклюзіве» чатырыста тысяч. Гаворка напружыў памяць: так, быў у піўной, пілі піва, ды каб у каго што пазычаць — таго не памятаў. Можа, памяць стала ня тая, што была некалі. Каб адчапіцца ад нахабніка, аддаў, што было ў кішэні, што назьбіраў з трох аўтобусаў, і застаўся без капейчыны. Але з Вакулёнкам лепей было ня зьвязвацца. Апроч Афгану, той пасьпеў наведаць калонію і мог пырануць нажом, асабліва калі залье вочы гарэлкай. Гаворка памацаў дзіравыя кішэні зашмальцаванага вайсковага кіцеля, у картовых штанах была пакамячаная кніжачка квітанцыяў — і ўсё. Тады зьняў з лысаватай галавы вайсковую з цьвёрдым казырком шапку, ды й там пад дранай падкладкаю не знайшлося нічога — ні «зайца», ні абкурка. Што ж, прыйдзецца пачакаць, думаў Гаворка, тым болей, што ўвогуле чакаць засталося няшмат. Калі толькі абласны ня спозьніцца, як учора — аж на сорак хвілін. Казалі, не было бензіну. Цяпер у гэтых аўтобусьнікаў часьцяком не хапае то бензіну, то саляркі, то яшчэ якое халеры. Усе праблемы ад недахопу. Зрэшты, як і ўсюды.

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)