Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 37
Перейти на страницу:

Спакваля прырода брала сваё, і, як заўважыў яшчэ Андрэй Белы, на пачатак XIX ст. «альтэрнаваны» чатырохступовы ямб (пэон чацьвёрты) такі ўсталяваўся ў расейскай літаратуры. Аднак аж да гэтае пары ў расейскай паэзіі, а празь яе — і ў беларускай традыцыя альтэрнаванага ямбу ня надта трывалая. Адсюль — славутая ямбавая «гутарковасьць». Ведама, такая характэрная ўласьцівасьць гучаньня ня зводзіцца да браку альтэрнацыі. Адумысны акустычны эфэкт стварае і задоўгая трохскладовая анакруза пэону чацьвёртага, але гэта, як можна даўнімаць, фактар менш уплывовы, дый яго яшчэ рана кранаць.

Перш чым брацца за «тыповыя» і пакуль што неразгаданыя прыклады ямбу, возьмем «нетыповы» выпадак, сугучны разгледжаным вышэй узорам «харэю». Песьняры, мала зьвязаныя з кніжнаю расейскаю культурай, ужывалі «ямб» «сылябічнага гатунку», альтэрнаваны і месцамі — інвэрсіяваны, прыкладам:

Як ён нажне багата хлеба (1) Ды п а ч н е бульбачку капаць, (2) Усё ачысьціць, як патрэба — (3) Н і в у, гарод і сенажаць. (4) Стары Ўлас

Тут 2-і і 4-ы радкі маюць пераліў, яго мы ўжо спатыкалі ў «харэі». Як і «харэй», гэты «скандальны» інвэрсіяваны «ямб» гучыць лёгка ды нязмушана, быццам тых адхіленьняў няма ані, хоць Ламаносаў і наступнікі такія зьявы строга забаранялі. За доўгія гады практыкі забарона ня толькі ня зьнікла, але была ўзьведзеная ў ранг правіла, ведамага сёньня як «недапушчальнасьць пераакцэнтуацыі», г. зн. на «слабое месца» «ямбу» не павінен падаць націск неаднаскладовага слова. Аднаскладовыя ж словы могуць стаяць як на моцных, так і на слабых месцах, бо іх ужываньне не парушае парадку «ямбу». Р. Якабсон, які ўпершыню сфармуляваў правіла забароны пераакцэнтуацыі, нават паспрабаваў узьвесьці тое ў ранг фаналягічнага закону. І вось, малапісьменны беларускі паэт-селянін адным росчыркам пяра перакрэсьлівае высокаінтэлектуальную гарадзьбу сусьветнае славутасьці.

Інвэрсія ў прыточаных вершах настолькі натуральная, што яе нельга назваць ні дэструкцыйнаю, ні нават сыстэмнаю анамаліяй. Проста ў структуры «чатырохступовага ямбу», як і ў «харэі», дамінуюць акцэнты, што ствараюць пэонавую кадэнцыю, а дакладней — пэон чацьвёрты. Разумова выснаваныя рамы ямба-харэевае канвэнцыі выяўляюцца завузкімі для існае прыроды рытму. І каб толькі гэта — дык тае бяды! Але штучная дактрына двухскладовых памераў абы час выклікае запраўдную дэструкцыю рытмавых інварыянтаў. Дэструкцыйныя моманты дае якраз «тыповы» ямб. Вось радкі, што належаць сучаснай паэтцы, добра знаёмай з агульнапрынятымі, «школьнымі» правіламі вершаваньня:

Закалыхай мяне, убогую, Хусьцінкай / ахіні мурожнаю, — І ўзыдзе гай па-над дарогаю, І жытам / зарунеюць пожні. Анжаліна Дабравольская

Тут мы не сустрэнем інвэрсіі, як сказаў бы А. Квяткоўскі, ці «пераакцэнтуацыі», як вучыў Р. Якабсон. Аднак ёсьць іншая, зусім новая анамалія. У 2-м і 4-м радкох рытм запавольваецца і нібыта ламаецца, што паказана ў нас знакам слабое цэзуры (/). Складваецца такое ўражаньне, нібыта словаформы хусьцінкай і жытам інтанацыйна падкрэсьліваюцца, вылучаюцца. У нейкай ступені гэта так і ёсьць. Але вылучэньне мае тут не інтанацыйную, а рытмавую прыроду. Інакш кажучы, чыста інтанацыйнае вылучэньне чытаньнік можа пацьвердзіць, а можа праігнараваць. Тут жа іначай як з вылучэньнем цытаваныя радкі прачытаць нельга, і невыпадкова. «Рытм, — прыйшла да высновы Н. Чарамісіна, — кіруе пры спараджэньні вуснага і пісьмовага маўленьня інтанацыйнаю структурай». Затое мы можам зьмяніць парадак слоў і аднавіць знаёмы нам альтэрнаваны рытм, дзе жаднага гвалтоўнага вылучэньня слоў ужо ня будзе:

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)