Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 238
Перейти на страницу:

1966

«ДУМКІ ЗВЫЧАЙНЫЯ…»

Учора i я быў, нарэшце, у падзямеллі радзівілаўскага касцёла. Бачыў вялізныя, цёмныя, тоўста запыленыя скрыні з былымі трупамі магнатаў i магнацянят. Здзіўляўся дробна-стракатай процьме камароў на калісьці белых сценах i скляпенні — відаць, усіх камароў з азёрнага ды балотнага наваколля, якія праз пабітыя вокны пахаваліся тут ад зімы. Трымаў i я цёплы, з ацёкамі недагарак касцельнай свечкі i слухаў тлумачэнні мясцовага чалавека, больш за чвэртку стагоддзя таму назад апранутага ў ксяндзоўскую сутану.

Апраўдаць такія могілкі можна толькі радавым эгаізмам, велікапанскай традыцыяй. Вельмі, тым часам, няшмат каб усю гэтую кансервацыю лічыць натуральнай.

Успомніўся Талстой яго просьба да блізкіх: «Мёртвае цела маё закапайце як найхутчэй, як закопваюць кожную агідную, непатрэбную рэч, каб яна не замінала жывым…»

Вось так.

Цяпер, у ціхай палаце санаторыя, што размясціўся ў княжацкім замку, чытаю Олдрыджа, ахвотна хаджу з яго паляўнічым ад пасткі да пасткі па сакавітай i духмянай канадскай глухамані… Чытаю i — раптам у памяці ярка з'явіўся ўчарашні ксёндз.

Румяны, лёгкі на хаду таўсцюшок, відаць, вельмі падобны да бацькі, братоў або маці. Гаворыць ён на мясцовай беларуска-руска-польскай трасянцы, i ад гэтага падабенства яго са сваякамі ўяўляецца мне яшчэ большым. Яго вясковасці не можа цалкам закрыць ні чорная сутана, ні ўрачыстая латынь, якую ён чытаў-тлумачыў нам з надпісаў над дамавінамі.

Бачыў я настаўнікаў, што апрашчаліся ў вёсцы да падабенства ca сваімі бацькамі-сялянамі; лавіў такое падабенства, такую прастату ў вобліках пажылых афіцэраў, пісьменнікаў, урачоў… Даўно знаёмых параўноўваў у памяці з ix роднымі, таксама знаёмымі мне, a іншых — убачыўшы з ix бацькамі, якіх я раней не ведаў. Ну, а ксяндза з беларускай вёскі ўбачыў так блізка ды выразна ўпершышо. І неяк весела стала… I наша веска, наш край — пасечаная на кавалкі, затупаная гісторыяй, цяпер уваскрэслая Беларусь са сваім мінулым i сучасным павярнулася да мяне яшчэ адным краечкам.

Ажно чытаць цікавае пакінуў, каб запісаць гэта. Ажно ўспомнілася крамка сувеніраў у французскім гарадку Версалі, дзе я калісьці здуру не купіў маленькі кухаль. Вясёлы кухаль, калабруньёнаўскі. Румяная, лысая поўня кюрэ, прыходскага ксяндза, з шырачэзнай, дабрадушнай усмешкай. A лысіна — хай мне даруе ветлы ксёндз-зямляк — паднімаецца націскам пальца ззаду, над каўняром, як покрыўка піўнога кухля.

На запыленай скрыні стаіць не менш запылены, пад пылам чорны капялюш-трохвуголка. Сямейная рэліквія па тым з Радзівілаў, што быў ад'ютантам у Аляксандра I. (Дарэчы, іншыя сваякі служылі ад'ютантамі ў іншых валадароў: хто ў Напалеона, хто ў Вільгельма, хто ў Пілсудскага…)

Беларускі кюрэ з недагаркам у левай руцэ падняў гэтую рэліквію, сказаў пра яе, зноў паставіў i сцепануў правую ручку ад пылу. З дабрадушна шырокай, гасціннай усмешкай.

Пасля ён спыніўся побач з нейкім металічным кубельцам у кутку, паміж трунамі. Можна было б свабодна абмінуць яго, нават i блізка не падумаўшы, што ў ім. Адзін з князёў захаваў у гэтай пасудзіне… сэрца i вантробы любімай жонкі… Ад жалю i навек. Наш праваднік расказаў, што была тут нядаўна камісія з Масквы, дык i яго ў камісію запісалі. З пэўнаю навуковай мэтай адчынялі некалькі трунаў, кубелец — таксама.

— Усё, ведаеце, вельмі добжэ сахранілася. Але ж якімсь лякарствам стонд, ведаеце, як дыхне!.. Моцнае!..

Моднае было i жаданне магнатаў — хоць так вось, хоць трохі па-фараонаўску застацца пасля смерці.

З падзямелля па крутых усходках мы падняліся ў касцёл. Старадаўні. Багаты. Пабудаваны італьянцам, распісаны польскай, ужо забытай славутасцю. (Ксёндз i мрозвішча ўспомніць не змог.) I, як усюды, ні слона пра спрытныя рукі ды горкія плечы мясцовага нявольніка-ўмельца.

Касцёл быў пусты, зябкая пустэча ахвотна паўтарала нашы скупыя словы i шорганне ног.

Ад вядомых ужо скульптур i фрэсак, ад надпісаў на фамільных табліцах мяне яшчэ раз пацягнула да некрыклівага партрэта на сцяне, недалёка ад выхаду.

Малады Уладзіслаў Сыракомля.

…Невялікі, але старадаўні Нясвіж хоча мець свой музей. Адным з найбольш цікавых экспанатаў будзе ў ім, по-мойму, рэдкая кніга — Сыракомлевы «Вандроўкі». Мне ix далі пачытаць. У светлым, утульным пакойчыку на замкавым вале «Вандроўкі» чыталіся здорава. Уздзеянне, абаяльнасць зямляцтва. Тут, у Нясвіжы, паэт спачатку не змог закончыць сярэднюю адукадыю, a гіотым, ужо ў замку — можа, у адным з такіх шматлікіх пакояў i пакойчыкаў, міма якіх я штодзень хаджу, — ён працаваў малым чыноўнічкам у кіраўніцтве радзівілаўскімі маёнткамі. У княжацкай бібліятэцы i архіве (усё гэта векавое багацце зжэрла вайна) бедны юнак-недавучка абагачаўся культурай, тут ён пачаў сваю сціплую, шчырую песню «вясковага лірніка».

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)