Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 238
Перейти на страницу:

Гляджу назад, адкуль прыйшоў,— на парк. Ад сонца, якое абліло ўсё шчодрым, роўным святлом, дробная сетка голага голля i бахматыя лапы хваін выглядаюць зноў інакш, зноў у іншай, невычарпальна багатай адменнасці вечнай красы.

На захадзе, за краем парку, хаваецца замак. Радзівілаўскі, што ганарыўся калісьці візітамі многіх манархаў. Учора ўвечары за яго вялікімі вокнамі, у багатым святле, пад плафонам! работы італьянскіх маэстра, задорна грымеў у медныя трубы кракавяк. Па паркеце чачоткамі шчабяталі модныя «шпількі» ткачых, машыністак, настаўніц, то лёгка, то цвёрда хадзілі туфлі экскаватаршчыкаў, аграномаў, бухгалтараў, асцярожна спраўлялі вялікую радасць ярасна наваксаваныя, a ўсё ж сарамлівыя кірзачы маладзенькіх ваякаў, мясцовых адпускнікоў. На мяккіх крэслах каля сцен, у якасці дабрадушнай камісіі, сядзелі пенсіянеры.

Вясёлы, хоць i нямоглы пасля інфаркту, прафесар-фізік, які ахвотна стамляецца штодня, молада ловячы на каляровую фотаплёнку сціплае хараство нізіннага наваколля.

Сівая маці двойчы героя, лётчыка, сын якой — хлопчык, юнак, мужчына, вечна i горка жывы для яе — даўно ўжо стыне ў бронзе i мармуры на плошчах многіх гарадоў, а тут мала хто ведае, што гэта яна яго нарадзіла.

Кульгавы дзед у самаробных бурках, халявы якіх дзеля форсу схаваны пад калошынамі штаноў,— заслужаны калгаснік, з назаўсёды карэлай жмені якога столькі калосся шумела хлебным хараством…

Добра, што ўжо не трэба паўтараць надзіва простых i не менш глыбокіх ісцін, — дом адпачынку працоўных у княжацкіх палацах, — што ісціны гэтыя ўжо i тут сталі самай звычайнай сапраўднасцю. Я ix проста прымаю да ведама, проста ўчарашні вечар махнуўся ў памяці светлым, звонкім, a ўсё ж… не вельмі звычайным успамінам.

Сонца, трохі палюбаваўшыся, узнялося над грэбенем парку за сажалкай. Аберуч адштурхнуўшыся ад гэтага грэбеня ўгару. Нават сказала: «Ну што ж, пачнём новы дзень».

I я пачну яго неўзабаве, у адным са шматлікіх пакояў высокага замка, — словам пра гэты заінелы ранак.

1966

СУМНЕЙШАЯ ЗА ЎСІХ

Дзяўчынка-сірата пасля вайны гадавалася ў дзіцячым доме, потым стала ткачыхай на камбінаце, дапрацавалася да добрай славы, выйшла замуж за таго, каго палюбіла, нарадзіла двух хлопцаў, i тут… па нейкаму няўмольнаму ды таямнічаму закону — цяжка захварэла… Сэрца. Не мода, а няшчасце нашага часу. Маладзіцы зрабілі аперацыю. А потым дадалося яшчэ i пашырэнне лёгкіх…

У светлым санаторыі яна, відаць, сумнейшая за ўсіх. Нават i плача пры людзях, у сталовай.

Усе шкадуюць яе.

За сталом, куды мяне прывялі на мой першы абед, сядзела трох — нізенькі сталявар, экскаватаршчык з новенькім ордэнам Леніна i прараб з будаўніцтва, які праз некалькі дзён, у свята, прыемна здзівіў мяне франтавою Зоркай Героя.

Калі да суседняга стала трошкі пазней за ўсіх прыйшла i прысела бялявая стройная малąцзiцa ў вясёла-зялёным плацці, мае суседзі заварушыліся. Перш азваўся найбольш гаваркі, сталявар:

— Валя, ты што!

Яму дапамаглі — i прасцецкі, востры на слова ардэнаносец, i ціхі, нават крыху пануры Герой:

— Біць няма каму!

— Ай, Валянціна, дарма…

Тады я ўпершыню заўважыў, што яна заплаканая, што яна, як малое, усміхаецца усім праз слёзы.

A пазаўчора — ужо на трэцім тыдні майго тут прабывання — я чуў, напрыклад, як моцна пажылы майстар з аўтамабільнага завода, амаль зусім па-бацькоўску натуральна не даў ёй устаць i пайсці да суседняга стала па чайнік:

— Сядзі, мамачка, сядзі. Я сам.

Сёння ў абед «мамачка» падышла да нашага стала i пачала развітвацца. Едзе дахаты. Падала ўсім руку, а мне сказала, пачырванеўшы:

— Я хачу з вамі трошкі пагаварыць.

Каля карычневай, пакрытай лакам радзівілаўскай сцяны яна пачырванела яшчэ больш, як дзяўчо — не вельмі прыгожае, проста прыемнае з выгляду трыццацігадовае дзяўчо — папрасіла нумар тэлефона, каб пазваніць мне ў Мінску, калі атрымае нарэшце кватэру. І яшчэ гаварыла, яшчэ чырванелася, а потым праз слёзы, што паслухмяна з'явіліся зноў, сказала:

— Я вас пацалавала б, каб тут не столькі людзей…

Ашаломлены гэтым, я, як юнец, шчаслівы i разгублены, пачаў адмармытвацца нейкімі словамі.

Мы вярнуліся да стала, яна яшчэ раз развіталася з усімі, яшчэ пагаварылі з ёю, i вось — пайшла.

Можа, надоўга, можа, i…Што ж, бывалі ў мяне падобныя развітанні: не думалася, што апошні раз.

1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)