Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 238
Перейти на страницу:

Высакародны быў чалавек. Мітуслівая, гаваркая, вясёлая, часам цяжкая, як гаворыцца характарам, але асабліва з дыстанцыі часу — харошая.

Часта мне ўспамінаецца адна паездка з ёю. У кал гас імя Купаны, каля Маладзечна.

Быў чэрвень у самым сонечным росквіце. У дарозе мы — тры літаратары, тады яшчэ маладыя, наша цудоўная гаспадыня i шафер — перакусвалі ў буйнай траве пад бярозкамі, смачна i весела. Потым, у вёсцы, прыехаўшы ранавата, чакалі, каб звечарэла.

Купаліха пайшла кудысьці, шафёр прыдрамнуў у зацішку, а мы прыпыніліся ўтрох на ганку клуба, у цяньку. Ці то гаворачы пра штосьці блізкае, ці так сабе, у приемным маўчанні,— помніцца толькі добры, ціхі настрой.

Ды вось аднекуль, нібыта з неба, з'явіўся ўпаўнаважаны. Рыжы i трохі чырванаваты — ад «мухі».

— Чыя машына? — спытаўся ён грозна, нават не павітаўшыся.

Двух нас было, можна сказаць, здаравенных — адзін сядзеў на прыступку, a другі ўзвышаўся амаль да самага капяжу. Трэці таварыш быў маленькі, даволі мізэрны, але з таямнічым, сурова засяроджаным выразам твару.

— Мне патрэбна машына! Гэта чыя?

— Наша, — сказаў я.

— Вы што — па выбарах?

Якраз выбіраліся суддзі i засядацелі.

— Не.

— Па дзяржаўнай пазыцы?

Быў пяцьдзесят чацвёрты год.

— Таксама не.

— Хто ж вы тады? Чыя машына, я пытаюся?

Зусім спакойна, як гэты вечар вясковы, я растлумачыў:

— Гэта машына ўдавы Яыкі Купалы.

— Ну, добра, — яна ўдава, а вы хто?

Тады я, нібы па натхненню, шапнуў яму — з належнай таямнічасцю, на паўгубы:

— Мы — а-са-бі-ста-я а-хо-ва.

Упаўнаважаны імгненна лузгануўся ўгару, на «смірна», казырнуў i гаркнуў:

— Здраўя жалаю!

Мы прынялі яго пашану моўчкі, з належным спакоем i годнасцю.

Грозны таварыш стушаваўся, як мне помніцца, хутка, нават адразу.

Пазней, на прыцемку, у душным перапоўненым клубе быў літаратурны вечар. Мы выступалі ахвотна, нас добра слухалі, асабліва, вядома, Купаліху. Потым, у школе, настаўнікі частавалі нас шумнай вячэрай. Пасля застолля мы ўсе вялікай кампаніяй вярнуліся ў клуб на танцы.

Ох, як нястомна танцуюць нашы дзяўчаты! Выбегуць да студні, панапіваюцца з вядра халодненькай, паспяваюць ці парагочуць на зоркі, трохі прасохнуць ад начной свежасці i — зноў пайшлі, полька ці кракавяк — відаць, на цэлыя паўгадзіны!..

Мы, як баяры, сядзелі на лаве, сумнавата адчуваючы, што ўжо не для нас такая нястомнасць. Цётка Уладзя то любавалася танцамі, то зноў сарамаціла нас:

— Сядзіце, таўкачы!..

Потым — нібыта з яснага неба — зноў з'явіўся ўпаўнаважаны. Чырвань яго была ўжо куды гусцейшая.

Ён падышоў да шаноўнае госці, галантна казырнуў, нахіліўся i гаркнуў:

— Факстроцік не жалаеце?

Бачу i сёння, як яна дабрадушна смяецца — паўнатварая, у сваім нязменным чорным берэце. Смяецца мол ада. Рукой, па праву старасці, махнула перад ім: ды што ты, чалавеча, — нездароў?..

Танцы змяняліся танцамі. Перапынкі шумел! смехам ды песнямі.

Упаўнаважаны то прападаў, то з'яўляўся.

З'явіўшыся, ён зноў падыходзіў i казыраў:

— Факстроцік не жалаеце?

За трэцім разам цётка Уладзя, як толькі кавалер зноў павярнуўся, каб знікнуць, сказала — па-свойму непасрэдна, голасна, праз малады, сардэчны смех:

— Ой, хлопчыкі… Калі мы з Янкам у Вільні жылі, быў там… ой, такі ж такусенькі дурны акалодачны надзірацель!..

ДОБРА БЫЦЬ МАЛАДЫМ

Стары канчае свой восьмы дзесятак. Не якінебудзь цяжкі, нямоглы, занудлівы дзед, а нярослы рухавы, вясёлы i па-народнаму мудры дзядок. Толькі нядаўна ён адпусціў сабе доўгія валасы i бараду, жаўтлява-сівыя, настолькі ўжо «благочестивые», што да ix зусім такі пацешна не пасуе старая шырпатрэбаўская кепачка з маленькім казырком. Зрэшты, кепачка сваё робіць: пад ёю вельмі надзейна схаваны німб яго крыху сектанцкага высакародства, саліднасці, i астаецца чалавек, які многа шукаў, не раз памыляўся, многа чытаў самых сур'ёзных кніг, многае ўмеў рабіць залатымі рукамі, зрабіў людзям нямала дабра — i «во спасение души», i проста па дабраце яе, гэтай душы, яшчэ ўсё неспакойнай i нястомнай.

I мне ён дапамог сім-тым за нашы трыццаць год нямала. Скажам цяпер — сваім адчуваннем вясёлага, вострага слова. Таго, што з самых народных глыбіняў, ад той гаючай свежасці, якая пахне i першай баразной, i разварушаным гноем, i бела-ружовай пяшчотнасцю яблыневага цвету, i вострым палыном узмежкаў.

Неяк ён зноў заходзіў да мяне i зноў пакінуў на ўспамін, на добры смех ды падмацунак ёмкае, смачнае слова.

— Уставай — коні ў аўсе! — Так мы калісьці смехам будзілі адзін ад наго на начлезе. Чым не заклік да працы, да пільнасці? А крыху пазней, развітваючыся: — Будзь, Іване, здароў. Шукай, працуй, а коней у авёс — не трэба.

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)