Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 238
Перейти на страницу:

Тады, у далёкім мінулым, больш за сорак гадоў таму назад, ён быў спявак па ўсю ваколіцу. Я, праўда, гэтага не ведаў, не ўсведамляў. Значна пазней прыйшла горкая думка, што вось i яшчэ адзін талент, праз беднасць i цемру, не стаў вядомы мільёнам людзей. Тады ж, за стадом, на каленях у бацькі, я быў толькі зачараваны. Прыгажосцю i сілай песні — яшчэ адной з'явай жыцця, такога добрага, вялікага, незразумелага, невытлумачальна любага i таямнічага.

Можа, нават я i не так ужо выдзяляў у той застольнай песні два галасы — можа, я сёння нават міжволі прыпісваю сабе, малому, пазнейшае? Сотні разоў пасля — падлеткам, дзецюком, сталым чалавекам — я чуў Аляксандраў голас, які сваёй ласкавай, ціхай сілай вылучаўся вечарамі ў кожным, хоць самым шматлюдна-грымучым, вясковым хоры. Можа, праз прызму гадоў, як праз тоўшчу няхай сабе i празрыстай вады, проста нялёгка акрэсліць грані падзей i адчуванняў? Можа, гэта ўжо мне цяпер, калі я неўпрыцям дажыў да таго веку, у якім быў тады мой тата, больш уяўляецца, чым помніцца, як ён, бацька, які пакінуў мяне сіратою праз год, каб стаць ва ўспамінах амаль легендарна вясёлым i добрым, — як ён тады i сам спяваў, i дачкой любаваўся, i заціхаў ca слязамі ў вачах, глядзеў на Аляксандра і, крутануўшы галавой, нарэшце гаварыў: «Галубчык! Саша!..» «Галубчык» — гэта было першае слова для пахвалы i пяшчоты, прывезенае ім у родную вёску з бяскрайніх шляхоў расійскай чыгункі. Гэтым словам мне, з далечыні мінулага, перадаецца бацькава, а з ім i маё, захапленне.

Захапленне — найбольш такі самою песняй.

Цяпер, у княжым замку, гэтая песня пра земляка-паштальёна гучыць для мяне ў спалучэнні з цудоўным малюнкам снежнай зімы, убачанай вачыма гарадскога хлопчыка, у спалучэнні з румянай, пышнагрудай i звонкагалосай радасцю маладзіц, што спявалі з такою сардэчнасцю, у спалучэнні з той, няхай няясна, але светла ўсвядомленай, а больш адчутай мною тады прыгажосцю высокага, найвышэйшага ў нашым жыцці,— нельга праходзіць міма чужое бя ды, — што зрабіла, відаць, гэтую песню народнай, любімай, хвалюючай.

У чароўнасць гэтай песні, у абаяльнасць яе ўваходзіць нечым неаддзельным другая мая сустрэча з яе аўтарам, ужо трошкі мне вядомым. Успамінаю верш пра задуманага перад выраем бусла, што, перакладзены на нашу мову, так люба лунаў над роднымі старонкамі заходнебеларускай чытанкі.

Ажывае ў памяці i пагодлівы летні вечар, калі мне, стомленаму на жніве юнаку, што вось паставіў апошнія мэндлі i моўчкі, памалу ідзе па ржышчы, хацелася сваю радасць, сваё адчуванне вячэрняй красы, красы i мудрасці працоўнага жыцця перадаць другою Сыракомлевай песняй, акрыленай музыкаю Манюшкі.

Po nocnej rosie Płyń, dzwięczny głosie — Niech się twe echo rozszerzy…

Гэта ўсё было так блізка — i начная paca, i звонкі голас, i рэха, i недалёкая вёска, дзе ў нашай хаце старая матуля рыхтуе вячэру…

Таксама блізка, i po дна, i радасна, як i гэтая песня, што вось гучыць з рэпрадуктара, што хвалюе мяне зноў i зноў…

Каб толькі тое, што ён, Сыракомля — мой зямляк, што яшчэ бліжэйшым земляком быў апеты ім на вякі паштальён, што я так добра ведаю наднёманскі, пясчана-сасновы край яго, паэтавага свету, што я хадзіў па ягоных шляхах i сцяжынках, больш як праз сотню гадоў па-сяброўску сумнавата, з бацькоўскім разуменнем думаў пра ягоных дзяцей, без пары пахаваных на тых стаўбцоўскіх могілках, міма якіх я столькі разоў праязджаў… каб толькі тое — было б далека не ўсё, чым ён здаецца мне блізкім…

Слухаючы яго песню, у думках зноў стоячы перад яго касцельным партрэтам, гледзячы ў яго шчырыя вочы, хацелася сказаць:

Прабач, браток, што я, па прыкладу верхаглядаў, намякаў на тваю шляхецка-каталіцкую абмежаванасць, нібы па звычаю свайго часу хацеў павесіць на цябе ярлык.

З часовага ты вылузаўся даўно. Яно, як i належыцца шкарлупіне, дзесьці там засталося — што ў нябыце, а што ў гісторыі. Ты вылецеў, ты жывеш сваім несмяротным, хвалюеш i радуеш.

Пра магнацкія могілкі пад касцёлам ты стрымана пісаў, як быццам стоячы ў тым нудным падзямеллі:

«Думкі звычайныя, але тут яны ідуць з-пад самага сэрца — думкі пра гордасць чалавечую пры жыцці, пра марноту па смерці…»

Гэта, дружа, цябе не датычыцца.

1966

З КУПАЛІХАЙ

Калі б я аднойчы ўранні прачнуўся i раптам паверыў, што яна жывая, — я пагаліўся б чыста, надзеў бы беленькую кашулю і, адклаўшы ўсякія працы ды справы, пайшоў бы сказаць:

«Добрай раніцы, мілая цётка Уладзя!..»

1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)