Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 238
Перейти на страницу:

Не, я не думаў пра гэта. Не.

А я ж быў з ёю толькі самім сабой — ні асаблівай увагі, ні асаблівых пачуццяў. Прайшліся некалькі разоў па парку, утрох з вясёлым сябрам маіх пасляабедзенных праходах па ваколіцы, пагаварылі з Валяй, паразважалі яе, пасмяяліся. Нешта з тыдзень таму назад, калі спатрэбілася тэрмінова, з-за непаладкаў з атрыманнем кватэры, паехаць у Мінск, мы чатырох, усім нашым сталом, хадзілі даставаць ёй білет на аўтобус.

А тут… Я ахвотна схаваўся б за некага, напісаў бы пра гэта ад трэцяй асобы. Можа, гэта было б i зручней, i глыбей. Ды мне чамусьці хочацца проста цяпер, неадкладна, расказаць камусьці добраму, разумнаму пра некалькі гэтых цудоўных хвілін…

ТЫ ЖЫВЕШ

…За вагонным акном залаціліся ў ранішнім чэрвеньскім сонцы тонкія, рэдкія сосны. Яны не стаялі на месцы, a беглі назад, туды, адкуль я вяртаўся, — беглі i яны, i ix доўгія цені.

Нашча мне добра спявалася — ціха, журботна. Штосьці блізкае да тых соснаў, да ранняга сонца, да найраднейшага вобраза на парозе старое хаты. Штосьці блізкае да малітвы ўсёй гэтай мудрай, неразгаданай прыгажосці.

Нашы мамы маліліся нашча.

Трыццаць гадоў — гэта была яшчэ маладосць. Яшчэ жыла мая маці, было каму назваць мяне сынам, ува мне яшчэ заставалася штосьці ад пачатку жыцця, я яшчэ не зусім адшурхнуўся ад берага — назаўсёды.

I я не ведаў, што гэта была яе апошняя раніца.

Потым мне расказалі, што i ў той дзень яна звычайна ўстала на свой пост, нямоглая бабуля, расчыніла ў цёрле i пачала пячы аладачкі для дзвюх мілых распусніц, трохгадовых унучат-блізнят. I раптам ёй зрабілася дрэнна.

Дрэнна бывала ёй апошнім часам даволі часта, а ўсё ж немач яшчэ адпускала, а тут — зусім. Яна прылегла i ўжо не ўстала больш, пачала паміраць.

Яна была — як быццам — даўно ўжо гатова да гэтага. Даўно была пашыта апошняя вопратка, i ў малітвах старая не раз ужо ціхім ды шчырым шэптам сведчыла сваю гатоўнасць да боскае вол i. A ўсё ж я не так сабе застрахаваўся словамі «як быццам».

Тры месяцы перад гэтым, калі яна жыла ў мяне, у горадзе, маці была ўжо на краечку. Стары прафесар, свяціла медыцыны, якому я даверыў яе самым шчырым, гранічным давер'ем, паглядзеў на хворую бабу, мацнуў за кончык вострага носа, махнуў рукой i адышоўся да іншага ложка. Я не дарую яму… не дараваў i дагэтуль, за васемнаццаць год, гэтага ўзмаху вялай рукі перад тварам найдаражэйшага мне чалавека. Няхай сабе нават i проста чалавека, які вельмі хоча жыць.

Яна хацела жыць. Яна глядзела на яго, прафесара, амаль зусім дзіцячымі вачыма, а потым, кал i ён махнуў перад носам, ціха, ужо не думаючы пра мяне, пра абавязак маці — быць заўсёды на вышыні,— заплакала. Слёзы самі, відаць, пакаціліся з вачэй па маршчынах.

Мне расказалі, што, паміраючы, яна хацела аднаго… Я не магу ні думаць, ні пісаць пра гэта спакойна. I мне не брыдка за слёзы ні перад тымі, хто будзе гэта чытаць, ні перад самім сабою, ужо таксама немаладым. Яна хацела, каб толькі паспеў прыехаць я, яе найменшае, дзесятае дзіця. Гаварыла пра гэта, усё правярала, ці паслалі ж хадя тэлеграму, а потым, калі адняло мову, толькі глядзела, i ёй паўтаралі, пазнаючы па вачах, што я прыеду, што хутка вось буду.

У горадзе, куды я прыехаў з сонечнага сасонніку, мне далі тэлеграму.

Горка хітрую, як i тая, якую я, тры месяцы перад гэтым, даваў з горада ў вёску: «Маме няможацца, прыязджай».

На тую маю тэлеграму яны, браты i сестры, з'явіліся да мяне, як салдаты па баявой трывозе. Зайшлі ў бальнічную палату, не ведаючы — ні малодшыя, ні старыя, — з чаго тут i як тут пачаць…

А яна нечакана ўсміхнулася i сказала:

— Рана, дзеткі, сабраліся.

I я цяпер учапіўся за гэта.

З надзеяй ляцеў у санітарным «кукурузніку», упершыню ў жыцці над палямі, лясамі ды рэкамі блізкіх, знаёмых мясцін, палахліва падскакваў на паветраных ямах, нават падумаў з хлапечай усмешкай, седзячы пад шкляным каўпаком, што вось лячу — як на сабаку верхам.

З надзеяй ішоў — спачатку па зялёным пералогу часовага аэрадрома каля нашага райцэнтра, потым — узбочынай гасцінца.

I толькі за два кіламетры ад свае вёскі — паверыў…

Наш могільнік прычапіўся на схіле гары, па другім, паўночным схіле якое спускалася ў даліну вёска.

З могілак у вёску ішло некалькі чалавек — невялікія сілуэты на зялёнай пукатасці гары. Зрабіўшы тую работу, што адабрала ў мяне — хоць я рыдлёвак здалёк не заўважыў — ужо апошнюю надзею.

…Яна вельмі любіла чай. Клала ў яго адну-дзве лыжачкі вішнёвага варэння або падлівала трошкі кагору, «царкоўнага віна». Я ўжо мог зарабіць i на гэта. Аднак не хацела доўга заседжвацца ў маім «скварэшніку», — у цеснай кватэры на пятым паверсе, — асабліва вясною, калі недзе дома, у вёсцы, зазелянеліся грады.

1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)