Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 238
Перейти на страницу:

Вельмі ёй не хацелася памерці зімою. Часта — сама вясёлы, толькі з выгляду суровы чалавек — гаварыла пра мёрзлыя груды, што грукацяць па веку труны. Гаварыла i, жартам — не жартам, уздрыгвала.

Жаданне гэтае збылося: лета толькі што пачыналася, сама што ўсё цвіло.

Усё жыцдё яна, як нейкая падзвіжніца, многа i цяжка працавала. Збіралі з мужам для дзяцей, куплялі зямлю. Усё было строга i ясна падпарадкавана адной вялікай мэце. I з мужам, i пасля, як аўдавела. А потым у свеце пачалася такая ламаніна, што мэта яе перастала быць вялікай. Сыны пайшлі ў партызанскі лес, яна — з імі, усё пакінуўшы ворагу на разрыў. Толькі i засталося дабра, што самі яны, яе хлопцы, нявесткі ды ўнукі, ды тое з набытку, што пад табою, на возе, дзе яна сядзела з унукамі, едучы ў цёмную ды сцюдзёную невядомасць, вельмі мала прыстасаваную для хворай старасці i маленства. Ды яна ўжо ва ўсім згаджалася з сынамі,— трохі ад разумення, што цяпер да чаго, a трохі ад стомы.

Потым, кал i закончылася ліхалецце, было ў старой не толькі тое жаданне — памерці ўлетку, але i яшчэ адно. I было яно, гэтае жаданне, такое шчырае ды цвёрдае, што яна не пабаялася б, відаць, выказаць яго самаму старшаму з усіх старшых у нашым пасляваенным жыцці. Калі ўжо трэба, як кажуць сыны, каб рухнула ўся работа яе жыцця, каб набытае горкім потам поле пайшло ў калгас — няхай ідзе, няхай будзе тое, што павінна быць, але… Але — «дай, божа, каб я памерла трохі раней».

I гэтае яе жаданне таксама збылося: калгас у нашай вёсцы пачаўся праз год.

Ніколі — ні ў думках, ні словам, перад другімі — я не апраўдваў яе i не судзіў. I не таму, што яна — мая маці.

Для аднаго жыцця нагрузкі ў яе было аж залішне, а да такога рашэння — «няхай будзе тое, што павінна быць» — таксама трэба падняцца.

На долю яе прыйшлося чатыры вайны, тры рэвалюцыі, дзесятак перамен улады, семдзесят шэсць год прасніцы, сярпа i цэпа, трохі песняў ды смеху, куды больш думак, чакання i слёз. Абедзве дачісі аўдавелі амаль услед за ёю. З пяці сыпоў, што выжылі да сталага ўзросту, усе пяць былі, кожны у свой час, салдатамі, чатыры ваявалі ў трох войнах, двух былі ў варожым палоне, двух — праз памылку — сядзелі ў роднай турме, трэці, за праўду, у панскай, аднаго, найстарэйшага, з'еў трыццаць сёмы год…

Я ведаю — гэта яшчэ далека не найгорш. Я мог бы расказачь і, можа, раскажу пра пакуты іншых, знаёмых мне маці,— непараўнана большыя, чым выпалі на долю маёй.

Аднак жа хто такі мудры вымераў, хто бярэцца акрэсліць усю глыбіню мацярынскіх пакут наогул, i нават тых, што зведала за век мая?..

У сівай драўлянай капліцы, дзе на другім стагоддзі свайго самотнага вісення да нудоты пастарэлі цёмна-бяздарныя іконы, пад сцішнавата-ўзнёслую песню пра вечны спакой найбольш плакалі два чалавекі.

Адзін — малодшы брат мае мамы — старэнькі калека-кравец, «залатая іголачка», як казалі суседзі, i залатое сэрца, поўнае народнай мудрасці, свежасці, аптымізму, якімі ад яго не раз жывіўся i я. Яна, старэйшая на дзесяць год сястра, вывела яго, рана асірацелага, у людзі, дала яму ў рукі тую іголачку, калі ажаніўся — часта хадзіла мірыць ca сварлівай жонкай, i нават старога яго лічыла нібы малым, якога кожны можа пакрыўдзіць.

Адвярнуўшыся ад людзей у куток, дзе стаяла зацягнутая павуціннем старая пратэса, малы мой дзядзька, з вялікай, пад сівым «вожыкам» галавою, ціха, на ўсю душу — як ён умеў i смяяцца — заходзіўся плачам.

Я быў куды больш самастойны, i ўжо даўно, гадоў з пятнаццаці, кал i перастаў яе слухаць у самым, як мне здавалася, галоўным для чалавека. Мне было вельмі шкада, што я ўжо не змагу, i іменна цяпер, калі магу, акружыць яе старасць належнай апекай, зрабіць для маці тое, чаго не паспеў, не паспелі мы ўсе…

…Трыццаць гадоў — гэта была яшчэ маладосць. Наша жанатая пасляваенная маладосць.

Вясковаму хлопцу, які нядаўна, ужо не часткова, урыўкамі, спадцішка, a поўнасцю i адкрыта стаў пісьменнікам, няцяжка, нават прыемна было, па жартаўліваму загаду жонкі, устаць з-за рабочага стала, узяць мяшок i пайсці разам з ёю на рынак. У якасці проста насільшчыка. Бо ўжо ёсць бочка, трэба засаліць гуркі.

Гэта было, здаецца, у той жа год, калі памерла мая маці.

Гэта іменна там, у ранішняй мітусні Камароўскага рынку, я яшчэ раз адчуў «несказанную» сілу i веліч паэзіі.

Сляпы, пажылы інвалід. У заношанай пілотцы, што ніколі, відаць, не служыла яму дзеля форсу, а толькі скупа прыкрывала галаву. У вельмі бывалым i шэра-шурпатым, як няшчодрая ралля, шынялі, сцягнутым, без усякага маладзецтва, вузкай брызентавай папругай. У абмотках i зношаных грукачах-чаравіках. Ен спяваў, трымаючы каля боку далонь з манеткамі белай i жоўтай дробязі, a невідушчыя вочы яго гаварылі пра процьму салдацкага гора, якім нікога не здзівіш. Песня яго — i хрыплаватым, з гора пявучым голасам, i поўнай журботы душой — гаварыла пра найпрасцейшую, найвялікшую радасць жыцця, пра скарб, які не падлягае ніякім пераацэнкам. I для песнi гэтай, для ацэнкі гэтага скарбу яму, сляпому, былі дадзены іменна тыя патрэбныя, неабходныя словы, якіх вельмі многія людзі шукаюць i вельмі часта не могуць знайсці.

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)