Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 238
Перейти на страницу:
Пишут мне, что ты, тая тревогу, загрустила шибко обо мне…

Шэры, чыста вымыты мяшок. Прышчатыя, веселазялёныя гуркі. Шумны, шматфарбны, заклапочаны натоўп. Вялае, добрае сонца жнівеньскай раніцы. Без звароту мінулая маладосць… I песня! — словы, што так шчасліва знойдзены адным на мільёны, што так непераймальна проста i ўзнёсла, так па-зямному, па-чалавечы, па-сыноўняму тужаць:

…и выходишь часто на дорогу в старомодном ветхом шушуне.

Вось ужо хутка будзе дзевятнаццаць год, амаль што цэлае жыццё з той раніцы, калі я, заварожаны, стаяў перад аслепленым вайною чалавекам. На даўжыню ўсёй песні заварожаны, на паўзу пасля яе, зноў на пачатак, на палавіну… Не! — на ўсё жыццё.

I не таму толькі, што мой уласны боль быў яшчэ вельмі свежы.

I недакладна, няправільна гэта, — што я тады, іменна ў тую раніцу адчуў усю сілу i веліч гэтай простай песні. Калі? Ды як — якія нудныя i непатрэбныя пытанні!.. Высокае, прыгожае — яно заўсёды з намі.

За гэты час я неаднойчы схіляўся над рукамі маді маіх сяброў, пазнаў ix многа — i розных, i вельмі, як адна, падобных на маю.

Перад парогам белай мазанкі, што прымасцілася на бурым стэпавым узгорку, над ціхай рэчкай, аслоненай высокім трыснягом, мяне, як роднага, вітала старая, нямоглая маці-ўкраінка. Спатканне з ёю было, амаль чвэртку стагоддзя перад гэтым, падрыхтавана маёй дружбай з яе сынам. Больш! У той суровы ваенны час, калі яна знемагла ў няведанні пра свайго Тышу, жыла толькі надзеяй, што лес паспагадае ёй больш, чым іншым гарапашніцам, — тады яе сына, параненага ў партызанскім баі, лячыла, даглядала другая маці — мая.

За акіянам, за незлічонай армадай белых аблокаў, над якімі я ляцеў на Захад, у зялёным канадскім гарадку, за сталом у багатай, культурнай сям'і, я сядзеў побач са старэнькай лэдзі, важнай гаспадыняй дома. Сын яе, што прывёў мяне ў гэты дом, таленавіта ставіў спектаклі ў экзатычным шэкспіраўскім тэатры, дзе выступалі лепшыя акцёры з трох кантынентаў. Мы з ім абодва былі салдатамі, з двух бакоў пачыналі вайну з тым самым фашызмам. Ен быў таксама ў нямецкім палоне, дзе сустракаўся з нашымі. Ен прасіў нас, савецкіх гасцей, спяваць у яго доме нашы песні. A маці — цераз перакладчыка — сказала мне, што ёсць у яе яшчэ адзін сын, што ён цяпер якраз у Савецкім Саюзе. Яму, ён піша, добра там. Яна вельмі хоча, каб i мне, сыну другое маці, было добра тут, у ix доме. I мне, i ўсім іншым, каго запрасіў яе сын, i ўсім наогул сынам — каб усім было добра. Яна не была такой простай i грубавата ды сардэчна непасрэднай як маці майго данскога друга, a ўсё ж усміхалася мне мацярынскай усмешкай i міжволі, відаць, з бяды, па старасці парушаючы высокі, чапурысты этыкет, трэсла маршчыністай, белавалосай галавой. I хоць я адчуваў сябе ў іхняй раскошы трохі скавана, хоць прыкра было, што свае пачуцці я вымушаны быў перадаваць цераз рассеяна-стомленага грамацея, — мне было добра. A ўспамінаецца гэта — яшчэ лепш.

Так, гэта — праўда, i назаўсёды, i радасна, i праўда, што «ты жива еще, моя старушка», — я цябе часта i весела бачу, часта сумую па табе сумам маіх блізкіх i далёкіх сяброў, часта вяртаюся да слоў, да няхітрай мелодыі, упершыню пачутай калісьці на рынку, да гераіні той песні — ціхай разанскай матулі, да светлага, несмяротнага вобраза, што нарадзіўся ў душы бесшабашнага рускага хлопца — паэта, блізкага ўсім.

…Нядаўна ў адным польскім журнальчыку, папулярным i ў нас, я ўбачыў, нібы ясную прасветліну ў дробненькай моднай мітусні, некалькі шчырых слоў пра яго, таго рускага хлопца. Гэта быў рэпартаж пра сям'ю Ясеніных. Партрэт прыгажуна i ўдалы загаловак — проста «Siergiej» i радкі тае самае песні:

Żyjesz jeszcze, biedna stara matko? I ja żyję Pozdrowienia ślę…

Мне зноў захацелася плакаць ад шчасця i суму, мне зноў захацелася жыць.

Я ўдзячны той мілай польцы, што памагла мне злавіць маю думку, падштурхнула сказаць нарэшце слова, якое доўга нашу.

Слова пра тое, што многае ў нашым жыцці пераходзіць, многае мінаецца, a сапраўднасць пачуццяў, сапраўднасць паэзіі — застаюцца.

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)