Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 238
Перейти на страницу:

Яны выраслі, а бацька адпаведна пастарэў і стаў, здаецца, менш сентыментальны. Можа, да ўнукаў, пакуль што.

Чалавеку ўспамінаюцца часамі маленькія слановыя вочы…

1966

ШЭРАНЬ

Іду — i хочацца сказаць: якая маладосць! Якое хараство!.. Хоць гэта проста першыя лістападаўскія прымаразісі, хоць гэта толькі парк у ранішняй шэрані.

Голыя ліпы i клёны, грабы i вязы; амаль што голыя лістоўніцы; касатыя бярозы. У дробную, густую сетку ix белага голля сям-там праціснуліся i красуюцца, нібы па-навагодняму прыбраныя ў бель, стройныя, кудлатыя яліны, серабрыстыя лапы соснаў, нешматлікіх тут, у нізіне, паблізу ад вялікіх сажалак i балот з нечапаным трыснягом.

За гушчаром, на блізкім даляглядзе, — яшчэ гушчар, далейшы, праз які прадзіраецца з бляскам чырвонае вогнішча ўсходу.

Вавёрка ўжо на прады. Здалёк заўважыў, як яна цыгае па зямлі, паміж рэдкімі стваламі ліп, i не спяшаецца ўцякаць. Здалёк нясу ёй нябрыдкую, несентиментальную пяшчотнасць зноў абуджанага ў душы маленства.

Зноў успамінаю адну з ix, што была маёй госцяй праз некалькі дзён. На акне перад пісьмовым сталом для яе была заўсёды насыпана горбачка сланечнікавых семак, ляжаў драбок цукру i цвёрды, знарок засушаны, пернік. Ужо на трэці дзень нашай знаёмасці яна садзілася на акне, брала ў лапкі чорную семечку, лушчыла яе, брала другую, трэцюю, — не спяшаючыся, — потым спынялася, аціхала, мы глядзелі адно на аднаго, i мне шчасліва, казачна здавалася, што вось яна — са складзенымі лапкамі — спытаецца: «А што вы, дзядзька, пішаце?..» Цукру яна не чапала. Пернікі знікалі з акна, калі я гэтага не бачыў; сядытады яна грымела імі за кніжнай шафай. Потым адзін з гэтых пернікаў я знайшоў паміж кніг. Ен быў пагрызены — упрыкуску з польска-беларускім слоўнікам. Відаць, на пробу толькі, бо i пернік i слоўнік былі не даедзены. Аднак сяброўства нашага гэта не разладзіла. Калі яна аднойчы шуснула з гардзіны ў фортачку i адтуль, па карнізе, на дах, — гэтага мы не бачылі, пра гэта мы здагадаліся па часе, — я бедаваў па ёй не вельмі менш за свайго хлапчука.

Тут ix, вавёрак, многа. Яны падпускаюць людзей так блізка, што мне самым сур'ёзным чынам здаецца: будзь мы яшчэ трохі лепшымі, культурнейшымі,— яны прыйшлі б на нашы працягнутыя далоні, пацерліся б рыжаю мордачкай аб нашы шорсткія шчокі.

Іду па асфальце дарожкі. Вавёрка бяжыць па прымазанай шэранню траве, шархаціць па жоўта-карычневым, ужо не залатым, насціле, прасмажанай марозікам лістоты, у якой вылучаюцца вялікія лапы кляновых лістоў. Мы, як быццам знарок, з двух бакоў набліжаемся трохкутнікам да адной з чорных ліп. Да гэтай? Тут яна, вавёрка, сігане ўгару? Не, яна падыгала далей. Тут, на гэтую? Не. І вось нарэшце гульня канчаецца, — вавёрка пабегла па тоўстым, шурпатым ствале, а я спыніўся за два крокі ад яго. Яна не вельмі спяшаецца, перабірае лапкамі — вышэй, вышэй, вышэй, — тады спыняецца на нейкі момант на галіне. У профіль мне добра відно, што рот яе заткнуты шышкай. Інакш яна, мусіць, зацокала б ад радасці:

«Ану, дастань мяне! Ану!..»

Зноў іду па асфальце вузкай алеі, пад высокім, на фоне яснага неба, срэбрам багатай шэрані. А навокал, па серабрыстай траве, па насціле нядаўна пагаслага золата гулліва шархаціць ужо цэлае мноства вавёрак. І тут, i там, i вунь дзе… Ашуканы — спыняюся, гляджу. Няма вавёрак. Ніводнай. Гэта з голля паціху, нібы спадцішка, асцярожна асыпаецца лішняе срэбра. Вось табе доказ — замёрзлая кропелька ўпала на край блекла-жоўтага, тонка-бляшанага ад марозіку кляновага ліста, i ён загойдаўся на тых травінах, дзе асеў ужо даволі многа дзён таму назад.

Чым бліжэй да балота i сажалак, тым гусцейшая шэрань на голлі, тым больш яе на траве, на асфальце дарожкі. Пахрустваючы гэтым першым, зноў новым, радасным сняжком, узыходжу на штучны ўзгорак, з якога так добра глядзець на ваду i трыснёг.

Вада яшчэ пазаўчора была сцягнута першым лядком. На тым баку, за вялікай сажалкай, сонца прабілася праз гушчар другой палавіны старога парку i — румянае, поўнае, маладое — спынілася над самым вершняком, нават падзіцячы падперла далонямі шчокі i глядзіць, любуецца. I я любуюся. Срэбрам на вербах, на трыснягу. Адценнямі срэбра на новенькім лёдзе. Учора яго цэлы дзень правяраў на мацунак «мальчишек радостный народ» — радасны i бясстрашны. Яны шумелі тут, ганялі каменныя «шайбы», а я стаяў на беразе, баяўся бояззю іхніх бацькоў, што тонкі лёд праломіцца i я не дабягу вунь да таго, найдурнейшага, які забег найдалей, дзе ўжо глыбока, i лёд пад нагамі або пад пушчаным каменем — чуваць — спявае, у падскоках, найзванчэй. Учора было свята. Сёння тыя цудоўныя неслухі сядзяць ужо недзе за партамі, i на возеры — цішыня. Воддаль, на быстрыні, дзе яшчэ не замерзла, плаваюць тры качкі. І не шманаюць на мой крык, — не верыцца, што дзікія…

1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)