Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 228
Перейти на страницу:

— Дык будзьце ж шчаслівыя. На новым месце прысніся жаніх нявесце,— блаславіў Мар'ян геолагаў, аддаўшы ім ключы і пакідаючы іх.— Даўно не палена, трохі сыра, дажджы ідуць. Але прапаліце, абжывяце. Пакоі вашы вокнамі на сонца і самыя цёплыя. Лепшых не бывае.

I гэта была праўда. Ён размясціў геолагаў у самых лепшых пакоях, якія ў дзетдомаўскі час заўсёды займала малодшая група, па традыцыі, пры школе ўжо, яны былі пераданы пачатковым класам, левае крыло было пагранічнай казармай, што складзена з бярвення бацькоўскай хаты, бярвення, угрэтага яго ўласным дыханнем, пад дыханне якога ён быў зачаты, нарадзіўся і рос. I ранкам наступнага дня яго як хто за каўнер узяў і павёў да гэтай бацькоўскай хаты. Ён падняўся яшчэ на золку разам са Стэфай. Стэфа падаіла карову, і ён выпіў добры кубак сырадою, піў, адганяючы дыханнем пену, як некалі ў дзяцінстве, абпэцкаўся пенаю, аблізаў яе языком. Усміхнуўся Стэфе, зноў жа як усміхаўся толькі маці, падміргнуў Стэфе:

— А ты нічога яшчэ ў мяне, жонка.

Стэфа, як маладая, пульхнымі пасля сну вуснамі таксама ўсміхнулася яму:

— I ты, Мар'ян, яшчэ нечага варты ў мяне... Усё будзе добра, усё будзе добра.

I на гэтых яе словах ён адчуў сябе не вельмі добра. Радасна страпянулася насустрач усмешцы Стэфы душа, страпянуўся і асколак, што сядзеў у грудзях, балюча, як нажом, разанула ў галаве, і пры барвовым святле гэтага болю ён упершыню ўбачыў перад сабою той асколак, што скрануўся, пракраўся амаль да сэрца. Быў ён злосна-сіні, вызублены па краях, бачаны ім у хвоі вясною сорак чацвёртага, калі ён, скончыўшы сваю вайну, вяртаўся дамоў, таксама храска сядзеў ён у мякаці яго цела, толькі памерам меншы, з кулю велічынёю. I цяжка было зразумець, як ён не растаў за ўсе гэтыя гады, чаму не растварыўся, не саржавеў. I няўжо ад такой малечы і праз трыццаць з лішнім гадоў можна памерці. Твар Стэфы як малаком забяліўся, хітнуўся ў яго вачах і пачаў расплывацца, бы гэта яна адыходзіла ад яго, а не наадварот. I ён застагнаў, але не ад болю, шкадуючы Стэфу. Што гэта яна прыдумала, чаму яна кідае яго. Як жа ён будзе без яе, яны ж пражылі амаль сорак гадоў разам. Сорак гадоў разам. I вось цяпер ён застаецца адзін. А яны ж знітаваліся, зрасліся за гэтыя сорак гадоў. Сякера патрэбна, каб разлучыць іх, па жывому трэба секчы. Хіба Стэфа не разумее гэтага, яна не мае права, не мае права адыходзіць адна, а калі ўжо надумалася, калі ўжо ёй так трэба, так наканавана, то тое ж наканавана і яму. Разам, разам яны пойдуць, ён пойдзе следам за ёю. I Мар'ян, амаль губляючы прытомнасць, не памятаючы сябе ад болю, думаючы, што гэты боль не ў ім, а ў жонцы, абняў Стэфу, як абнімаў у маладосці, калі яшчэ не насіў пад сэрцам асколка. Абняў, прыціснуўся да яе ўсім целам, утапіўшы твар у валасах, удыхаючы іх пах, пах бяроз, восені трыццаць дзевятага года, крыху гаркавай іх кары, пах яшчэ не астылай ад пораху зямлі. I боль нібы спалохаўся гэтай яго абуджанай памяці, аціх, адпусціў яго.

— Ты што, ты што, Мар'ян,— пачуў ён голас Стэфы, далёкі той яе голас, пра які ён ужо амаль забыўся. I ён не разумеў, да каго яна звяртаецца з гэтым яе: «ты што, ты што», да таго колішняга, да іх абаіх у тым колішнім, калі між імі яшчэ нічога не стаяла, не стаяла вайны, ці яна адчула яго сённяшні боль. Ён жа, здаецца, нічым не выкрыў сябе, не застагнаў, не хітнуўся. I не трэба, каб яна адчула, не трэба.

— А ты яшчэ ў мяне, жонка, на ўсе сто,— сказаў Мар'ян, адсланяючыся ўжо ад Стэфы, але трымаючы яе за плечы.

— Вой, Мар'янка, нешта ты мне не падабаешся,— адчула, мусіць, нешта ўсё ж Стэфа.

— А калі быў малады, падабаўся?

Стэфа, не верачы яму, не зводзячы вачэй, пазірала на яго.

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)