Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 228
Перейти на страницу:

— Ну як, бульбу пасаліў? — яшчэ пажартаваў ён з ім.

— Пасаліў, свінні есці не будуць,— адгукнуўся спачатку той на гэты яго жарт, усміхнуўся, але адразу ж і спахмурнеў: — Вымакла, Мар'ян, бульба, і сена вымакае, так што зубы на паліцу прыйдзецца пакласці.

— Так ужо і на паліцу. Тры рукі, тры нагі на дваіх, і гаспадарка цэлая, яшчэ дадзім прыкурыць.

— Пра што ты кажаш,— не ўспомніў ці не схацеў успамінаць мінулае Якуб.

— Пра тое, што старыя коні разоры не псуюць.

— Не псуюць, але і аруць... Што новага ў горадзе?

— А што новага ў вёсцы?

— Вясковыя навіны старыя. Вось толькі баба Палашка памерла. I «хуткая дапамога» прабілася, а яна ўсё роўна памерла. Пахавалі, праўда, весела. Люлька, аказваецца, падмануў «хуткую дапамогу». Па тэлефоне сказаў, што дзевачка захварэла. А там таксама разумнікі, пытаюцца, як завуць дзевачку. «Палашка»,— адказвае.«Што за імя такое?» — «Так назвалі».— «А колькі ёй годзікаў?» — «Ды дванаццаць ужо». Да дзевачкі паехала, а ёй было за восемдзесят... Калістрат з воза ўпаў, рабрыну зламаў...

— Невясёлыя нешта ў цябе навіны, Якуб.

— Якія ўжо ёсць... Ёсць і горшыя яшчэ,— здаецца, з нейкім намёкам сказаў Якуб.

— Якія яшчэ горшыя? — насцярожыўся Мар'ян.

— А такія... Ходзяць, Мар'ян, чуткі, што атрымаў Сідар дазвол ставіць хату ў дзетдомаўскім садзе.

— А вось гэтага не будзе. Не будзе, Якуб, пакуль я жывы.

— Сёння жыў, а назаўтра аджыў.

— Паглядзім.

Засмуціў, сапсаваў настрой Мар'яну Саліла. Але дома яго чакала радасць. На першы погляд радасць. А далей і яна абярнулася бядою. Прыехала дачка з унукам Гарыкам. Абнімаючы дачку і ўнука, ён спачатку і не прыкмеціў чужога чалавека, вайскоўца з пагонамі падпалкоўніка. Хацеў спытаць, чаму дачка адна, чаму без мужыка, і прыкусіў язык, успомніўшы намёк Якуба.

— Знаёмцеся,— сказала дачка.

— Валянцін,— падаў руку падпалкоўнік.

Мар'ян павагаўся, але руку прыняў і доўга не выпускаў яе, гледзячы ў твар падпалкоўніку, у вочы яму, адчуваючы, як зноў замірае, халадзее сэрца. Дачка нічога не пісала яму пра гэтага Валянціна, а была яна замужам зусім за другім чалавекам.

Стэфа, і Светка з сястрою, і Гарык чакалі, што ён скажа, як будзе паводзіць сябе. I падпалкоўнік чакаў, рукі не вызваляў і вачэй не зводзіў з яго. Гэта Мар'яну спадабалася, была цвёрдасць і характар быў у хлопца. Але ўсё роўна. У вёсцы, пэўна, ужо разабраліся, што да чаго. Усе толькі пра яго і гавораць: пры жывым чалавеку Знаўцова дачка любоўніка ў бацькаву хату прывяла і дзіцяці, сына, не саромеецца. I цяпер, пэўна, з кожнага акна, з кожнай дзіркі ў плоце пільнуюць, як ён з тым любоўнікам абыходзіцца, руку яму паціскае, але гэта бог з імі, хай глядзяць, хай гавораць і абгаворваюць. Чужыя паменцяць языкамі і сціхнуць. А яму што рабіць. Паперці з хаты, выгнаць з двара. Свет распусціўся, людзі падурэлі, дзеўкі бесяцца — гэта ён ужо чуў і ведае. Але да гэтага свету, чужых людзей і дачок няма яму справы. У яго свой свет, свая хата, свая дачка. Яна амаль што ўжо развялася са сваім чалавекам — гэта ён таксама ведае. Але толькі амаль. Не даў жа ён ёй вольную, няма ў яе адзнакі ў пашпарце, дык ці варта ж так паводзіць сябе, не сляпая ж была, калі браліся, калі замуж выходзіла і сына ж нарадзіла, дык і не забывай пра яго. Мар'ян паглядзеў на Гарыка. Той насупіўшыся стаяў убаку, круглатвары, дагледжаны, але і няшчасны. Разумеў, што да чаго, пакутаваў, і слёзы ўжо былі блізка, узміргваючы час ад часу, спадылба пазіраў то на маці, то на яго, то на Валянціна. I Мар'ян бачыў: яшчэ раз ускіне вочкі і выміргне слязу.

1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)