Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 228
Перейти на страницу:

— Калі здарыцца што з табою, не будзе жыцця і мне.

— Канечне, па дрэвах, што вавёрка, скакала, мяне выглядвала. А цяпер на дуб ужо не ўзлезеш.

— Вой, Мар'янка, вой, пра што ты ўспамінаеш. Ды я за табою і зараз на які хочаш дуб. Няма такога дуба, па які б я за табою не ўзлезла.

— Гэта ты намякаеш на тое, што я ўжо стары і на вялікі дуб не палезу? — Зноў калола сэрца, але ўжо, пэўна, не ад болю, а ад горычы, адлазіў ён ужо сваё па дубах, праўду кажа Стэфа. I Стэфа зноў як падслухала яго:

— Не паганю я сёння кароў, не, чуе сэрца, трэба мне каля цябе быць.

I Мар'ян зразумеў, што яна сапраўды гатова застацца, і застацца пры ім.

— Ну, тады я спраўлю чаргу,— сказаў ён, не жадаючы, каб яна заставалася і бачыла яго боль,— давай мне гумовікі, плашч...— Плашч вісеў перад ім на вешалцы, іМар'ян пацягнуўся ўжо да яго.

— Вой, не, не, я ўжо сама.

— Ну, давай тады хутчэй, уся вёска кароў ужо выгнала і на нашу хату пазірае.

Разам са Стэфай ён выйшаў з двара, дапамог ёй сабраць кароў, дапамог прагнаць іх па вуліцы. На выгане, за вёскай, яны развіталіся. Ён зноў абняў Стэфу, яна нават і слязу пусціла:

— Нешта ты як навекі развітваешся са мною. Чорт яе бяры, гэтую чаргу, хай перадохнуць усе каровы. Неспакойна ў мяне на сэрцы.

— Гані, гані,— загадаў ён ёй і пакрочыў да вёскі. Разы з два крадком азірнуўся, згледзеў, што і Стэфа ўвесь час азіраецца. А на высокім бугры перад рэчкаю, дзе пачыналіся ўжо кусты, яна і зусім спынілася, павярнулася да яго тварам. I ўсё глядзела, глядзела ўслед яму, пакуль ён не схаваўся за першаю вясковаю хатаю. Схаваўся, вытыркнуў толькі галаву з-за вугла, як хлопчык, што гуляе ў хованкі. Доўга глядзеў на Стэфу, яна стаяла, акружаная каровамі каля рэчкі, што выйшла з берагоў і затапіла кусты. I хто яго ведае, колькі б ён так падглядваў за ёй, каб яго не спудзіла Зулька:

— Ды ты ніяк у жмуркі, Мар'ян, гуляеш, хаваешся ад каго?

— Ад жонкі хаваюся,— прабурчаў Мар'ян.

— Ад жонкі ўсе мужыкі хаваюцца... Ад мяне вось мой узяў і на ўсё жыццё схаваўся... А да нас геолагі прыехалі. Золата, гавораць, у нас тут што гразі. Больш мужчыны ўсё, і пажылыя сярод іх ёсць.

Мар'ян не стаў слухаць Зульку, пайшоў дамоў. Сэрца сэрцам, а трэба было спраўляць работу і па хаце, па гаспадарцы. I першая справа — укінуць што курам. Даць курам зерня — гэта ён помніў, выходзячы са Стэфай яшчэ з дому. Яны сляпіцаю лезлі пад ногі. Не забыўся пра гэта ён і цяпер і злаваўся, зусім не хацелася яму займацца тымі курамі, што магнітам, цягнула да сябе школа: як яна там, як прыняла геолагаў. I яшчэ, няёмка неяк нават прызнавацца, але вельмі хацелася паспытаць яблыка. Вялікага, чырванабокага. I ў абедзве рукі. I за абедзве шчакі, каб сківіцы зводзіла. I сківіцы зводзіла ад аднаго толькі жадання пасмакаваць яблыка, ад успаміну аб ім. Ён жа не спытаў яблыка з дзяцінства. З таго дня, як ледзь не пайшоў з яблыкам у дрыгву, калі дзедка вызваліў яго. Здавалася, пара ўжо забыцца і пра смак тых яблык, і што за смак у іх, што можа быць горка яблык, яго рвала, перакручвала, касабочыла ад адной толькі думкі пра іх. Праўда, ён садзіў сады, усё жыццё садзіў, і ў дзетдоме, і каля сваёй хаты. Але што з гэтай праўды, не з-за яблык ён іх садзіў, а з-за яблынь, з-за самога дрэва, падабалася яму гэтае дрэва, яблыня. А сам яблык ён ненавідзеў, і на дух яму не трэба яго. А вось цяпер пацягнула на яблык, і ён дзівіўся сам з сябе, усё роўна як цяжарную бабу пацягнула, стаяў уваччу, зманьваў яблык, і Мар'ян гадаў, чаго гэта і чаму б. Мо таму, што ў гэтым годзе ўпершыню пачала цвісці яго яблыня, тая самая, якую ён садзіў разам з дзетдомаўцамі. Расла яна цяжка, марудна, не паспела яшчэ і першую сваю зіму перазімаваць, як яе нехта пакалечыў, зламаў макаўку. Яна доўга хварэла, жыццё ў ёй то патухала, то брала сваё, яблынька ажывала, і ў самым канцы ўжо лета выкідвала ліст, калі яго трэба было ўжо скідваць, але ўсё ў яе ішло неяк не па часе. I паршывела яна, і ўсе мурашкі, усе вусені яе былі. Але потым яна ўсё ж выправілася, кінулася ў рост, разы з два спрабавала нават зацвісці, але зноў жа ў неўраджайныя на яблыкі пустацветныя гады, і нясмела так, адна-другая кветка на галінку, бы хто прывязваў да той галінкі гэтую кветку. Ён разам з Якубам Салілам і Сідарам Місцюком таксама дадалі ёй хваробы. Такую яміну пад каранямі выкапалі, калі помнік хавалі, мо і карані пашкодзілі. Не мо, а так яно і ёсць, пашкодзілі. Вось таму, пэўна, і прастаяла яна ўсю сваю маладосць бясплодна, і толькі гэтаю вясною, калі ўжо ўсім іншым дрэвам, што ў дзетдомаўскія часы садзіў ён, час паміраць, абнаўляць іх, яна раптам спахапілася і дачала цвісці. I так густа і ружова ўкрылася квеценню, што аж у вачах ззянне, і такія буйныя, такія вялізныя пялёсткі, што пчала губляецца ў іх. Нельга сказаць, каб гэтая запозненая квецень асабліва ўзрадавала Мар'яна. Прыемна, канечне, зайсці ў сад, дзе цвіце твая яблыня, але яму ад гэтага якая карысць, усё роўна што якому-небудзь афрыканцу кажух ці дублёнка: рэч, здаецца б, і дарагая, патрэбная, а што з яе ў Афрыцы, дзе вечнае сонца. А цяпер яго ўжо сама гэтая марнасць, непатрэбнасць вабіла і прыцягвала да сябе.

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)