Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 238
Перейти на страницу:

Кукарэкаюць пеўні. На эсперанта, якое нікому і нідзе няма патрэбы вывучаць.

А вось і чыстая экзотыка: ад мячэці пачуўся адчайны, жаласны выкрык мулы. Яшчэ, яшчэ раз…

Наш праваднік сказаў, што гэта — канец паніхіды. З натоўпу прававерных выплыла ў наш бок чародка мужчын, першы з якіх, стары ў падзоліста-шэрым плашчы і зялёнай цюбецейцы, нёс на руках перад сабой штосьці накрытае чырвоным, узорыстым.

— Дарослых нясуць на плячах, у труне, хоць закопваюць без яе. А дзіця — яно такое мяккае, чыстае… Іх толькі на руках. Гэта дзяўчынку нясуць: пад пакрывалам.

— Тры ці чатыры гады, — дадаў да слоў нашага правадніка магутны, чараваты дзед, пенсіянер у «адказным» кіцелі. Ён толькі што падышоў да нас, прывітаўся і пазнаёміўся з саліднасцю загадчыка ўсёй гэтай сумна-лірычнай гаспадаркі.

— Можна і нам за імі прайсці?

І вось мы ідзём у канцы небагатага пахавальнага шэсця — за расцягнутай чародкай мужчын, за інвалідамі на мыліцах, што сігаюць, спяшаюцца, нібыта ў тое месца, куды найлепш паспець раней. І мы спяшаемся, моўчкі паддаўшыся агульнаму настрою.

А ўсё ж спазняемся трохі.

Каля свежае ямы з рук старога ў шэрым плашчы малую ўзяў малады рухавы магільшчык. Ён стаяў ужо ў круглай яме і, прыгнуўшыся, асцярожна і спрытна ўкладваў выняты з чырвонага пакрывала, белы, у саване, кокан маленькай нябожчыцы ў гарызантальную яму-падкоп. Тады падкоп залажылі каменнем, кінулі ў круглую яму па жмені пяску. Вялікі кетмень — спрадвечная матыка, лапата, а то і плуг гэтых спякотных, з упартым грунтам мясцін — хутка і спраўна захадзіў у руках рабацягі, засыпаў яму і ўзняў над ёю копчык гліністай зямлі.

Наш узбекскі калега асцярожна паказаў мне бацьку малое.

З залысінамі з-пад чорнай цюбецейкі, з завязаным анучкай пальцам, ён нязграбна і, як здавалася яму, непрыкметна выціраў грубай рукой слязу і штосьці — па губах было відно — шаптаў…

Усе прыселі на кукішкі. І мы, незнаёмыя, разам з усімі. Стары мула ў белай чалме прысеў на сіняй посцілцы паміж двух сваіх асістэнтаў, таксама дзядоў. Пачаў маліцца, мармытаць з непераможнай перакананасцю на абліччы.

Пяклі мае цесныя туфлі, хацелася па-нашаму, для зручнасці, стаць на калені, хацелася, як малому, азірацца навокал… Ды я бачыў перш за ўсё галоўнае — як варушыліся тоўстыя губы бацькі, таксама як і раней, значыцца — не ад малітвы. Калі ж і маліўся ён — думаў, відаць, пра адно…

Слова наша лятае сёння далёка, далёка ўе сабе гнёзды. Нічога дзіўнага, калі і гэта, што цяпер пішу, калі-небудзь заўважыць узбекскі чытач. Няхай жа ён тады не здзіўляецца маёй наіўнасці, дзе яна ёсць, — я ўпершыню гэта бачыў і чуў. Няхай ён ведае адно: у той вельмі звычайны і такі ўрачысты момант, зразумелы і мне, бацьку малога сына, чалавеку, які пахаваў нядаўна найбліжэйшага друга, хацелася як-небудзь выказаць спачуванне прыбітаму горам, але баяўся, што гэтым, можа, парушу нейкі звычай яго стараны. Таксама наіўнасць? Ну, што ж…

Мы перад гэтым глядзелі горад. Хадзілі вакол казачнага медрэсэ. Пазіралі на велічны помнік Наваі — знізу ўгару, насупраць сонца за павалокаю хмар, што ратавала нас ад спёкі. Стаялі, разуўшыся, у бібліятэцы мусульманскага духоўнага кіраўніцтва, над агромністым фаліянтам карана, перадрукаванага фотаспосабам з куфічнага арыгінала. Аглядалі — з акна аўтобуса і выйшаўшы з яго — раскошную зеляніну праспектаў і паркаў, панылы строй «ташкенцкіх Чаромушкаў», бязвокныя ад вуліцы дамы і дувалы старых кварталаў, па-сучаснаму размашыстае будаўніцтва акадэмічнага гарадка…

Пазней, пасля могілак, мы глядзелі, як робяцца шматфарбна-яркія, вострай рукой разузораныя, часамі нібы гарачыя навобмацак узбекскія тканіны, глядзелі, як мноства маладых і пажылых ткалляў, на сонцы і з-пад дрэў, зачаравана слухае беларускую народную песню, смяецца ад нашага трапнага слова, што гучыць на фабрычным двары з кузаваў, засланых дыванамі, грузавых аўтамашын. Потым мы бачылі яшчэ…

Многа мы бачылі ў той дзень.

Але ўсё яно засталося толькі фонам да таго настрою, да тых адчуванняў, якія дакрануліся да мяне, дакранулі мяне да вечнасці, да Азіі, да чалавечых дум каля самай звычайнай магілкі, у якой пагасла ў белым саване знічка чужое радасці.

Быццам я і ляцеў сюды дзеля гэтага. Высока над аблокамі. За тысячы кіламетраў ад дому.

1966

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)