Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 228
Перейти на страницу:

— Як жа вы без машыны, я пачакаю.

— Едзь, як-небудзь дайду, едзь,— сказаў ён з прыкрасцю. Машына яму сапраўды была не трэба, а шафёр, прысутнасць чужога чалавека яшчэ і перашкаджалі. Яму хацелася застацца на адзіноце, не спяшаючыся падысці да бацькі з дзядзькам, падрыхтавацца да сустрэчы з імі, настроіцца на яе. Не так ужо часта даводзілася яму сустракацца з імі. I вінаваты ва ўсім быў помнік. Калі б іх пахавалі дзе-небудзь на вясковым могільніку, у звычайнай магіле, пад звычайным абеліскам, мо ён праведваў бы іхі часцей. А тут, на раздарожжы, на скрыжаванні чатырох дарог, дзе заўсёды тоўпіліся людзі, было тлумна і мітусліва, ён саромеўся з'яўляцца. Здавалася, што людзі, якія чакаюць аўтобусаў і спадарожных машын, ведаюцьяго, пазіраюць толькі на яго. Да таго ж і каля самога помніка амаль заўсёды таксама стаялі людзі, ніколі не абыходзілася, каб хто-небудзь ды не сказаў:

— Глядзі ты, сярод лесу пры дарозе і такі помнік. Сусаніны.

У словах тых, мусіць, нічога крыўднага не было, але яны краналі яго, калолі яму, аддалялі яго ад бацькі з дзядзькам. У бетоне яны не належалі яму, стаялі як напаказ усім. Не так, як жылі, і не такія, якімі былі пры жыцці. Стаялі далёка ад сваіх могілак, далёка адышоўшыся ад тых мясцін, дзе жылі, загінулі і былі пахаваны. Магілка дзядзькі на вясковым могільніку. А дзе быў пахаваны бацька, і ці быў ён пахаваны, Мар'ян не ведаў, хаця і сёння жыцы яшчэ адзіны сведка смерці бацькі, Яхім Паніхіда, Янот. Янот быў у тым карным атрадзе, які бацька завёў у балота, багну, дрыгву, аб гэтым Мар'ян даведаўся ўжо з матэрыялаў следства. I доўга шукаў таго Янота па ўсім свеце, далёка шукаў, а ён аказаўся побач, адседзеў пасля вайны ўжо свае шэсць гадоў, адбыў пасяленне і прыехаў сюды, у родныя мясціны, атабарыўся на хутары за ракою. Калі Мар'яну сказалі пра гэта, ён не паверыў. Плавам сярод вясны, па халоднай вадзе кінуўся да Паніхіды. Той быў дома, развешваў сушыцца на дрэвах каля хаты сетку, Мар'яна як і не бачыў, не бачыў, як ён плыў па рацэ, трымаючы на вісу апратку, потым выкручваў сподняе, апранаўся і ішоў да яго хаты. Не зірнуў у яго бок, калі Мар'ян і спыніўся перад ім, старанна чысціў сетку ад травы і сучкоў, што нанесла вада, рыбу з яе ён выбраў яшчэ раней. Заставалася выцягнуць толькі дзве ці тры трэсачкі ды некалькі ракаў, азёрных, у чорных замшэлых панцырах. Паніхіда злосна ламаў ім клюшні і лапы, адрываў шыйкі, крышыў панцыры і кідаў усё гэтае крышава сабе за плечы, бы адбіваўся ад Мар'яна, праганяў, як сабаку, ад сваёй хаты. I, наглядаючы, як маленькі чалавечак у фуфайцы і зімовай шапцы распраўляецца з гэтымі ракамі, Мар'ян падумаў, што гэта іменна і ёсць той Паніхіда, які патрэбны яму і якога ён так доўга шукаў. I ён не дазволіў яму спратаць сетку:

— Якім Трахімавіч Паніхіда, дваццатага года нараджэння, ураджэнец вёскі Залессе,— ударыў ён словамі між лапатак яму, і Паніхіда як стаяў з узнятымі над сеткаю рукамі, так і павярнуўся да яго, не апусціўшы рук. Маленькі тварык у даланю ўвабраць можна, увесь спярэшчаны маршчынамі, пляміста, няроўна парослы шчэццем і пухам, маленькі палахлівы чырвоны лобік і вочы маленькія, але нечакана хуткія і з блішчынкамі.

— Апусці рукі,— загадаў яму Мар'ян,— бачыш, і ў мяне ж у руках нічога няма.

— А на душы, а на сэрцы?

— Што на душы і на сэрцы, цябе не тычыцца. Прызнаў?

— Прызнаў, прызнаў.

— Расказвай.

— А пра што расказваць, пра што расказваць, як я без віны шэсць гадоў лес валіў і потым свету белага не бачыў...

— Пра гэта не трэба. Гэта ты дзецям сваім закажы, каб яны не пайшлі па тваіх слядах.

— А што ты ведаеш пра мае сляды. Я ногі пазбіваў да крывавых мазалёў. Я не ішоў, ісці не здолеў, я поўз, поўз па тым балоце. I рукі памарозіў. Глядзі, глядзі, вады і ветру, сонца баяцца цяпер мае рукі. I снегу таксама баяцца...

— Ах ты бедны, ах ты няшчасны, пашкадаваць мне цябе... Паліцэйская шкура. Ногі ён збіў, рукі памарозіў, пакутнік.— Мар'ян ухапіў Паніхіду за каўнер і падняў над зямлёй.

— Пусці,— не папрасіўся, а хутчэй загадаў яму цяпер Паніхіда ўжо.— Нічога ты з мяне не вытрасеш і не выб'еш. Усё ўжо вытраслі і выбілі. Страх таксама.

I страху сапраўды не было ні на твары Паніхіды, ні ў вачах яго. Стомленасць, нейкая нават туга і злосць. Гэтая стомленасць, туга агарнулі і Мар'яна.

— Мала табе далі,— сказаў ён, адпускаючы Паніхіду.— Калі б была мая воля...

— Яно і добра, што сёння не твая воля... Хочаш, паслухай, як чалавек, а не хочаш, ідзі прэч. А бацьку твайму дзякуй. Яму я і сёння ў ногі пакланюся, не вінаваты я перад ім, хочаш вер, хочаш не вер, не вінаваты.

— Расказвай.

— Пайшлі прысядзем, гаворка доўгая. Усё жыццё маё перавярнуў той дзень.

1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)