Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Папка, гэта табе немец зрабіў на плячах?
Ага.
А ты яму за гэта што зрабіў?
Гм!..
Тата нахмурыў бровы і грозна паўзіраўся ўдаль. Ваню стала страшна-страшна.
Але хутка тата перамяніўся. Ён выцер рукавом лоб, здзьмуў капельку поту з носа, абцёр травой касу і пачаў яе вастрыць — шах-шах! шах-шах! шах-шах!.. Ваню невыносна захацелася гэтаксама пацягаць бруском па вастрыі ды адчуць, як звініць пад рукамі каса, але ж дзецям яе ў рукі не даюць — прасі не прасі. Ён са шкадаваннем адвёў вочы.
А чаму такі чарвяк валасаты паўзе?— спытаўся хлопчык.
— Гэта — вусень.
— А яго птушкі ядуць?
Яшчэ як!
— А валасы не колюцца ім у язычок?
Колюцца.
I яны ўсё роўна ядуць?
А куды, сынок, дзенешся, калі есці хочацца?
А як рыбы ў вадзе спяць?
А як, па-твойму? Думаеш, на ноч кладуцца на дно, накрываюцца хвастамі ды заплюшчваюць вочы? Не-е. Спяць яны так, як коні — стоячы. Стане такі шчупак на глыбокім месцы і дрэмле.
— А шчупакі валасатыя?
Не.
Ы-ы-х, зусім-зусім голыя? I не памерзнуць?
Чаму «голыя»? На іх бліскучая лусачка ў клетачку,— цярпліва растлумачыў тата і нават адставіў касу.
Папка, у каровы два рогі, а ў авечкі — ніводнага, чаму?
Затое па два іх мае кожны баран, няўжо не заўважыў?
— Ве-едаю... А... А з адным рогам каровы бываюць?
А ты ўспомні злую Малку ў цёткі Агаты. Задзіралася-задзіралася ў статку, покуль каровы не абламалі ёй рог, і цяпер з адным ходзіць!
Ага-а!.. Тата, а ў каровы тры рогі бывае?
Ні тры, ні чатыры, ні пяць! Ну, Іван, мне трэба касіць траву на сепа нашай Ластаўцы. Хутчэй пытайся, што маеш яшчэ, ды бяжы да рэчачкі, палаві рыбак, добра?
Ваня азірнуўся навокал і аж жахнуўся: столькі было ўсюды цікавага.
Татка,а неба мокрае?
Не.
А якое?
Ніякае. На небе нічога няма.
Чаму тады з яго дождж ідзе?
Дык падае ж з хмараў.
Та-ата, а хмары на небе?
Неба вышэй.
А-а!.. Татка, а чаму немец аўраг і каля нашай рэчкі ў зямлі дзірка таксама называецца аўраг?
Не «аўраг», а — вораг. I не немец, а — гітлеравец, фашыст. Ды і каля рэчкі называецца па-нашаму — яр. Усё закумекай сабе. Будзеш памятаць?
— Буду. Папка, а на полюсе холадна?
У-у, яшчэ як!
Як у нас зімой?
Халадней!
Так, як бы мы зімой хадзілі раздзетымі?
Во-во, малайчына, што і сам разумееш!.. Ну, цяпер пытанні ў цябе ўсе?
Тады бяжы, давай!
I тут Ваню бытта прарвала.
Іхні сусед — дзед Кавалец — бараду меў белую-белую. Хлопчыку чамусьці менавіта цяпер захацелася даведацца: а зялёныя бароды ў людзей бываюць? А жоўтыя? А сінія!..
Праўда, што ваду ў рэчцы рыбы хвастамі тоўкаюць і таму рэчка цячэ?
Як у каровы малако робіцца? Чаму траву іхняя Ластаўка глытае зялёную, а малако потым цячэ з вымені белае?
Успомпіў хлопчык, чаго не дабіўся ад мамы і збіраўся спытацца на балоце...
Але ўжо было позна. Яго дужы і высокі татка плюнуў сабе на рукі, расставіў ногі ды махнуў касой.
С-с-с-сіў! — злосна свіснула каса і зваліла сцяну зялёнай травы.
Ссссіў! Ссссіў! Ссссіў! — махаў тата, адыходзячы далей і далей, а перад ім над высокай і густой шчоткай травы, суха стракочучы на розныя галасы, таксама ўсё далей і далей панічна ўцякалі перапалоханыя матылькі ды розныя кузачкі — малыя і вялікія, шэрыя і каляровыя, а было іх так многа, бытта нехта невідочны чэрпаў гэтых дзіўных істот з вялізнага мяшка ды шчодра рассыпаў прыгаршчамі.
Раптам Ваня глядзіць: ой, што гэта?!.
Да яго ног імкліва каціўся якісьці шэранькі жывы клубо-чак. Хлопчык шырэй адкрыў вочы. Клубочак шпарка імчаў проста на яго і ўжо быў зусім блізка.
Прыгледзеўшыся лепш, хлопчык толькі цяпер зразумеў — бяжыць самы сапраўдны зайчык! У звярка смешна тырчалі вусы, блішчалі вочкі...
Ваня, нават не думаючы, схапіў зайчыка за вушкі ды залямантаваў:
Тата-а!.. Папка-а!..
Хлопчыку стала вельмі страшна. Ён са страху нават аж заплакаў. Але звярка не выпусціў.
Жывы шэры клубочак, смешна выкідваючы заднія ножкі, усё бег і бег. Ваню пякуча калола ў ногі зрэзаная трава, аднак ён цярпеў. Не выпускаючы халодныя вушкі, нагнёны хлопчык таксама імчаў па балоце ды скрозь слёзы не пераставаў крычаць:
Тата-а!.. Папка-а!..
Нарэшце яго пачулі.
Тата кінуў касу, падляцеў ды ўзяў зайчыка на рукі. Маленькая істота адразу даверліва расселася ў таты на далоні ды прынялася здзіўлена глядзець на мужчын круглымі вільгот-нымі вочкамі. Тата звярка пашкадаваў:
Эх, бе-едны!.. Выкасілі траву на балоце, і маці яго цяпер ужо не знойдзе!.. Ну, Іване, вось табе і заяц!