Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 217
Перейти на страницу:

Эх, як бы даваў драла, калі б не бацька!..

На перапынку я самотна стаяў у кутку калідора. Сярод вучняў, бы гусак сярод куранят, пахаджваў Франэк са старэй-шага класа — сын каменданта паліцыі. Яго яшчэ да заняткаў паказваў мне Кучынскі. Франэк цяпер кагосьці шукаў.

Раптам камендантаў сын ад радасці пасвятлеў ды накіраваўся да дзяўчынкі з тоўстымі вуснамі і рыжымі косамі.

Эй, мальцы, сюды!— хапіў вучаніцу за касу.— У каго сала?

«Гэта — яўрэйка!» — дайшло да мяне, і я з жахам глядзеў, што будзе далей.

Нехта падаў кавалак скваркі. Франэк другой рукой абхапіў рукі малой, загадаў:

Тры!

Твар вучаніцы пачалі націраць скваркай. Дзяўчынка крычала, тузалася, затым стала з гідлівасцю плявацца. Сярод яе хрыпаў я разабраў адно слова — «мама-а!..»

Калі з настаўніцкай паказалася «вучыцелька», каля выпэцканай у тлушч вучаніцы заставаўся адзін я.

Настаўніца са спачуваннем наківала галавой, загадала малой выцерціся ды зачыніла за сабой дзверы.

Хадзі! — тузануў я дзяўчынку за руку.— I не румзай!

Вучаніца насцярожана глянула на мяне заплаканымі вачыма, ікнула, але за мной пайшла.

На падворку з трыма ранцамі знайшоў нас Ваня: ён вырашыў, што на першы дзень навукі з нас хопіць аж занадта.

Дзе вы гэтулькі часу прападалі? — накрычаў на нас Кучынскі.— Чакай вас тут і чакай... Што мне рабіць няма чаго?

4

Праз некалькі мінут мы трое валакліся па вуліцы. Малка (так звалі маю новую знаёмую), успамінаючы, залівалася слязамі. Ваня яе суцяшаў, я ж не знаходзіў для гэтага слоў і не толькі таму, што не ведаў па-польску,— да такіх сантыментаў не быў прывучаны.

У месцы, дзе касабокі і трухлявы ганак выходзіць аж на тратуар, Малка ўжо заплакала ўголас ды павяла нас на прыс-тупкі. Адразу мы апынуліся на кухні, заваленай старымі ботамі і скрынямі — там смярдзела нявырабленай скурай, клеем, цыбуляй і селядцамі.

Аднекуль з'явілася тоўстая яўрэйка.

Малка загаласіла яшчэ мацней ды ўткнулася ёй у брудны фартух.

На лямант паказаўся ў чорным балахоне стары са снежна-белай барадой, за ім — рыжы дзядзька з недаробленым чаравікам у руках. Мужчыны цярпліва выслухалі Малку, за нешта на яе накрычалі і зніклі. Маці пачакала, калі дачка супакоіцца, папракнула яе ў нечым таксама ды адпусціла.

Цяжка ўздыхнуўшы, тоўстая кабета ўзяла міску, паставіла на перавернутую скрыню, насыпала бульбы ды запрасіла ўсю нашу кампанію есці. Ваня і не падумаў адмаўляцца — адразу прымасціўся ля Малкі. Я ж, прывучаны ў чужых нічога не браць, доўга матляў галавой, і мяне ўсё ўпрошвалі, хоць есці хацеў. Нарэшце, каб адчапіцца, нагнуўся, узяў адну бульбіну. Бульба апякала рот, але я не пераставаў дзівіцца.

Было з-за чаго, мяркуйце самі.

На Малку Франэк з сябрукамі напаў, а бацькі на яе яшчэ і накрычалі.

Ногі мае — чорныя ад загару, а настаўнік адправіў мяне ў мыцельнік.

Паненкі з бантамі абураліся не таму, што булка валялася ў пяску, а — што яе браў я рукамі.

Столькі збілася ў мястэчку народу ды – ні гумна, ні плота, ні каровы, ні свінні, а нават – ніводнага пеўня.

Як яны тут могуць гэтак дыць?!,

Бедны Ваня, бедная Малка!

1933—1985

ЗАЙЧЫК

Раніцой хлопчык прачнуўся і ўбачыў маму.

Мамка, а ноч ужо была?

Тая рассмяялася:

Ну і чалавек ты ў мяне!.. Цалюткую ноч праспаў і нават не заўважыў!..

Была, герой, была ды ўжо даўно — мы з татам паспелі добра напрацавацца нават!.. Хопіць табе вылежвацца: уставай, мужык, паглядзі, што на дварэ робіцца!..

Мама збіралася на рынак і поркалася на лаве.

А дзе тата?

Косіць за агародамі! Сёння ў яго выхадны. Адзявайся. Пад'ясі і пойдзеш да таткі. А я паеду ў Баранавічы.

Хлопчык злез з ложха, сеў на падлогу. Там ляжала столькі светлых квадрацікаў, колькі было ў акне шыбаў. Ваня перастаў нацягваць калашыну, заглядзеўся на «зайчыкі».

Мамка, а чаму зайчыкамі гэта называюць і тых, што бегаюць па полі?

Бо, мусіць, людзі лепш не прыдумалі.

Праз хвіліну малы з сумам уздыхнуў:

За-айчыка хачу!

Таго, што на по-олі!..

Дзе ж табе яго ўзяць?..

Ай, ма-ам, хачу!..

Адстань ад мяне! Ідзі і прасі ў таты!

Светлы квадрацік Ваня захацеў закрыць адной рукой, другой, але «зайчыкі» ўсё вылазілі наверх. Ваня зацікавіўся, адкуль яны падаюць. Хлопчык нагнуўся, падставіў галаву пад промні, зажмурыўся ды глянуў уверх.

Там было сонца.

Мама, праўда, дзе сонца ўсходзіць, там усход, а дзе заходзіць — захад?

Праўда.

А калі хмары і сонца схаваюцца?

1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)