Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Зіна ў душы абуралася:
«У гэтай пустальгі — «далікатныя нервы», яна — «інжынер чалавечай душы»? Лежабока і прытвора!»
Дама часта прасыпала сняданне, тады саромелася ісці ў сталоўку і заяўляла сястры-гаспадыні, што захварэла. Зіна пер-ла ў палац накрытыя сурвэткай талеркі з ежай і бачыла ўсё махлярства.
...Калі афіцыянтка ўвайшла ў сталовую з абедам, незнаёмы з дамай былі ўжо там. Дзяўчына зноў у яе ўбачыла томік Байра-на: дама заўсёды валачыла гэтую кніжку ў карычневым пераплёце, калі прыязджаў хто-небудзь новы.
Сястра-гаспадыня пачала знаёміцца з госцем — высокім і чарнявым чалавекам у светлым касцюме, пінжак якога зашпі-ляўся па адзін гузік. Кінуліся Зіне ў вочы і белыя рукі, як і тое, што тонкія пазногці ў госця блішчэлі, бы панікеляваныя.
Сястра-гаспадыня спыталася ў яго, ці не стаміўся дарогай, якое першае ўражанне зрабіла дача. Выглянула з кухні Алена Пятроўна і таксама ўсміхнулася яму. Дама з адзінаццатага не магла гэтага знесці. Каб звярнуць на сябе ўвагу, расправіла валасы і спыталася ў кухаркі:
Алена Пятроўна, як вам мая новая прычоска?
А — нішто! Вы так у ёй памаладзелі!..
Бытта да гэтага я была старой? — пыхнула дама.
А я і не кажу...
Хо-опіць, ужо сказалі!..
Дзіну Маркаўну нечым пакрыўдзілі? — умяшаўся ў канфлікт новы госць.— Ай-яй-яй, нельга так!..
Ах, бо-ожа, хіба мы каго крыўдзім?!— спалохалася Мар-фа Міхайлаўна ды колка зірнула на кухарку, каб тая знікла.
Зіна заўважыла: вясёлы тон пісьменніка быў напускны. Чалавек цярпліва ўсіх слухаў, мірыў і чакаў, калі скончыцца цырыгелія знаёмства, ён пад'есць ды пойдзе да сваёй справы. Гэта ёй вельмі спадабалася.
3
Інтэрнатам служыў невялікі пакойчык з трыма ложкамі.
Быў позні час, але дзяўчаты яшчэ не спалі. Прыбіраль-шчыца дачы, Надзя, ляжала пад коўдрай і грызла сухары. Касірка Паліна распраналася. Ўчора неспадзявана пачалася зіма — на дварэ шалела завіруха.
Ух-х, бытта хто пясок у вокны кідае! — падзівілася Паліна.— Ну і сум на гэтай хвалёнай дачы, хоць ты ваўчыцай вый!.. Каб яна сінім агнём згарэла!.. Эх, дзяўчаткі, якія вы шчаслівыя: у вас — ногі як ногі, а ў мяне — бы запалкі!
Касірка ўздыхнула, паставіла босую нагу на табурэтку і пачала разглядаць лытку.
А ты рабі фізкультуру, як дама з адзінаццатага! — параіла Надзя.— Калі засцілаю ёй пасцель, яна ходзіць на пальчыках. Кажа: у замежных часопісах пішуць, што ад гэтага ногі таўсцеюць. А яшчэ з горада ёй шалік прыслалі. Цуд!..
Касірка, шырока расставіўшы рукі, пачала таксама хадзіць на пальчыках.
Зіна ў гэты час за сталом перачытвала пасланні Цішэў-скага. «Перадаю Табе прывітанне вялікае, як наш сусвет!» — чытала. «Фу, набраўся ад сваіх вучоных высакапарных слоў і думае мяне купіць імі!» «Сусвет» было напісана невыразна. Дзяўчына абмакнула пяро і абвяла крывыя Ваневы літары тлустай лініяй. «Хацеў Табе ўсё апісаць, але папера не вытры-вае...» — «Няпраўда, папера ўсё выцерпіць!»— вывела дзяўчына над радком. «Скромнасць і прастата ўпрыгожваюць чалавека...» — «Даўно без цябе ведаю!»— зноў надпісала Зіна. «... Кожную хвіліну — мый і мый прабіркі, так — дзень у дзень, усё такое манатоннае!.. Я Табе зайздрошчу — верцішся каля вядомых усім людзей!..»— «А што ты сабе думаў, даражэнькі? Пазайздросць, пазайздросць!» I яшчэ надпісы: «Ого!»— «Пашукай сабе дурнейшую!..»— «Доўга думаў?..»— «Занадта разумны!..»
Такой апрацоўкай пісем яна займалася не адзін вечар. Зараз пабачыла, што больш нічога не дапішаш і не паправіш.
Успатнелая Паліна, абмахваючыся ручніком, папрасіла:
— Зінка, кідай свайго лабаранта ды кладзіся, ну цябе! Надзя варочаецца скрозь сон — святло ў вочы рэжа!
Афіцыянтка моўчкі палезла пад коўдру.
Калі пагасілі святло, перад вачыма ў Зіны паўстаў жыхар сёмага пакоя. Віктар Арнольдавіч ёй падабаўся. Ён заўсёды элегантны, далікатны, кожнаму ўмее сказаць прыемнае, усе яго недарма так хваляць...
Аднаго разу за абедам Дзіна Маркаўна, каб парысавацца, пачала пераказваць падрабязнасці нейкай інтымнай сувязі ца-рыцы Кацярыны. Каб Зіна не чула брыдкіх пікантнасцей, Віктар Арнольдавіч перавёў далікатна гутарку на іншую тэму.
Ён заўсёды казаў, колькі прынесці супу, колькі — другога, і ўсё з'ядаў, талеркі яго прыемна несці на кухню. Учора, распранаючыся, знячэўку яе штурхануў, назваў «Зіначкай» і не ведаў, як прасіць прабачэння.
Дзяўчына параўнала яго з іншымі.
Няма яму раўні. Ніхто з іх не адставіць гэтак крэсла, калі яна нясе поўны посуд. Ён зусім не падобны на пісьменніка з чацвёртага пакоя. Той закажа боршч, пабачыць, што сусед смакуе фасолевы суп, і пачынае лямантаваць, што і ён фасолю прасіў. А сёння спатрабаваў яшчэ раз другое і ўсю курыцу аддаў сабакам, а дрывасек, дзядзька Марцін, застаўся без абеду. Ну, вядома, і куды лепшы за гэтую самую Дзіну.