Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 217
Перейти на страницу:

Выцершы рукі аб пярзднік, Зіна з зайздрасцю хапіла шалік кончыкамі пальцаў. Яе ўразіла думка: мела б яна такую прыгажосць — і не трэба было б баяцца ні Дзіны Маркаўны, ні каго іншага! Так і ўявіла сабе, як Віктар Арнольдавіч прыхо-дзіць на абед і бачыць яе. Сёння — тэлевізар. Заходзіць яна з шалікам у вестыбюль, а чалавек вытарошчвае вочы, спатыка-ецца і... Далей яна не ведала, што будзе. Ды гэта было ўжо не важна...

Натуральны шоўк! — выхвалялася Паліна, напускаючы на сябе абыякавасць.

Зіна раптам успомніла: старэйшая сястра замуж выхо-дзіць— прыедзе па грошы. Дзяўчына адразу спахмурнела і выпусціла шалік.

Колер мне не падабаецца.. Аблезлы нейкі!..— кінула абыякава ды ўзялася за талеркі.

Сама ты аблезлая! — пакрыўдзілася сяброўка.

I тут у акно пастукалі. Паліна падняла фіранку, выглянула на двор, закрычала:

Зінка, танцуй! Валодзька зноў пісьмо ад Цішэўскага вязе!.. Ой, а ў кабіне хто?.. Дык гэта ж — твая маці, бяжы, сустракай!

I праўда, прыехала мама. Убачыўшы выпадкам Валодзьку ў горадзе, старая вырашыла наведаць дачку.

Ну, як ты тут?—спыталася, калі ў сталоўцы засталіся яны самі.— Прастудзілася недзе?

З чаго вы ўзялі?!

А чаму так сіпла гаворыш? Колькі разоў табе наказвала: хутай шыю і без хусткі не выходзь! На, насі маю!

Што-о вы, ма-ам? Не вазьму!

Глядзі, каб потым не каялася!.. А ў нас выдавалі ў кал-гасе прэміі!.. Мы з бацькам столькі грошай атрымалі!.. Прыяз-джала дакупляць пасаг. I табе на сукенку набрала, паглядзі, якую... Але не аддам — пакладу ў куфар. Будзеш ісці замуж, тады... Ужо і табе падрыхтавала дзве няспаныя падушкі, пасцель ды ўсё іншае...

Ну, а Цішэўскі заходзіць?

Ма-ам!..

Ладна, не буду. Цяпер вы ўсе тоіцеся, надта разумныя... Ці здаволеныя хоць тут табой? — старая раптам зрабілася строгай: — А гэта што такое?

Ой, Паліна бегала да акна і збіла мне тут усё! — вінаватая, дачка кінулася папраўляць сурвэтку.

Маці пераслала па-свойму.

Старайся, дачушка, каб на цябе не наракалі. Наш род такі, што людзі яшчэ не скардзіліся. У нашых гарэла ўсё ў руках!.. А грошы твае цяпер нам непатрэбныя. Што заробіш — сабе пакідай. Збірай, каб мела...

«Шалік!»— мільганула ў Зінінай галаве.

Далей дзяўчына не магла ні аб чым ні думаць, ні ўстаяць на месцы — каб хоць не разабралі іх у магазіне! Адпрасілася ў сястры-гаспадыні, правяла да асфальту маці. Потым Валодзька, сдучы ў саўгас па бульбу, падвёз яе ў сельмаг.

6

Часам як мала чалавеку трэба!

Вярталася Зіна з такім адчуванпем, бытта на грудзях пад паліто ў яе ляжаў не кавалачак ружовай тканіны ў цэлафане, а — сонца, ад якога пацяплела зіма, а наваколле выглядала па-святочнаму ды па жылах разыходзіліся такія струменьчыкі, што аж захлыналася ад радасці сэрца.

Не круціся так, бо выпадзеш з кабіны! — дабрадушна бурчаў шафёр.

Для чаго ў мяне ты? Сцеражы, каб не выпала!

Каза!.. Думаеш, не ведаю, з-за чаго вар'юеш? Дальбух, не разумею, што вы, дзяўчаты, знаходзіце ў гэтых анучах! I дарам я б іх не ўзяў!

Табе, Валодзечка, і не зразумець! Спытай сваёй Паліны!.. Цяпер не толькі ёй фарсіць!..

Пачаўся абед. Госці ажыўлена размаўлялі. Дзіна Маркаўна праз некалькі сталоў рабіла грымасу Віктару Арнольдавічу. Такую звычку дама набыла ў маладосці, але цяпер какецтва дзяўчынкі рабіла яе агіднай. Толькі Зіна не надта прыглядалася. З таямнічым выразам твару насіла ежу і не магла дачакацца запаветнай хвіліны.

Управіўшыся, дзяўчына пабегла ў інтэрнат. Дастала з куфэрка тонкія панчохі. Каб не было відаць зацыраванай пяткі на капроне, абула высокія галёшы. Нарэшце, разарвала цэлафа-навы мяшочак і дастала шалік.

Наглядзеўшыся на сябе ў люстэрка, Зіна накінула паліто і вылецела на двор. Доўга стаяла ля дачы: у вокнах вестыбюля мігала блакітнае святло — ішла тэлеперадача.

Ты чаго тут мерзнеш? — натыкнулася на яе Паліна.— Хадзем, паглядзім фільм новы! А-а, і ты купіла? Калі паспела?!.

На дзяўчат ніхто не звяртаў увагі. У паўзмроку вестыбюля Зіна пасмялела. Падсела да Дзіны Маркаўны і нават памералася плячом. Тады пашукала вачыма Віктара Арнольдавіча. Той час-та раскрываў блакнот, усё нешта запісваў і на перадачу амаль не зважаў, як і наогул не цікавіўся тым, што адбывалася ў вестыбюлі.

Праходзіла мінута за мінутай. Мінула гадзіна, але нічога так і не змянілася. Віктар Арнольдавіч нават не заўважыў яе прысутнасці. I дзяўчына здалася сама сабе смешнай.

Пакідала вестыбюль засмучонай.

У інтэрнаце Паліна ўткнулася ў цікавую кніжку, ёй было не да Зіны. Надзя ляніва пацягвалася на ложку. Ад пачуцця сваёй малавартасці Зіна стала Надзі выхваляцца:

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)