Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 217
Перейти на страницу:

Перад будынкам гродзенскага аэрапорта Будку чакала чорная «Волга» з шафёрам, і мой знаёмы ў яе палез. «Цікава,— паспеў я падумаць,— калі пасунуся ў твой лімузін самавольна, прамаўчыш, бы дзядзька Юравец, ці вытнеш мяне чым-небудзь па вушах, як Абрамовіч?.,»

Але машына ўжо рванула. Будка памчаў, не кіўнуўшы нават на развітанне.

«Дзядзька Якуб,— сказаў бы я для эксперыменту.— Вось ломік, палена і вашыя акуляры. Можна ўсё гэта назваць адным словам — інструмент? Як вы думаеце?»

«Вядома, штрумент!» — адказаў бы ўпэўнена селянін.

«Які ж інструмент з кавалка дрэва?»

«Чаранок з яго зробіш да сякеры!»

«А — акуляры?»

«Як жа ты без іх выцешаш тапарышча, калі старыя вочы маеш? Усё — штрумент, напэўна!»

Будка і на такое пытанне трапна адказаў бы.

Ён з памяці напіша формулу рыбануклеінавай кіслаты, бо, не ў прыклад дзядзьку Якубу, мае дыплом, бываў нават за мяжой. Толькі веды, дыплом і раз'езды чамусьці не знялі ў яго абмежавальніка, не надзялілі чалавека той самай разыначкай, з-за якой мы і людзьмі робімся.

Яе, мабыць, нельга выкрасаць школьнай дрэсіроўкай. Не-льга, мабыць, і пры дапамозе экзаменацыйных камісій, пасад, знаёмстваў. А без галоўнай рызыкі ты ўсё — абмежаваны пячорны чалавек, дзядзька Якуб, Юравец, брак.

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ У ШКОЛЕ

1

У нашай прасторнай хаце адбывалася надта важная падзея.

Сур'ёзная, як ніколі, мама з закасанымі рукавамі заканч-вала мяне выціраць. Малодшы брат, Валодзька, прысеўшы каля абвязанай дротам балейкі ды ўбіўшы падбародак між калень, глядзеў на мяне квадратовымі вачыма. У кутку пад іконай сядзела цётка Кірыліха і раіла суседцы, як лепш сына адзець. Мама не надта яе слухала — моцнымі рукамі запіхвала мне ў кароткія штонікі кашулю з выбеленага кужалю. Пазашпіляўшы на кашульцы тры розныя гузікі, пачала мяне аглядаць з розных бакоў. Выгляд сына задаволіў яе, і мама з палёгкай уздыхнула. Затым узяла з лавы новы, яшчэ пусты ранец з бліскучымі пражкамі, дапамагла яго зашпіліць.

Цётка Кірыліха аніяк не магла прымусіць загаварыць сён-ня так скупую на словы суседку і звярнулася да Валодзькі:

А ты на другой год пойдзеш?

А хто будзе быдла пасьвіць? — азвалася нарэшце мама.— Няхай пачакае, покуль старэйшы падвучыцца!..— I кажа мне: — Ну, а цяпер — каб настаўнік мне не скардзіўся, а то бацька ўсыпле! Ен не пацерпіць тваіх фокусаў!

Мама ў бакоўцы з-пад падушкі выняла хустку, развязала зубамі рог, падала залатоўку:

Даю табе грошы — у школе будуць збіраць на падручнікі. Глядзі ж ты мне, грошы лічыць ужэ ўме-еш!.. Бо ў хаце іх няма!.. Бацька на суд паехаў і ўсе забраў — нават на соль не пакінуў, толькі — табе на кніжкі!

Цётка Кірыліха вырашыла падбіць да мамы кліночак:

Ах, хлопец у цябе — бы спелы гурочак на сонцы!

О-о, ён у нас акура-татны! — з гонарам пацвердзіла мама.

То дала б шчэ пяць грошай на кухана — ісці так далёка, на цэлы дзень!..

Абыдзецца і без булкі. Шчэ яму марцыпанаў?.. Хай кавалак хлеба возьме.

Ты ўжэ не злуй!.. Калі Нічыпар вернецца?

А хто яго ведае!.. Хай яе ліха, з той зямлёй: егдзіць, егдзіць, грошай столькі прасадзіў і — усё дарэмна! I на гэты раз нічога не чуваць, мо зноў ніц не высудзіў. Колькі сокаў выцягнула з нас гэтая зямля!..

Мама зноў звярнулася да мяне:

Ні з кім не біса, а то я цябе ведаю!.. I не вымажыса ні-дзе, бо табе што... Ну, ідзі. Не, стой! Цётко Кірыліхо, перажаг-найце яго на дарогу: вы столькі дзяцей вырасцілі, руку маеце лёгкую.

У незвычайнасці бабкі неаднойчы пераконваўся і я. Перад тым як пасадзіць квактуху, мама пасылала мяне да яе з яйкамі. Кожнае яйка цётка глядзела на святло, вызначала — пеўнік будзе ці курачка, і рэдка памылялася[63]

Я падставіў яшчэ лоб пад халодныя цётчыны грэбзы і толькі тады апынуўся на вуліцы. Валодзька забягаў мне то з аднаго, то з другога боку. Яму было незразумела, што будзе рабіць без брата — мы дагэтуль ніколі не разлучаліся.

— Алёшка,— папрасіў,— прынясі гумы з мястэчка на рагатку! Учора Сашка прыехаў адтуль і во-о-о які кавалак прывёз! Якраз ішоў аўтамабіль. Сашка кажа: «Я дагнаў яго ды нажом — шах! — гума і адваліласа!»

Я падумаў — нядрэнна б і мне раздабыць матэрыял на рагатку.

Запэўніўшы брата, адаслаў яго дамоў ды пакрочыў у невядомае.

2

Блукаючы вачыма па рыжых ужо і апусцелых палетках з перасохлым бульбянішчам, я ўвесь аж калаціўся ад таго, што мяне чакала наперадзе.

вернуться

63

Толькі праз трыццаць пяць гадоў я вычытаў у навуковым часопісе, што такія людзі цяпер — загадка для вучоных.

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)