Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
У хлопчыка ад нечаканасці адняло мову.
Каб не задзяўблі яго тут сарокі ды вароны, панясём, сын, дахаты, напоім малачком. Толькі ж ён надта яшчэ маленькі!.. Хто ведае, мо і выжыве. А падрасце, занясём у лес.
I з гэтага дня ў Вані дома жыве зайчык.
1958—1984
ЗІНА
1
У лесе стаяла дача пісьменнікаў. Ад яе праз лес вяла просека — да доміка-кухні. Там госці сталаваліся. Карміла іх афіцыянтка Зіна.
Жыццё на дачы дзяўчыне спачатку падабалася. Зарабляла грошы. Добра харчавалася. Абслугоўвала людзей, пра якіх зям-ляк яе, лабарант політэхнічнага інстытута Ваня Цішэўскі, гава-рыў з захапленнем. Пісьменнікі прыязджалі на «Жыгулях» ці «Волгах», распранаючыся, бліскалі атласнай падкладкай імпарт-ных гарнітураў, шыкоўных куртках. Але прыгледзеўшыся да гасцей лепш, Зіна расчаравалася.
У дзяўчыны дагэтуль было ўяўленне аб пісьменніках як аб святых ці марсіянах. Тут убачыла яна людзей звычайных і часам аж не верылася — вось такі можа напісаць кніжку?!.
Дома, бывала, Зіна з сёстрамі бралася абедаць пры людзях з вінаватай сарамлівасцю. У сталоўцы госці, на Зінін погляд, страву елі з брыдкім смакаваннем ды ўсё перабіралі і крывіліся.
Міналі тыдні. Прызвычаіўшыся да кліентаў, Зіна памалу забыла, хто яны, ды пачала дзяліць іх на горшых і лепшых у залежнасці ад таго, як яны паводзілі сябе за сталом.
Адзінай забавай на дачы служыў тэлевізар. Але, калі ішлі цікавыя перадачы, трэба было рыхтаваць вячэру.
У вестыбюлі палаца гулялі часамі ў падкіднога. Рабілі гэта пераважна тыя, хто заўтра ад'язджаў. Адным словам, для Зіны гульняў не існавала, жыццё на дачы станавілася сумным. У вольную часіну дзяўчына клікала сабак, якія вечна тырчалі ля сталовай, ды ішла блукаць па лесе. Калі ж ісці нікуды не хаце-лася, слухала гутарку на кухні. Але часамі надыходзіў сум, і Зі-на тады не ведала, куды дзецца. Утыкалася ў падушку, плакала.
2
Кухня рыхтавалася карміць кліентаў. Алена Пятроўна, кухарка з распараным тварам, мяняла змакрэлы халат. Зіна, склаўшы рукі на грудзях, чакала, калі прыйдзе час насіць у сталовую талеркі.
У сёмы — новенькі прыехаў! — паведаміла сястра-гас-падыня — Марфа Міхайлаўна.— Мой абед, Алена Пятроўна, яму аддайце, я што-небудзь перакушу. Зіна, пакладзі прыбор сёмаму, не стой як слуп!
На кухні гасцей ведалі не па прозвішчах, а — нумарах пакояў.
У зале, дзе сталаваліся, была моцна напаленая печ. Паклаўшы прыбор, дзяўчына адчыніла акно — праветрыла пакой. Пад акно зараз жа збегліся сабакі.
Ах вы, мае нахлебнікі, пачулі ўжо! — казала яна ласкава.— Пачакайце — пасля абеду!
Вяртацца на кухню не хацелася. Зараз там Марфа з кухаркай мітусіліся, бытта перад канцом свету. I чаго яны так дрыжаць ды выдыгаюць перад гасцямі? Прыйдуць і паядуць, калі есці захочуць, куды дзенуцца!
Пад акно вынырнуў грузавік. З кабіны выглянуў шафёр Валодзька, крыкнуў:
Зіна, у горад еду! Прывітанне Цішэўскаму завезці?
Патрэбны вы мне! — кінула яна.
З-за Вані Цішэўскага не давалі ёй спакою. Некалі, пакіда-ючы вёску, Цішэўскі хваліўся: «Ты яшчэ пра мяне пачуеш, праз год самалётам буду лятаць!..» А нядаўна спаткала ў трамваі, калі ездзіла ў горад па сурвэткі, пасмяялася: «А дзе твой самалёт?» Ваня прамаўчаў. I пачаў закідваць пісьмамі.
Цяпер Зіна папракнула Цішэўскага з нейкай крыўдай: «Во, мый там у сваёй лабараторыі другі год смярдзючыя прабіркі за семдзесят рэ ў месяц!»
Ад акна ламанулі сабакі — па дарожцы з дачы ішлі госці. Пазнаўшы прытворны голас дамы з адзінаццатага пакоя, дзяўчына прабурчала:
Паўзе ўжо і нафарбаваная ведзьма!
Дама размаўляла з незнаёмым. «Новенькі з сёмага!» — здагадалася афіцыянтка, адскочыла ад акна і стаілася.
Віктар Арнольдавіч, як я вам спадабалася? — з какецтвам дзяўчынкі пыталася дама.
Адкуль вы ўзялі, што спадабаліся? — адказаў густы барытон.
Ну... Увогуле, якой вы пра мяне думкі?
Чэсна?
Я толькі так люблю весці гутарку!..
Яшчэ не думаў. Падумаю і дам сваё заключэнне. Добра?
Фу, і вы такі ж нудны, як іншыя!..
Які ўжо ёсць!..
«Ага, нарвалася!»— пазлараднічала Зіна ды кінулася на кухню.
Даму з адзінаццатага ніхто не любіў. Дзіва што — яна прыносіла клопатаў больш, чым усе астатнія госці разам. Зіна не раз збіралася ёй насаліць, ды Марфа Міхайлаўна патраба-вала ад свайго персаналу быць глухімі і сляпымі. Старая строга павучала:
«Ваша справа — карміць ды прыбіраць за гасцямі! Гэта — інжынеры чалавечых душ, каштоўныя для дзяржавы людзі з надта далікатнымі нервамі! Мы тут для таго, каб стварыць ім умовы для пісання!»